/ Штрафы растуць па вясне

/ Штрафы растуць па вясне

Была б спіна — знойдзецца віна, сцвярджае беларуская прымаўка. Нормы новай рэдакцыі Адміністратыўнага кодэкса, што ўвайшоў у сілу з 23 лютага, ужо знайшлі сваё прымяненне ў сітуацыях, якія да гэтага не выклікалі сумненняў у іх законнасці.

Напрыклад, у Гомелі дэгустацыю алкагольнай прадукцыі адной з кампаній міліцыя палічыла распіццём у грамадскім месцы. На арганізатараў прома-акцыі склалі пратакол. Гэта даволі абсурднае рашэнне органаў аховы парадку не абышлося без удзелу прадстаўнікоў часам занадта актыўнага аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Гомельскі каардынатар аргкамітэта Яўген Якавенка звярнуў увагу на тое, што ў наведвальнікаў крамы, якія падыходзілі да прома-стэнда, не правяралі пашпартоў, маўляў, сярод іх маглі быць і няпоўнагадовыя. Выклікалі міліцыю. У выніку быў складзены пратакол за распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы і агітацыю за іх ужыванне. Цяпер аматарам дэгустацый на халяву трэба быць двойчы пільнымі: перш чым падняць кілішак крамбамбулькі — азірніцеся па бакох.

Барацьба з п’янствам праз вялізныя штрафы — бадай найбольш кідкае новаўвядзенне. За ўжыванне алкаголю, у тым ліку і піва, у грамадскіх месцах і ў транспарце — штраф за першае парушэнне да 280 тысяч рублёў, а за другое — да 580 тысяч рублёў. У сеціве, якое цяпер з’яўляецца месцам акумуляцыі эмоцый беларусаў, абмяркоўвалася не толькі тэма высокіх штрафаў, але і спосабы абысці закон. Аднак трэба прызнаць, што метад хавання адкаркаванай бутэлькі ў непразрысты пакет у нашай краіне наўрад ці пракаціць. І піць цяпер будуць у залежнасці ад напоўненасці гаманца: у барах-рэстаранах, дома ці ў пад’ездах.

Два апошніх варыянты, відаць, будуць найбольш запатрабаванымі: піцейных устаноў, якія працуюць у сегменце невысокіх цэн, бракуе, а ў наяўныя нятанныя бары і кавярні вечарам выходнага дня і да падвышэння штрафаў было не прабіцца. Кажуць, што ідэю ўзмацніць пакаранне за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах падтрымлівала Міністэрства аховы здароўя. Маўляў, нацыя катастрафічна хутка співаецца, адзін жыхар Беларусі штогод спажывае каля 12 літраў умоўнага спірту, калі Сусветная арганізацыя здароўя лічыць, што пры перавышэнні паказчыка 8 літраў на год у арганізме чалавека адбываюцца незваротныя працэсы. Толькі забарона, паводле сваёй эфектыўнасці, — метад слабы. Калісьці пасля ўвядзення «сухога закону» людзі пачалі актыўна прыгадваць бабчыны рэцэпты самагону ды майстраваць апараты для вытворчасці гэтага прадукту. Цяпер хіба што разбрыдуцца з паркаў у падваротні.

Вартыя ўвагі і папраўкі ў Адміністратыўны кодэкс для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Веласіпедыстам, што сядаюць на свайго двухколавага сябра пасля прыняцця на душу, таксама варта быць гатовымі раскашэліцца для дзяржаўнай казны. Парушыў Правілы дарожнага руху ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення — рыхтуй штраф на 3–5 базавых велічынь (ад 105 да 175 тысяч рублёў). Як падумаць, то добры закон для латання дзірак у бюджэце: беларуская вёска ў гэтым плане — залатое дно. І веласіпедыстаў, і п’яных, а таксама варыянтаў «два ў адным» там хапае. Дарэчы, аналагічны штраф веласіпедыст можа атрымаць, калі адмовіцца праходзіць медагляд. А калі ў нецвярозым стане справакуе аварыйную сітуацыю, то штраф будзе 280 тысяч рублёў (восем базавых велічынь).

Аматарам экалагічнага транспарту, а такіх у гарадах з кожным годам усё больш, да чарговага веласезону варта ці падрыхтаваць гаманец да штрафаў, ці даўкамплектаваць свой ровар. За катанне на веласіпедзе ў цёмны час сутак без ліхтарыка трэба будзе заплаціць штраф да 3 базавых велічынь (105 тысяч рублёў). Раней пакаранне было менш суровым і за гэту правіннасць маглі выпісаць штраф толькі на 17,5 тысяч рублёў, ці 0,5 базавай велічыні.

А вось аўтамабілістаў не будуць прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці, калі пацярпелы бок не напіша пра гэта заяву. Даішнікі ў такім разе толькі папярэдзяць вінаватага ці, у крайнім выпадку, выпішуць штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху. Да прыкладу, ігнараванне чырвонага сігналу светлафора абыдзецца максімальна ў 175 тысяч рублёў. Алкагольны складнік дарожнага руху сямейны бюджэт аблегчыць няслаба: за паўторнае кіраванне ў нецвярозым стане можна атрымаць штраф да 35 мільёнаў рублёў.

Пешаходам, якія дагэтуль толькі пасмейваліся з флікераў як аб’екту сучаснага фальклору, варта падумаць пра набыццё гэтых «аксесуараў». Штраф у 105 тысяч рублёў — не жартачкі.

І на закуску новаўвядзенні для беларусаў з камерцыйнай жылкай. За нелегальны дробны бізнес, як то гандаль у пераходах семкамі, «таксаванне» ды здача ў арэнду кватэр, чакае штраф у памеры да 3,5 мільёна рублёў. І гэта не самае горшае. У законе прапісана, што магчымая і канфіскацыя «рэчаў, прадметаў і сродкаў здзяйснення правапарушэння». У гандляркі забяруць семкі, у нелегальнага таксоўшчыка — машыну, у арэндадаўцы — кватэру. Каб не нарывацца на непрыемнасці, прадстаўнікі міліцыі раяць весці свой бізнес афіцыйна ды сплочваць усе падаткі.

Калі вы не ведаеце, што падарыць сваім блізкім на вясновыя святы, то набудзьце новы Адміністратыўны кодэкс. Можа, гэта і не рамантычна, затое веданне закону дазволіць зберагчы ўласны бюджэт. Тым больш што дзяржава яўна не супраць пажывіцца з вашай кішэні.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.