№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Пытанне на будучыню
Галоўнае пытанне на будучыню — ці атрымаецца замірэнне з Еўрапейскім саюзам з боку Беларусі? Здаецца, што не.
Пачынаецца са справы Бяляцкага. 24 студзеня Мінскі гарадскі суд не задаволіў касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага, пакінуўшы ў сіле прыгавор суда Першамайскага раёна. Рашэнне судовай калегіі абвясціў 24 студзеня суддзя Уладзімір Сцяпурка.
Чытаць далей »
/ Перспектывы ў мінусе
Ні для каго не сакрэт, што нашы ўлады збольшага займаюцца эканамічнымі заклікамі, а не самой эканомікай. Пра паспяховы “выхад з крызісу” кажа і ўрад, і кіраўнік краіны, і праўладныя эканамісты. Але рэальнасць расстаўляе ўсё на свае месцы.
Напрыклад, згодна з зацверджаным Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2012 год, рост ВУП павінен скласці 5–5,5%. Гэта ў тыя часы, калі свет чакае другую хвалю эканамічнага крызісу. Але існуюць і іншыя прагнозы — ад незалежных эканамістаў.
Чытаць далей »
/ З чым прыйшлі? І з чым сышлі?
Канешне, беларусы адсвяткавалі Новы год. Але, здаецца, дагэтуль нам будзе “аукацца” год мінулы, і ніякіх перспектыўных надзеяў на 2012 год мы не маем.
Чытаць далей »
/ Не новы год
Насуперак усялякім заклікам кіраўніка краіны аб тым, што Беларусь у 2012 годзе чакаюць лепшыя часы (прынамсі, лепшыя за 2011 год), такія аптымістычныя прагнозы не спраўджваюцца. Беларусь увайшла ў новы год са старымі праблемамі. І са старымі прагнозамі, у якія ніхто не верыць.
Чытаць далей »
/ Як падставіць Беларусь?
Беларускія ўлады, здаецца, вырашылі пасварыцца з усім сусветам, акрамя Расіі.
19 снежня ў Мінску тры актывісткі Femen Іна Шаўчэнка, Аксана Шачко і Аляксандра Нямчынава правялі перформанс каля будынка КДБ. Агаліўшыся па пояс, дзяўчаты на працягу некалькіх хвілін трымалі плакаты з надпісамі «Freedom to political prisoners» («Свабоду палітычным зняволеным») і «Жыве Беларусь!». Гэты ж лозунг, «Жыве Беларусь!», яны скандавалі. Акцыя была прымеркаваная да гадавіны разгону апазіцыйнага мітынгу 19 снежня 2010 года, удзельнікі якога былі не згодныя з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў. Чытаць далей »
/ Як збегчы з тэлебачання
Штосьці неверагоднае зараз адбываецца ў Белтэлерадыёкампаніі. Падаецца, што адтуль пачаўся масавы сыход. Прычым пасады пакідаюць амаль топавыя асобы, якіх мы ўжо прызвычаіліся бачыць на экранах Беларускага тэлебачання.
13 снежня Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. У выніку сваю пасаду пакінуў Аляксандр Мартыненка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Ён не пісаў заявы на звальненне — яго папросту “сышлі”.
Чытаць далей »
/ Хутка Новы год
Яшчэ не наступіла сярэдзіна снежня, але, здаецца, ужо поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Новага года. На плошчах паставілі елкі, упрыгожаныя крамы, некаторыя ўжо запальваюць гірлянды, рэстараны прапануюць “навагодняе меню”. І шмат хто думае аб наступствах святкавання і планах на 2012 год.
З 10 снежня ў Мінску стартуе “антыпетардная” спецаперацыя. Барацьбу з нелегальнымі гандлярамі петардамі і іншай піратэхнікай супрацоўнікі мінскай міліцыі будуць праводзіць сумесна з калегамі з гарадскіх падраздзяленняў МНС і падатковай інспекцыі.Чытаць далей »
/ Датэрміновы парламент?
Парламенцкія выбары ўсё бліжэй і бліжэй. Нават нягледзячы на тое, што да іх застаецца амаль год. Тэму падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў абмеркавалі 28 лістапада Аляксандр Лукашэнка і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Анатоль Рубінаў.
/ Назад на дзесяць гадоў?
Іншым часам словы кіраўніка дзяржавы выклікаюць нейкае непаразуменне. З аднаго боку, ён заклікае не вяртацца ў «ліхія 1990-я», а з іншага — не супраць, калі б мы вярнуліся на 10 гадоў у мінулае. Быццам яму невядомая і прыказка пра тое, што ў адну раку двойчы не ўвойдзеш.
Чытаць далей »
/ Завіслі?
Здаецца, беларуская судовая сістэма дае збоі. Калі раней усе казалі, што беларускі суд падначалены беларускай уладзе, то зараз у гэтым узнікаюць вялікія сумневы. Прынамсі, гэта вынікае з апошніх рашэнняў беларускіх судоў.
Беларускі ваенны суд 15 лістапада абвясціў рашэнне па “справе Грамовіча”. Амаль усім фігурантам вынесены апраўдальныя прысуды.
Чытаць далей »


















