№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў
23 снежня мінулага года адбылося пасяджэнне Рады ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», на якім быў абраны Сакратарыят старэйшай творчай арганізацыі Беларусі.
Першым намеснікам старшыні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў быў адзінагалосна абраны Алесь Пашкевіч (які ўзначальваў аб’яднанне на працягу 9 апошніх гадоў), другім намеснікам стаў Эдуард Акулін.
Рада ГА «СБП» зацверділа старшыняў абласных аддзяленняў пісьменніцкай арганізацыі, а таксама новы склад Прыёмнай камісіі і яе старшыню — Віктара Слінку. Чытаць далей »
/ У гонар Гедройца
Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць пра заснаванне ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ ГЕДРОЙЦА за найлепшую кнігу прозы, якая выйшла ў 2011 годзе на беларускай мове.
Чытаць далей »
/ Памяць пра продкаў
Не першы год журналіст, пісьменнік, гісторык і энцыклапедыст Леанід Маракоў займаецца вывучэннем гісторыі рэпрэсіяў у савецкай Беларусі.
Вось з якімі словамі звяртаецца ён да наведнікаў створанага ім сайта marakou.by:
Чытаць далей »
/ Берлінская мазаіка
Даўно ў кнігарні «ЛогвінаЎ» не было такіх гарачых дыскусіяў, дзе і глядацкая зала, і выступоўца, і арганізатары сустрэчы былі б роўнымі ўдзельнікамі гутаркі. Менавіта ў такім фармаце 28 снежня прайшла прэзентацыя кнігі Алеся Тарановіча «Берлінская мазаіка», якую зладзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Чытаць далей »
/ Вершы не па загадзе
Сваю новую кнігу «Шоргат жукоў» паэт Зміцер Вішнёў прэзентаваў у «еўрапейскім фармаце». Аўтар вырашыў абысціся без перформансаў і проста пачытаў свае вершы ды адказаў на пытанні аматараў паэзіі. Зрэшты, як выявілася, свае творы Вішнёў не хоча называць «вершамі» і аддае перавагу слову «тэксты».
Чытаць далей »
/ Беларуская кніга: аўтары і чытачы
Як часта чытаюць беларусы? Колькі сучасных пісьменнікаў ведаюць і ці купляюць кнігі ў кнігарнях? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні высвятляла лабараторыя «Новак» па просьбе Саюза беларускіх пісьменнікаў у снежні 2011 года. Вынікі апытання, праведзеныя напярэдадні Года кнігі, не абнадзейваюць. Як паведаміла прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, каля паловы беларусаў не чытаюць літаратуру або чытаюць вельмі рэдка, беларускімі кнігамі не цікавяцца 62 % апытаных, каля двух трацінаў не ведаюць ніводнага сучаснага беларускага пісьменніка.
Чытаць далей »
/ Маленькія развагі над вялікай дзяржавай:да 20-годдзя распаду СССР
За детство счастливое наше спасибо, Родная Страна.
З песні сталінскіх часоў
Сёння многія яшчэ праяўляюць даволі высокую ступень настальгіі па такім дзяржаўным утварэнні, як Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, з якога родам, бадай, усё наша сацыяльна свядомае насельніцтва.
Чытаць далей »
/ Ігар ТУМАШ: І смерці… не стане… ужо…
Мінуў год пасля падзей 19 снежня на Плошчы Леніна — тэрмін дастатковы, каб ацаніць іх як бы з вышыні птушынага палёту. Не хочацца быць кампліментарным, але без патэтыкі не абысціся. Беларуская інтэлігенцыя, наступіўшы на горла ўласнаму страху і сумневам, здзейсніла духоўны подзвіг. Дзякуючы чаму перагарнула старонку беларускай гісторыі і заклала трывалы падмурак для абнаўлення нашай дзяржавы. Не менш.
Чытаць далей »
/ Уладзімір АРЛОЎ: Ф
фа
фабіянка
фаерка
фанатка
фантомка
фартэлька
фабрыкантка
фабзайка
фагістка
фаўнашукальніца
фабрыка-кухня
фаварытка
фантастка
фавістка
фанфарка
фантасмагорыя
фаверолька
фаготка
факотка
факачка
факачка-аль-пэста
фагацінка
фазанка
фазэндніца
фабія
фантэнблеянка
фаервэркерка
фаечка
файлічка
файка
файдушынка
фантазёркаЧытаць далей »
/ Юры Станкевіч: Шал
у чалавека на імя і прозвішча андруш валовіч раптам з’явілася пачуццё, што за ім сочаць. пачуццё мела невыразнае адценне. але валовіч звярнуў на гэта ўвагу. падсвядомасць, лічыў ён, нас не падманвае. сачыць маглі хіба што з адной з машын, бо некалькі іх прыбартавалася ля вузла сувязі. у адной, са спушчаным шклом кабіны, сядзелі двое: мужчына і жанчына. валовіч не мог вызначыць іх узрост. але тыя яўна назіралі за ім. валовіч зірнуў на гадзіннік. плюс-мінус пяць хвілін. болей не чакаць. такое было ў яго правіла. ён падняўся з лаўкі, і адразу дзверы кабіны расчыніліся.Чытаць далей »



















