/ У конкурсе на лепшага вадзіцеля перамагла дзяўчына

/ У конкурсе на лепшага вадзіцеля перамагла дзяўчына

У Вілейскім раёне лепшым маладым вадзіцелем стала дзяўчына. У конкурсе сярод вадзіцеляў-выпускнікоў Вілейскай ДТСААФ перамагла Вераніка Грыгор’ева, якая набрала найменшую суму штрафных балаў на ўсіх этапах.

Удзельнікі здавалі тэарэтычны — білет з 10 пытанняў — і практычны экзамены на веданне правілаў дарожнага руху. У фігурным кіраванні ўлічваўся час, затрачаны на выкананне двух элементаў: пастаноўка аўтамабіля ў бокс заднім ходам і разварот на абмежаванай пляцоўцы “Дворык”. Ацэньвалася язда па горадзе са строгім выкананнем ПДР. Пераможцам станавіўся той, хто набярэ найменшую колькасць штрафных балаў.

Па словах старшыні Вілейскай ДТСААФ Станіслава Сушы, выпускнікі нават не ведалі аб тым, што ідзе конкурс, для іх гэта быў выніковы экзамен на права кіраваць аўтамабілем. “Мы не папярэджваем аб конкурсе, каб не было лішняга хвалявання, каб кожны дзейнічаў у сваім тэмпе. Проста ўключаем секундамер падчас экзамену”, — патлумачыў ён.

У тым, што найлепшы вынік паказала дзяўчына, Станіслаў Суша не бачыць нічога дзіўнага: “Мы ладзілі падобныя конкурсы разоў 10. Ні разу мужчыны і хлопцы не станавіліся пераможцамі. Дзяўчаты вучацца больш старанна. Хуткасць перавышаюць рэдка. Па статыстыцы жанчыны ездзяць больш акуратна і да выканання правілаў дарожнага руху ставяцца адказна. А мужчыны больш самаўпэўненыя, адсюль і парушэнні”.

Паводле “Рэгіянальнай газеты”

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/