/ Жыхары Светлагорску супраць будаўніцтва заводу беленай цэлюлозы

/ Жыхары Светлагорску супраць будаўніцтва заводу беленай цэлюлозы

У Светлагорску адбыўся сход, на якім былі абмеркаваныя праблемы будаўніцтва ў горадзе заводу сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК. На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады, Светлагорскага ЦКК, Мінпрыроды, раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, Беларускага навукова-даследчага цэнтру «Экалогія». Завод павінны будаваць кітайцы.

Як зазначае Вадзім Болбас, старшыня Светлагорскай арганізацыі Партыі БНФ і сябра Сойму, які раней працаваў у лабараторыі экалагічнага кантролю пры Светлагорскай інспекцыі прыродных рэсурсаў, у выпадку будаўніцтва завода значна пагоршыцца экалагічны стан гораду, асабліва вёскі Якімава Слабада, з якой давядзецца адсяляць некалькі прыватных дамоў.

На сходзе было каля пяцісот чалавек. З залі не было ніводнай станоўчае рэплікі. Людзі ў большасці сваёй катэгарычна супраць будаўніцтва, бо гэта будзе шкодная вытворчасць, а ў нашым горадзе і без новага заводу экалагічная сітуацыя вельмі дрэнная” ,— распавядае Вадзім Болбас.

На сходзе выступалі кіраўніца Орхускага камітэту Мінпрыроды Беларусі, прадстаўнік НДІЦ “Экалогія” з заключэннем пра бясшкоднасць працы заводу для навакольнага асяроддзя; галоўны інжынер Светлагорскага ЦКК з тымі ж высновамі. Галоўны ўрач светлагорскага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі пацвердзіў, што, па разліках, прыведзеных прадстаўнікамі НДІЦ і ЦКК, умовы жыцця людзей у Светлагорску і вёсцы Якімава Слабада, якая знаходзіцца ў 500 метрах ад будучага заводу, не пагоршацца.

Людзей пераконвалі, што “зыходзячы з прадстаўленых праектных рашэнняў, пры правільнай эксплуатацыі і абслугоўванні абсталявання, пры рэалізацыі прадугледжаных прыродаахоўных мерапрыемстваў, пры строгім вытворчым экалагічным кантролі негатыўнае ўздзеянне планаванай дзейнасці на навакольнае асяроддзе будзе нязначным”.

Тэльман Маслюкоў, сябра Партыі БНФ, прапанаваў прагаласаваць за немэтазгоднасць будаўніцтва заводу ў Светлагорску. Разумнасць гэтай прапановы падтрымалі практычна ўсе ўдзельнікі сходу, у тым ліку і прадстаўніца Орхускага камітэту Мінпрыроды, але вядучыя сходу настойвалі на правядзенні далейшых праектных работ і на абмеркаванні пытання на наступных сходах, і людзі разышліся.

На сходзе прагучала прапанова стварыць грамадскую групу, якая б адсочвала сітуацыю з будаўніцтвам завода. 25 студзеня была створана група ў складзе дзевяці жыхароў Светлагорска і трох жыхароў Якімавай Слабады. Старшынёй групы абраны Т. Маслюкоў, яго намесніцай — настаўніца геаграфіі І. Машук. 26 студзеня дакументы па стварэнні групы былі перададзеныя ў райвыканкам.

Завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тысяч тон у год плануецца пабудаваць на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату. Мяркуецца, што праектаваць і будаваць завод будуць кітайскія спецыялісты за кітайскі крэдыт у 654,16 мільёна долараў.

Паводле www.narodny.org

 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/