/ Алесь НЯЎВЕСЬ

/ Алесь НЯЎВЕСЬ

Дыялог двух літаратараў

Старшыня Cаюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч расказаў радыё «Свабода» аб атрыманні ліста з «высокай установы», у якім старэйшая творчая арганізацыя Беларусі названая «дэструктыўнай арганізацыяй, членства ў якой несумяшчальнае з працай у дзяржаўных установах і ведамствах». «Ва ўльтыматыўнай форме дзесяткам членаў СБП было выказана наступнае патрабаванне: або вы пішаце заяву аб выхадзе з грамадскага аб’яднання, або вы працаваць не будзеце… СБП патрабуе тэрмінова спыніць пераслед пісьменнікаў, членаў грамадскага аб’яднання «СБП» і даць належную ацэнку дэструктыўнай дзейнасці кіраўніцтва новастворанага Саюза пісьменнікаў Беларусі (СПБ) на чале з Мікалаем Чаргінцом...»

Аратыя
Літаратурнай нівы
Сустрэліся.
Купілі піва гляк.
Адзін пісаў «крутыя» дэтэктывы,
Другі паэзію надзейна зацугляў.
Сказаў паэт:
— Згнаіла мову ўлада,
Яе спрадвечны голас не чуцён.
— Няхай і так.
Затое ёсць парадак, —
Парыраваў пісьменнік-«пінкертон».
— А як жа я
Без любай, роднай мовы
Здалею ў вершах выкласці душу?
— Дык і маўчы,
Калі ты безгаловы.
Вось я па-руску, прыкладам, пішу.
— Чаму па-руску
Я пісаць павінен?
З дзяцінства мова
У мяне ў крыві.
Чаму мне рваць патрэбна пупавіну?
— А ты прасцей,
Прасцей, паэт, жыві.
Прызнаюся:
І я таксама з вёскі.
Калісь і я казаў не «да», а «так».
Ды скінуў тыя моўныя абноскі,
Як лахманы адкідвае жабрак.
— Дык мова —
Гэта ёсць народ, Радзіма.
Ці будзе беларусам беларус?
— Гайня нацдэмаў баек напладзіла
Пра шавінізм расійскі, пра аншлюс...
А нам Расія падсабляе газам
І нафту нам з ільготамі дае.
Мы змушаны
З Расіяй мецца разам
І «языком» прывабліваць яе.
Ну, словам, мове
Адпяём хаўтуры...
У нас, паэт,
Нямала іншых тэм...
— Цяпер народ жыве пры дыктатуры!
А кожны беларус «і глух, і нем».
— Ты языком, паэт,
Дарма не пляцкай
І пачапі, як кажуць, на ланцуг.
Калі, крый бог,
Цябе пачуе Бацька,
Дык сапраўды ты станеш «нем і глух».
— Ва ўсе часы
Пісьменнікі да волі
Узнёслым словам
Клікалі народ!
— Спыні сваю рыторыку.
Даволі,
Як кажуць, бегчы бацькі папярод.
Твой вольны верш
Нікому не патрэбны,
Яго не ўчуюць людзі ў чарадзе.
Займі пасад пры ўладзе —
Ён жа хлебны.
Магчыма, што й табе перападзе.
Інакш пасадзяць
Ці пазбавяць працы —
Сабе, «змагар», запішаш у актыў.
А я затым —
Заўсёды рад старацца! —
Накрэмзаю з інтрыгай дэтэктыў.

* * *

Адным — пагрозы.
Брудных слоў нямала,
Другіх улада ўзносіць да нябёс.
Скажы, як жыць,
Скажы, пясняр Купала:
Няўжо твой паўтарыць
Трагічны лёс?..


