/ Алесь ГІБОК-ГІБКОЎСКІ: Маргарыта

/ Алесь ГІБОК-ГІБКОЎСКІ: Маргарыта

11 лютага паэту і эсэісту, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесю Сямёнавічу Гібок-Гібкоўскаму спаўняецца 60 гадоў. «Літаратурная Беларусь» і

Сакратарыят СБП шчыра жадаюць яму здароўя, натхнення і — чытацкай увагі.

«Маргарита, ты же помнишь,
как всё это было…»
(З папулярнай песні)

Ты ўсё помніш, Маргарыта —
ноч маланкамі абвіта,
наш імклівы з табой танец,
што спыніць былі не ў стане...

Лёгка таньчылі з табою
мы між небам і зямлёю,
рызыкуючы сарвацца,
і разбіцца ў сваёй жарсці.

Ты, нібы званочак срэбны,
ўсё смяялася нястрымна,
ўладаю сваёй над небам
захаплялася наіўна.

Цябе ведаю даўно я —
не адно, бадай, стагоддзе,
і калі наш час як мроя,
як міраж чароўны, пройдзе,

ты, спыніўшы танец зорны,
без адметнае нагоды
у касмічны морак чорны
раптам знікнеш як заўсёды!

Ты заўсёды так знікаеш,
як сляпая Агмень-птушка,
потым дзесь ў вяках блукаеш
у самоце сваёй скрушнай...

Ну а покуль, дзіўнай сілай
разагнаная ў сусвеце
і дзівосны бал Месіра
маючы сабе на мэце,

ты памчыш праз царства зорак
ў прадчуванні новай славы,
і, адольваючы морак,
не заўважыш, пэўна, нават,

што мяне няма ўжо поруч
ў неба неабсяжным моры
і што наш дзівосны танец
ў зорным патануў тумане.

На мятле сваёй з імпэтам
вокамгненнае каметы
праляціш ты праз Шлях Млечны
у спакуслівую Вечнасць.

Тую, што Вялікі Майстар
безразважна, утрапёна
падарыў табе па-царску —
жыць ва ўсіх часах без скону!
Эх, каб ведаў гэты геній,
як ты на вачах сусвету,
сціплым зоркам на здзіўленне,
толькі што ўдваіх з Паэтам

жарсць сляпую наталяла
апантана і ... прыўкрасна...
І зарок тым парушала
вернай быць навекі Майстру!

Не зважаючы ні мала
на ўсю хеўру, што чакала,
мітуслівай гонкай світай —
Сваю пані — Маргарыту...

Так, цябе даўно чакалі
на Вялікім грэшным бале,
як чакаюць Каралеву,
без ніякага сумневу!

Але танец твой з Паэтам
прытаміў-знясіліў цела,
і на бал сусветнай цемры
ты, стамлённая, ляцела…

Спынішся на міг прад залай,
што цябе даўно чакала,
прыгажосць сваю адчуеш,
дзіўную, бы незямную...

І, адкінуўшы сумненні
у мінулае, бы ў прорву,
выйдзеш ўсім на захапленне
Каралевай бездакорнай.

* * *

Ў зале той раскоша будзе
шчыраваць ярчэй за сонца,
і табе зноў цені-людзі
у чарзе сваёй бясконцай

будуць аддаваць пашану
у паўзмроку бальнай ночы,
а ты зноў будзеш аддана
зазіраць Месіру ў вочы...

Князь сусвету — вось ён, побач!
Што захочаш, можа даць ён:
ўладу, славу ўсякай пробы,
нечуванае багацце!

Ён, калі свет бачыш смутна,
лёгка зробіць цябе зрачым!..
Толькі вер ў яго магутнасць
і за гэта ён аддзячыць!

Праўда, ёсць адна умова,
калі марыш наталіцца
ў гэты вечар адмыслова
ад Месіравай крыніцы...

Ўсім шукальнікам Фартуны,
тым, хто прагне быць шчаслівым,
Трэ адмовіцца бяздумна
назаўжды ад Неба сілы!

Ну і каб зусім «па масці»
быць кампаніі гуллівай,
ўсім лаўцам лёгкага шчасця
трэба «здаць» сваю Радзіму.

На «дэсерт»» жа, пад натхненне,
дробная зусім умова —
без згрызотаў у сумленні
адрачыся Роднай Мовы!..

* * *

Клятвы ты, вядома, прымеш —
што там Бог, Радзіма, Мова!..
Гэта ж проста так з усімі:
паклясьціся адмыслова!

І адказнасць твая стане
бы падзеленай на многіх,
і жыццё ў ілжы-падмане
больш не выкліча трывогі.

І ты быццам набрыняеш,
ўладай новаю высокай,
ўсё, што толькі пажадаеш,
будзе для цябе навокал!

Ў міг той здасца недарэчным
шчасце зорнае з Паэтам...
Ды чамусьці твае плечы
ўздрыгануцца непрыкметна...

А яшчэ праз міг-імгненне
ўсе душэўныя хістанні
раптам вернуцца аднекуль...
Ты чамусьці зноўку станеш

ўспамінаць свайго Паэта;
яго ўсмешку, голас, рукі,
спетыя табе санеты,
наркатычныя іх гукі,

ў паднябессе што ўздымалі,
як іх вечна было мала...
І ў душу тваю паволі
ўклініцца самота болем,

нібы шып ад ружы, вострым!
І ты ўбачыш раптам з жалем,
што пачвары — усе госці
таго д’ябальскага балю...

І як цацку ў міг адкінеш
прэч карону ад Месіра,
з цёмнай вырвешся ты плыні
ў сэрцы чуючы зноў сілу

жыць, пазнаць йшчэ раз каханне,
смак ягонай асалоды,
і забыць Дрэва Пазнання
цяпер раз і назаўсёды!..

А калі світанку промні
Апраметнай ноч разгоняць,
усвядоміш канчаткова:
час з Паэтам быў галоўным!

І захочаш зноў вярнуць ты
ўсё назад любой цаною,
каб душэўныя пакуты
засталіся за спіною.

Клятвы цёмныя адрынуць,
Божай ласкі прычасціцца,
зноў вярнуць сабе Радзіму,
Мовай Роднай наталіцца.

Адшукаць свайго Паэта
на міжзоравых дарогах,
і сваёй душы сакрэты
кінуць ўсе яму пад ногі...

Стаць ізноў з ім адным цэлым,
гэтым разам толькі ўпотай,
зазямліцца ў жарсным целе
ўсёю грэшнаю істотай.

І — як чыстая крыніца —
стаць свабоднай, непадсуднай...
Так вось мораку пазбыцца
у душы сваёй аблуднай.

* * *

Ды не ўсё лёгка спрацуе
у тваім бліскучым плане,
твой Паэт з другой шчыруе,
ды й Радзіму не падманіш.

Мова нешта не кладзецца
на душу тваю сляпую...
Толькі Бог не адштурхнецца...
Ён усё табе даруе...

* * *

Тут бы й крылы ціха скласці...
Стаць звычайнаю жанчынай!...

Толькі мець зямное шчасце
Бессмяротным немагчыма!...


Верасень 2010
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/