№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Анастасія ЗЕЛЯНКОВА: «Сталін — верны ленінец, а Ленін — найрэдкі мярзотнік»
Выйшла ў свет кніга Анатоля Тараса і Аляксандра Грыцанава «Навуковы антыкамунізм і антыфашызм». Падчас прэзентацыі аўтары распавялі, чаму яны ненавідзяць камуністаў, прадставілі Сталіна як «паэта-садыста» і растлумачылі, чаму нашым народам кіруюць ненармальныя.
У назве кнігі аўтары абыгралі тэрмін «навуковы камунізм» — курс, які вывучаўся ва ўсіх ВНУ СССР аж да 1991 года. Аднак, на іх думку, у гэтага выдання ёсць больш падстаў на тэрмін «навуковы», паколькі яно грунтуецца на даследаваннях цэлай кагорты сучасных навукоўцаў з розных краінаў.
— Думаю, што такой кнігі яшчэ не было, — адзначыў Анатоль Тарас. — У постсавецкіх краінах дагэтуль ніхто не казаў выразна, што такое сталінізм. Мы звычайна звыклі чуць, што Сталін сказіў добрае вучэнне Леніна, распачаў рэпрэсіі, пастраляў народ. У гэтай жа кнізе паказана, што Сталін — верны ленінец, а Ленін — найрэдкі мярзотнік.
Кніга знаёміць з перадгісторыяй таталітарнай ідэалогіі, паказваючы, што гэты «праект» вельмі старажытны.
— Бальшавікі нічога не прыдумалі. Яшчэ ў Старажытнай Грэцыі разумелі, што такое камунізм, што гэта ўтварэнне, куды людзей заганяюць сілай і ўтрымліваюць там, абмяжоўваючы доступ да інфармацыі аб тым, як жывуць у іншых дзяржавах.
Асноўная ўвага ў кнізе нададзена гісторыі ўзнікнення і аналізу таталітарнай арганізацыі ў яе асноўных версіях: камуністычнай (СССР), фашысцкай (Італія) і нацыянал-сацыялістычнай (Нямеччына).
— Гэтая кніга для шырокага кола чытачоў, — прызнаўся Аляксандр Грыцанаў. — У ёй нарэшце ліквідаваныя ўсе непаразумелкі са словам «фашызм». Гітлер жа ніколі не ўжываў гэтага тэрміна ў дачыненні да немцаў, называючы сваіх прыхільнікаў нацыянал-сацыялістамі. Мусаліні быў абсалютна спакойным і ніколі не труціў італьянцаў. У СССР усё было нашмат горш. Такой злачыннай гісторыі з такімі зверствамі не было ніколі. Гэта была добра арганізаваная сістэма, у якой мярзоцце-дзяржаўнікі выдатна сябе адчувалі, дзякуючы мярзотнікам-выканаўцам. Сталін, мабыць, быў адзіным бяссрэбранікам. Ён быў проста, так сказаць, «паэт-садыст»...
Па меркаванні аўтараў, фашызм — гэта недаразвіты камунізм.
Gazetaby.com







.jpg)













Пакінуць новы каментар