/ Алесь ПАПЛАЎСКІ. Ідзі і жыві!

/ Алесь ПАПЛАЎСКІ. Ідзі і жыві!

Урывак з аповесці «Размовы са стодзівамі»

Жыццё пачынаецца з хлусні, дробязнай і бяскрыўднай. З жыццесцвярджальнага, спакуслівага: «Усю-усю-усю!..». Ты хочаш есці ды інстынктыўна цягнешся да белай выспачкі цела, што прывідна ўздрыгвае ў бездані-выразe мамінай блузкі, і натыкаешся на гэтае п’янкое, шматабяцальнае: «Ах ты, маё любінятка!..». Слязлівасць імгненна сціраецца ўсмешкай. Як мала нам патрэбна насамрэч! Але ты патрабуеш большага. А значыць, недазваляльнага. Твой рот затыкаюць сувенірнай пустышкай, і гаркавы прысмак гумы крадзе на невызначаны час голад. З узростам імкненне да недазволенага робіцца неабходнасцю. Імклівасць, хуткаплыннасць і разнастайнасць жыцця агаломшваюць цябе. Ты губляеш арыеціры. Ты не здольны выяўляць ужо, хто хлусіць табе, а каму хлусіш ты. Гэта сведчанне таго, што ты стаў дарослым. Цяпер і табе дазваляльна ўсё. Ты захапляешся сваёй самадастатковасцю. Выстаўляеш напаказ свае пачуцці. Твой вопыт — узор для пераймання. Насамрэч, гэта тое, без чаго можна з лёгкасцю абысціся. Пераважная большасць мерае жыццё іншымі меркамі. Але ты да іх ліку сябе не далучаеш. Ты перакананы, што ты іншы. Так склалася. Стала звычкай. Неабходнасцю. Даведзеным да абсурду імкненнем да спазнання мудрасці, пра якую некаторыя яшчэ нават і не здагадваюцца. Ты спяшаешся, робіш памылкі. Табе зайздросцяць. Ты губляеш сяброў. Усё мае свой кошт. Ты ігнаруеш створаны самім сабой вакуум і сілішся запаўняць яго абы чым. Верагодна, гэтак жа спяшаецца вязень, які толькі што вярнуўся на волю з-пад варты. Жыццё толькі-толькі пераваліла за трыццаць, а ты выразна ўжо адчуваеш на сваёй патыліцы ледзяное дыханне адзіноты. Разуменне таго, што прайшло яно пераважна ў пошуках чужых памылак, неаспрэчнае. Цяпер ігнаруюць цябе. Цяпер абыходзяць бокам цябе. Не ўспрымаюць… І ты змушаны з гэтым жыць. Ты злуешся. Яно і не дзіва. Быць навідавоку для цябе — значыць быць незаўважным. А скрытнасць для такіх, як ты, аматараў назіраць за чужым жыццём — галоўная ўмова існавання. Толькі хто падкажа табе, што ты і ёсць тая памылка, якую шукаеш вось ужо палову жыцця ў іншых?..

— Усё роўна цябе пацалую! Ляля!...

Гэтая юродзівая спыняе цябе кожны дзень. Яна мае звычку матэрыялізавацца там, дзе яе не чакаюць. І табе нічога не застаецца іншага, акрамя як выцірацца ад яе бязмэтнай вар’яцкай усмешкі. Нібыта ад агіднага пляўка. А яшчэ ад погляду. Бачылі б вы яе вочы! Але ты здольны прыняць ад яе любыя абразы. Ты перакананы, што дэманы, якія жывуць у душах вар’ятаў, адкрываюць утоеныя ад людзей ісціны.

— Усё роўна цябе пацалую! Ляля!.. — завіхаецца вакол цябе ў рытуальным танцы вар’ятка і цягне да твайго твару парэпаныя брудныя пальцы.

Вузкая стужка асфальту, шчыльна заціснутая з двух бакоў будынкамі. Містычны свет звыклай агіднай сімволікі… І ніводнай жывой душы. Толькі ты і яна, — жахліва рэальныя ў гэтым свеце. Усё, што павінна адбыцца, адбудзецца! Змірыся! Прайдзі праз гэта! Уяві, што цябе тут няма… Адчуй сябе вар’ятам! Рабі што-небудзь!..

— Усё роўна цябе пацалую! Ляля!..

Ты ў’яўляеш свой знявечаны ў дзяцінстве твар, — вынік гісторыі, якую наўмысна ўтойваеш ад сябе, — і злуешся. Ты не здольны прыняць гэтае крыўлянне за ісціну. «Не зараз, Біллі! Не цяпер…»

— Не цяпер, Біллі! — шэпчаш ты. — Не цяпер!

Рэха вяртае твой голас. Ты чуеш, як ён дрыжыць. Ты адрываешся ад думак і недаўменна глядзіш на вар’ятку. Табе хочацца плюнуць ёй у твар. Біллі!? Так… Ты звыкся з гэтай мянушкай. Яна прыклеілася да цябе неадчэпна. Яна сцёрла тваё сапраўднае імя. Ты адгукаешся на яе. Яна таксама адтуль, з той, незабытай табой, гісторыі. Білл!.. Біллі!.. Дэбіл… Чаму дэбіл?... Калі-небудзь ты раскажаш нам сваю гісторыю? Калі-небудзь…

— Не цяпер.

Вар’ятка спрабуе злавіць цябе за руку.

— Цяпер!.. — захлёбваецца яна несапраўдным рогатам.

— Пудзіла!..

— Мы-гы…

— Пудзіла! — лемантуеш ты ашалела. Ці ёсць хто-небудзь дзе-небудзь, хто зразумее цябе?

Застылае ў карціннай нерухомасці наваколле. На твары вар’яткі цень стомленасці. І ўпартасць. Час канчаць з гэтым.

— Усё роўна цябе пацалую! Ляля!..

Хопіць… Далей — цішыня.

Вочы тлумачаць усё. Словамі можна выказаць толькі тое, дзеля чаго яны існуюць. Ты і ёсць лялька. Аднавокае пудзіла з тварам, спярэшчаным глыбокімі зморшчынамі, з ранамі, якія ніколі не загояцца. «Жыццё само за цябе ўсё вырашыць. Ідзі і жыві!..»

Ты ненавідзіш яе. Не за вар’яцтва, вядома, а за тую рознасць, якая ляжыць паміж вамі вякамі, за тое нахабнае навязванне сябе Свету. Ты перакананы, гэта і ёсць выкрыццё ілжывай яго Мудрасці. Час!.. Дзе і як ад цябе схавацца? Элі, элі, лама сабахтані?..

Ты растаптаны сваёй пасіўнасцю. Бо хто хоча стаць мудрацом, той мусіць нарадзіцца вар’ятам. Так склалася гістарычна…

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/