xxx

/ Анатомія нянавісці

/ Анатомія нянавісці

Паступіла ў продаж кніга Анатоля Тараса «Анатомія нянавісці. Руска-польскія канфлікты ў XVIII–XX стст.» Гэта ўжо трэцяя кніга з серыі «Невядомыя войны».

Аўтар ідэі, канцэпцыі і кіраўнік праекта Анатоль Тарас. «Анатомія нянавісці», як і ўся трылогія, падпарадкавана адной задачы: аднавіць аб’ектыўную карціну складанага гістарычнага працэсу расійска-польскіх адносін узамен тых міфаў, што панавалі ў афіцыйнай версіі гісторыі на працягу некалькіх стагоддзяў.

Мэта дасягнутая. «Анатомія нянавісці» абрушвае не адзін і нават не дзесятак гістарычных міфаў, а адну з апорных канструкцый усёй савецкай канцэпцыі расійска-польскіх адносін. Канцэпцыі, якая была збудавана цалкам на расійскай традыцыі гістарыяграфіі. Прычым традыцыі выключна імперскай, з якой былі падчыстую выдалены ўсе адценні іншых падыходаў, уласцівых іншым школам прагрэсіўных расійскіх гісторыкаў. Самай рэакцыйнай імперскай канцэпцыі ў новым таталітарным фармаце.

Ні адна эпоха не спараджае столькі міфаў, як эпоха таталітарызму, пераўтвараючы па сутнасці ў адзін суцэльны міф усю папярэднюю гісторыю не толькі сваёй дзяржавы, але і сусветную. Тымі ж метадамі, што і ў палітыцы, — рэпрэсіямі і прапагандай. З навуковага і грамадскага ўжытку, з памяці штучна выціраюцца цэлыя пласты фактаў і падмяняюцца схемай, наборам клішэ і штампаў, злепленых пануючай ідэалогіяй у нейкае падабенства канцэпцыі. У якой злодзеі пераўтвараюцца ў герояў, паразы — у перамогі і наадварот. Па дакладнаму вызначэнню бессмяротнай антыўтопіі Оруэла: «Ілжа ёсць праўда, праўда ёсць ілжа». Жудасная, шэрая жалезабетонная канструкцыя, якую, здаецца, нікому і нічым не зваліць.

У цісках гэтых міфаў асабліва не шанцуе гісторыі народаў і краін, што трапілі ў межы таталітарных імперый. Іх уласная гісторыя наогул знікае, што і адбылося з гісторыяй Беларусі, пераўтворанай у кастрыраваную гісторыю БССР.

Але праходзіць час і надыходзіць момант, калі маналіт вертыкалі хлусні асыпаецца пылам. Аднак аднаўленне праўды гісторыі, адбудова нацыянальнай канцэпцыі гісторыі патрабуе высілак, таго ж часу і мужнасці ў пераадоленні не толькі ціску старой схемы, але і ціску палітычных сіл учарашняга дня. Гэта сітуацыя беларускіх даследчыкаў мінуўшчыны. І таму выклікае асаблівую павагу зробленая імі ў справе рэканструкцыі рэальнай гісторыі Беларусі ў кантэксце гісторыі еўрапейскай і сусветнай. Анатоль Тарас зрабіў свой унёсак.

Хаця сам ён называе сваю кнігу сціпла навукова-папулярнай работай, яе значэнне цяжка пераацаніць. Акрамя разбурэння міфаў і рэканструкцыі рэальных падзей, прычын і наступстваў расійска-польскіх канфліктаў на працягу амаль трох апошніх стагоддзяў, са старонак яго даследавання з выключнай выразнасцю паўстае гістарычная драма Беларусі, што сталася разменнай манетай у супрацьстаянні паміж Усходам і Захадам. Але ж драма, адзначаная не безнадзейнасцю, а гістарычным аптымізмам: калі ў такіх варунках Беларусь вытрывала, аднавілася на мапе сусвету, то будзе жыць.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).