«Дыпламаваны баран»

Як паведаміла «Народная Воля», жыхар Стаўбцоўскага раёна Андрэй Сакольнікаў паскардзіўся старшыні аблвыканкама на раённае кіраўніцтва. Пры гэтым дадаў, што «для павышэння ўзроўню Вашых падначаленых прашу арганізаваць курсы па вывучэнні байкі Кандрата Крапівы «Дыпламаваны баран»». Раённае кіраўніцтва пакрыўдзілася і падало на Сакольнікава заяву ў суд — за знявагу гонару і годнасці...

А тую байку мы вучылі ў школе...
Яна для ўсіх —
На клёк звычайны тэст.
Для недасведчаных
З нагоды вось такое
Перакажу той байкі
Сціслы змест:
Дурны Баран
Адчайна-адрачона
У новыя вароты біў ілбом.
Яму на шыю
(Быццам ён вучоны)
З насмешкаю павесілі «дыплом».
Дадаткам жа —
І два радкі маралі
Пра тое, што Баран ні «мэ», ні «бэ».
Няўжо яны, чыноўнікі, пазналі
У гэтым Баране
Саміх сябе?
І на сваю мараль
Я маю права,
І выкажу сентэнцыю адну:
Падаць за параўнанне ў суд заяву —
Па праўдзе ўпадабацца Барану.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Аб'явы


Дабрачынны распродаж

Сустаршыня Аргкамітэта па святкаванню 600-годдзя Грунвальдскай перамогі мастак Мікола Купава абвяшчае пра продаж некаторых сваіх твораў.
Мастак разлічвае на тое, што атрыманыя ад продажу карцін сродкі дазволяць кампенсаваць частку выдаткаў Аргкамітэта на падрыхтоўку і адзначэнне 600-годдзя Грунвальдскай перамогі. У першую чаргу маецца на ўвазе выраб Грунвальдскіх харугваў, паездка на Грунвальдскае поле ды стварэнне банераў-плакатаў.

Мікола Купава запрашае беларускіх патрыётаў прыняць удзел у дабрачыннай акцыі.

Забяспечаным і неабыякавым грамадзянам прапануецца набыць творы Міколы Купавы, сярод якіх акварэль “Вільня. Замак”, “Вечар у Ляўках”, “Менск. Верхні горад”, “Менск пач. ХХ ст.”, а таксама партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Алаізы Пашкевіч, Фрацішка Багушэвіча, выкананыя ў тэхніцы лінарыт і іншыя.

Тэлефоны для кантактаў: (029) 551-32-36. (017) 306-33-17


 

 Беларус з Буэнас-Айраса шукае землякоў з-пад Клецка

На адрас электроннай пошты «Новага часу» прыйшоў ліст з Аргенціны, з Буэнас-Айраса.  Даць увесь тэкст даслоўна не выпадае, бо аўтар, як ён сам адзначыў, карыстаўся электронным перакладчыкам, таму сэнс некаторых фраз не зусім зразумелы. Прыводзім асноўны змест ліста.

Мяне завуць Карлас і я пішу гэты ліст, каб папрасіць вас дапамагчы. Я шукаю каго-небудзь з вёскі Заостровечье (так у тэксце, у тэме электроннага ліста аўтар пазначыў яшчэ і так: Клецк-Заостровечье, засценок Б. БОРKA). Каго-небудзь, хто хоча звязацца з кім-небудзь з Аргенціны. Шукаю не абавязкова сваякоў, а проста ўраджэнцаў, жыхароў Заостровечья, каб пазнаёміцца з гэтымі людзьмі па электроннай пошце.
Мае бабулі і дзядулі жылі  ў Заостровечье (Б. БОРKA).
СУШЧЭВІЧ дзявоцкае прозвішча маёй маці.

Калі ласка, ці не маглі б вы дапамагчы ў пошуку? Я магу гаварыць на італьянскай і
англійскай мовах.

Я прашу вашай дапамогі ў маіх пошуках, каб знайсці кантакт у гэтым горадзе.

Прывітанне з Аргенціны
Буэнас-Айрэс

Carlos Occhiuzzi (Карлос Сущевич)
Электронны адрас: carzzy2003@hotmail.com