xxx

/ Барыс ПЯТРОВІЧ: Таемнасць

/ Барыс ПЯТРОВІЧ: Таемнасць

Душа

лязо ляжала ля труны, пускаючы люстэркавым бокам сонечнага «зайчыка» ў столь, і ён, як і любы зайчык, падрогваў, трымцеў ці то ад страху, ці мо ад таго, што недзе глыбока пад зямлёю час ад часу праносіліся цягнікі метро; святло падала з акна на лязо — сонца паціху рухалася ад абеду на вечар, на спачын, і разам з ім рухаўся «зайчык», пакуль святло вакна не саскочыла на падлогу — тады знік і «зайчык»… «усё, пачынаем…» — сказаў нехта, і пад дужымі рукамі труна закоўзалася на зэдліках і скінула сваім целам лязо на падлогу, у асветлены простакутнік; «зайчык» ажыў, зноў скокнуў на столь і пачаў там таньчыць свой рытуальны танец — цяпер ужо так смела і разняволена, што падумалася — гэта таньчыць вызваленая нарэшце з няволі душа; пакой між тым апусцеў, засталіся толькі крэслы, засланыя тканымі рушнікамі, на якіх белы колер перамяжаўся з чырвоным і перамагаў бліжэй да сярэдзіны… у пустым пакоі «зайчык» перастаў здавацца жывым і патрэбным, рухавасць ягоная цяпер толькі назаляла і замінала адпачываць стомленаму ад людское мітусні маленькаму коціку, які раней, падобна, не заўважаў увогуле гэтага зайчыка, што апусціўся ўжо са столі на сцяну і паступова набліжаўся да даступнай коціку вышыні; коцік ляжаў, хітра прыплюшчыўшы вочы — так, каб увесь час назіраць за зайчыкам, які і блізка ні пра што не здагадваўся, а проста падпарадкоўваўся сонцу, што ішло на адпачынак; і вось надышоў момант, калі зайчык апынуўся на патрэбнай коціку вышыні — імклівы скачок — і зайчыка не стала… але і ў лапах коціка нічога не было: коцік расчаравана вярнуўся на нагрэтае раней месца і, ужо самотна заплюшчваючы вочы, убачыў, што зайчык зноў быў на той самай сцяне — імклівы скачок — і зноўку ў лапах нічога няма, і сцяна таксама пустая, бо зайчык апынуўся на коцікавым целе, але коцік яго не бачыў… гэтым разам коцік вырашыў не зыходзіць з месца, а дачакацца зайчыка; і, вядома ж, не дачакаўся, бо тут у пакой вярнуліся заклапочаныя нечым людзі, рассунулі зэдлікі, унеслі стол, селі вакол яго; лязо апынулася глыбока пад сталом, недасягальнае для сонца, і толькі цяпер сталі заўважныя на ім плямкі — цені засохлай крыві…

Таемнасць

калі прыходзіць зіма — дрэвы распранаюцца, і нам, чалавекам, няўцям — навошта яны гэта робяць, бо мы якраз пачынаем апранацца цяплей: няўжо прырода здурэла?

калі мы кладземся спаць — мы распранаемся… няўжо ўсё так проста вытлумачваецца?

не веру… самому сабе не веру, тым болей — прыродзе: не можа яна быць такой прымітыўнай, як я, як мы 

за гэтым хаваецца нейкі таемны сэнс, да якога мне, нам не дамкнуць…

бо самае простае — насамрэч ёсць самае складанае, бо ўсё самае лагічнае — ёсць самае абсурднае… і наадварот…

дрэвы распранаюцца ўвосень штогод, як мы перад сном, але і для іх урэшце ўсё скончыцца  апошнім распрананнем…

так робяць дрэвы

а мы прыходзім у гэты свет голымі, а сыходзім апранутымі…

нешта тут не так… ці правільна гэта? ці разумна?..

не трэба саромецца свайго цела, не трэба саромецца самога сябе

як не саромеюцца дрэвы, распранаючыся перад немінучым

як не саромеемся мы, прыходзячы ў гэты свет

Мора

людзі, якія маюць мора побач, нават і не ўяўляюць, як важна мець мора

людзі, якія маюць мора пры сваёй зямлі, нават і не задумваюцца, як добра мець мора, бо не ўяўляюць, што яго можа не быць…

а мора — яно вось, яно лашчыцца ля ног у ціхае надвор’е і цяжка варочаецца, грукае ў бераг, калі вецер раптам узбунтуецца

я люблю мора ціхае — як возера

але калі б яно было заўсёды ціхім — яно было б нецікавым, а можа, і… непатрэбным для плавання, як не трэба балота

