xxx

/ Інаўгурацыя. Новы курс

/ Інаўгурацыя. Новы курс

Выбары новага прэзідэнта — заўсёды падзея. Безумоўна, найперш для грамадзян той краіны, дзе яна адбываецца. Але не толькі. Асабліва калі гэта змена лідэраў у такой краіне, як ЗША. Краіне, якая была і ёсць, па вызначэнню новага прэзідэнта Барака Абамы, “самай квітнеючай ды магутная краінай у свеце”. Звышдзяржава, палітыка якой, нават здавалася б выключна ўнутраная, так ці інакш адгукаецца ва ўсім свеце.

 І не выпадкова ўвесь свет столькі ўвагі надае феномену Барака Абамы — першага ў гісторыі Злучаных Штатаў прэзідэнта афраамерыканскага паходжання. І выбудоўвае аналітычныя схемы яго новага курса.

Зразумела, што не толькі гэтай асаблівасцю — першы афраамерыканец-прэзідэнт — вызначаюцца як энтузіязм у адносінах да Абамы амерыканцаў, так і выключная ўвага да яго сусветнай супольнасці.

Чэргі на выбарчых участках, натоўпы людзей уздоўж чыгункі, што па ўсяму маршруту сустракалі цягнік, якім ехаў абраны прэзідэнт у Вашынгтон на цырымонію прынясення прысягі, два з паловай мільёна прысутных на інаўгурацыі… Іх ніхто не прымушаў, не арганізоўваў па разнарадцы зверху. Яны ішлі па поклічу душы. Рэйтынг даверу да Абамы — 79 працэнтаў, за якім і больш за палову былых прыхільнікаў Маккейна. Але ўсё гэта не ёсць данінай толькі харызме, красамоўству, абаянню і талентам Абамы. І тым больш не ёсць праявай пакаяння за расавую дыскрымінацыю.

Гэта ўсё знешнія праяўленні, знакі тых супярэчлівых настрояў, якія спакваля выспявалі і назапашваліся за гады праўлення адміністрацыі Буша ў амерыканскім грамадстве, прычым у самых розных яго сацыяльных шыхтах. Сэнс і маштаб праблем, што паўсталі перад ЗША, дакладна вызначыў у сваёй моцнай, эмацыйна-рамантычнай і адначасова рэалістычна абвостранай, інаўгурацыйнай прамове Барак Абама. Гэта крызіс і сур’ёзнае аслабленне эканомікі з адпаведнымі сацыяльнымі стратамі. Гэта вайна “супраць шырокай сеткі гвалту і нянавісці”. Гэта страх перад магчымым заняпадам краіны.

Незадавальненне можа быць дэтанатарам як расколу нацыі, так і яднання. Абама выявіў сябе палітыкам, які прапанаваў яднанне. Незалежна ад поглядаў, перакананняў, веравызнання. Дзеля перамен. Нацыя, што сфарміравалася на ідэалах свабоды і дэмакратыі, павярнулася да яго тварам і адказала даверам.

Збегам гістарычных абставін змена прэзідэнтаў сталася знакам змены эпох. Палітыкай адміністрацыі Буша завяршылася эпоха агульнага курса ЗША на сцвярджэнне сваёй дамінуючай ролі ў свеце, на барацьбу з рэжымамі зла метадамі пераважна сілавога ціску.

Абама паварочвае руль палітыкі на забеспячэнне дабрабыту кожнага амерыканца і нацыі ў цэлым. На ўплыўЗША сваім прыкладам, перакананнем у перамоўных працэсах, у супольнай працы, у саюзах з іншымі краінамі і народамі. Але не адмаўляе ні пераемнасці з ранейшай палітыкай Амерыкі, скіраванай на барацьбу з фашызмам, камунізмам і новымі пагрозамі, на апрабаваных прынцыпах свабоды і дэмакратыі.

“Таму я кажу, — прагучала ў прамове, — усім іншым народам і ўрадам, якія глядзяць на нас сёння… Ведайце, што Амерыка з’яўляецца сябрам кожнага народу і кожнага чалавека, жанчыны і дзіцяці, якія імкнуцца да мірнай і годнай будучыні, і што мы гатовыя зноў павесці вас за сабою”.

Абвешчаны Абамай палітычны курс ёсць па сутнасці курс, які грунтуецца на базавых прынцыповых каштоўнасцях у спалучэнні з прагматычнымі запатрабаваннямі часу. Яго ж словы “падрыхтаваць краіну да новай эпохі” можна вызначыць як лозунг, што акрэслівае маштаб праблем і задач, але разам з тым і меру адказнасці новага прэзідэнта.

У змене стратэгічных акцэнтаў заключаецца і шанец для Беларусі. І першы крок да ўладкавання ўзаемаадносін са Злучанымі Штатамі, які неабходна і можна зрабіць у гэтым накірунку, на паверхні — даць зялёнае святло на работу амбасады ЗША ў Беларусі ў поўным складзе, без усялякіх папярэдніх умоў і патрабаванняў. І тут ужо няма розніцы, як гэта будзе зроблена — намаганнямі групы тэхнакратаў ці кімсьці асабіста. Тым больш, што для гэтага кроку ёсць добрая падстава: адміністрацыя Буша ў свой час не адказала на высылку большасці амерыканскіх дыпламатаў з нашай краіны разрывам дыпламатычных адносін. Не па слабасці, а з самапавагі да сябе як да вялікай дзяржавы, з павагі да сваіх ідэалаў.

Ідэалы — незалежнасці, свабоды, дэмакратыі — аднолькавыя і для малых краін, і для вялікіх, а таму паважаюцца ўсімі (акрамя дыктатарскіх). Не губляць пачуцця ўласнай годнасці, але і не пляжыць, не выстаўляць сябе на агульнае пасмешышча ваяўнічай рыторыкай ні ў чый бок — годная пазіцыя для малой дзяржавы. І найбольш выгодная для яе народа.

 

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).