чалавек ад нараджэння павінен баяцца вады, як баіцца агню, але чаму тады ён селіцца найперш каля рэк і азёраў, каля мораў — спачатку ля тых, якія ніколі не замярзаюць і не ўтвараюць мастоў і дарог

замерзлая вада — ужо не вада, а лёд — які спакайней за любое балота

шляхі скарачаюцца, і па моры (па рацэ) прайсці можна, як па суху, адно хіба — не босымі нагамі

мора любіць смелых, горы любяць смелых…

не паверыце, але і балота любіць смелых ды адчайных

аднак — мора смелых робіць смялейшымі, а балота забірае іх сабе і не адпускае



бяда нашая — мора, што стала балотам…



Родная мова

мама спявала мне песню — не калыханку, а — пра мяцеліцу, што замяла ўсе дарожкі да мілага… так міла было, так соладка слухаць, што спаць зусім не хацелася…

мне чатыры гады, на вуліцы люты — студзёна, завіруха завіхаецца, сцелецца ўздоўж платоў, перамятае іерогліфы сняжынак з усходу на захад і з поўдня на поўнач, на шыбах мяккі аксамітны холад-шэрань шэрых малюнкаў Дзеда Мароза — усё больш экзатычныя: пальмы ды пальмы… можна пахукаць на іх і займець між шырокага лісця вакенца ў жыццё, дзе завіруха мяце, замятае ўсе дарожкі дробнымі літаркамі сняжынак…

хвіліна — і вакенца маё мутнее, заплывае лядком, і мне зноў робіцца цесна-цесна ў хаце; а ўчора ранкам мяне падвучылі лізнуць халодную клямку: язык мой прыліп да яе, і доўга стаяў я так, пакуль не адважыўся ірвануць язык…

ружовая скурка скурчылася на клямцы і пасінела, а рот напоўніўся салёнай крывёй, і шчокі заірдзелі гарачымі слязьмі…

цяпер гарбаты нават не папіць — язык сцяўся ад болю, і песню за мамаю не падпець — балюча б’ецца язык аб зубы: словы маміны патанаюць і патухаюць у галаве,

каб застацца ў памяці маёй назаўсёды

Сон-сну-сном…

сон працярушвае, працярэблівае сабе дарогу з учора ў сёння, а ночы, як не было

сон-прабел, сон-адбіўка між тым, што было і што будзе

няспешны гэтакі сон, які пралятае імгненна: здаецца, толькі прылёг сёння, а расплюшчыў вочы — ужо заўтра, альбо новае сёння

кожная хвіліна яшчэ памятаецца, жанчына, што побач, раскрылася ў сне; вось яна — нерухомая, як на фотаздымку, і можна любавацца кожным яе запаволеным уздыхам — як пашыраюцца ноздры, як падымаюцца грудзі

няма нічога ў свеце прыгажэй за жанчыну, якая спіць — за ёю можна назіраць бясконца, пакуль яна, нібыта адчуваючы твой погляд, не прачнецца… размружыць вочы і, яшчэ не ўцяміўшы, што робіць, пачне прыкрываць аголенае ў сне

сорам прачынаецца раней за розум

вось яно, чалавечае, што перамагло ў нас жывёльнае

сорам — першае, што страціць чалавек апошнім

розум — апошняе, што страціць чалавек першым

адзінае, што застанецца чалавеку ад чалавека — толькі сны; яны будуць належыць нам вечна — нетаропкія сны з учора ў заўтра, няспешныя сны з сёння ў сёння

Малёк

выпнутае, поўнае, як вока, возера моўчкі выцякала ў раку 

моўчкі — так здавалася здалёку, а зблізку возера цурчэла струмянём, які падаў уніз тонкім вадаспадзікам: вада білася аб камяні на доле, і ейны крык і быў адзіным знакам пра тое, што ўсё вакол яшчэ жыве, нягледзячы на познюю, дрэваголую  восень

я спыніўся ля вадаспадзіку, перад якім знешне спакойная вада раптам набірала адчайную хуткасць, уцягваючы ў сваю плынь нябачныя раней парушынкі і трэсачкі, і стараючыся захапіць малька нейкае рыбінкі, што з усіх сваіх малых сілаў супраціўляўся цячэнню, трапятаў воблачкамі плаўнікоў, але не адплываў, а стаяў на месцы

і тады я вырашыў дапамагчы яму — спалохаць малька і тым дадаць яму сілаў, каб ён адплыў адсюль, каб не ўцягнула яго ў сябе плынь і не скінула з небяспечнае вышыні на камяні… і толькі хацеў зрабіць гэта, як падумаў раптам: а можа, яму акурат так тут і цяпер добра, можа, яму нічога не пагражае і ён у любы момант здольны сам адплыць, можа, ён проста гуляецца з плынню і раскашуе ў шчасці існавання

і — змагання…
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).