/ Шляхам гадоў

/ Шляхам гадоў

Чароўнае свята — Божае Нараджэнне і Новы год. Плынь часу быццам спыняецца. На некалькі гадзін, дзён… Канікулы. Перадышка. Чарга спраў, якія яшчэ ўчора здаваліся гарачымі і звыштэрміновымі, адкладваюцца. Па нейкай агульнай дамоўленасці. Гэта ўжо за гады-дзесяцігоддзі, а мо і стагоддзі, увайшло ў звычку, сталася традыцыяй.

І нічога надзвычайна дрэннага не здараецца. Хутчэй, наадварот. Такая вось своеасаблівая навагодняя карэкцыя працэсаў, якая незаўважна, у доўгатэрміновым развіцці, дае свой плён — да перамен. Урэшце да лепшага. Недарэмна ж гісторыкі ў храналогіі выдзяляюць дзесяцігоддзі, дваццаціпяцігоддзі… Такі вось гістарычны аптымізм.

Якія ж працэсы і тэндэнцыі вызначалі шлях Беларусі–2009 і будуць мець працяг пасля навагодняй перадышкі? І якім будзе працяг? Аналітыкі даюць розныя каментары. Мае — у рэчышчы гістарычнага аптымізму. І на тое ёсць важкія падставы, нягле­дзячы на існуючыя пагрозы.

З перакрыжавання шэрагу супярэчлівых падзей, якімі быў адзначаны 2009 год, я б выдзеліў дзве асноўныя тэндэнцыі. Па-сутнасці, спрадвечныя для Беларусі, але пакуль далёка не завершаныя — барацьбы за незалежнасць і за дэмакратыю.

Шляхам гадоў, праз катастрофы паўстанняў, рэвалюцый і войнаў, праз цемру таталітарызму, гойдаючыся на арэлях паміж Захадам і Усходам, гераічнымі высілкамі не аднаго пакалення нацыянальных адраджэнцаў, Беларусь усё ж такі дайшла да сваёй дзяржаўнай незалежнасці.

Такім чынам, была, па-сутнасці, рэалізавана галоўная мэта нацыянальнай ідэі, дакладна сфармуляваная яшчэ на пачатку ХІХ стагоддзя. На жаль, рэалізаваная ў форме аўтакратыі, а не дэмакратыі. Але ж і пры такіх неспрыяльных палітычных абставінах гэта ідэя аказалася мацнейшай за памкненні аўтарытарнага правадыра абмяняць незалежнасць краіны на крамлёўскі пасаг для сябе. Здолела стрымаць накат ілжэінтэграцыйнай хвалі.

2009 год можна лічыць яшчэ адным крокам па шляху ўмацавання незалежнасці. Хаця і вельмі супярэчлівым. Ролю абаронцы суверэнітэту, насуперак уласнай волі, выключна дзеля самазахавання, мусіў узяць на сябе аўтарытарны рэжым А. Лукашэнкі. І таму з усёй сілы імкнецца перакроіць нацыянальную ідэю на свой капыл і можа ў любы момант наогул адмовіцца ад яе ці выставіць на продаж.

Аднак рэжыму толькі здаецца, што ён авалодаў нацыянальнай ідэяй і рухам за незалежнасць і дэмакратыю. Безумоўна, аслаблены і выцеснены па-за сістэмныя рамкі пад ударамі рэпрэсій рух гэты, па адпрацаванай за стагоддзі схеме, перамясціўся з палітычных структур у культурна-асветніцкае рэчышча. Але ад гэтага яго ўплыў на самасвядомасць грамадства ў прынцыпова новых умовах здзейсненай дзяржаўнай незалежнасці, пры існаванні сучасных інфармацыйных тэхналогій, не толькі не зменшыўся, але нават і ўзмацніўся. Сацыялагічныя апытанні, праведзеныя Беларускім даследчым інстытутам стратэгічных даследаванняў сумесна з лабараторыяй «Новак», засведчылі рост нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва.

Разам з тым нацыянальны адраджэнскі рух захаваў і свой рамантычна-дзейны, ідэйны дух, што найбольш яскрава праявілася ў дзесятках фактах вывешвання ў 2009 годзе бел-чырвона-белых сцягоў у розных гарадах Беларусі. Учынак Сяргея Каваленкі, які на вачах усіх, сярод белага дня, усталяваў сцяг на 35-метровай елцы ў Віцебску, меў шырокі грамадскі рэзананс сімпатый. Не лічыцца з гэтым духам улады проста не могуць, таму і вызвалілі з-пад арышту Сяргея.

Пад знакам торгу беларускага аўтарытарнага рэжыму, дзеля свайго самавыжывання, на абодва бакі — Усход і Захад — прайшоў увесь 2009 год. Новыя кулямётныя чэргі (дзякуй Богу, пакуль толькі славесныя) беларуска-расійскіх нафтавай і малочнай войнаў, што прагучалі на яго зыходзе, гэтаму лішняе пацвярджэнне.

Разам з тым сусветны эканамічны крызіс, з бачнай ужо для ўсіх відавочнасцю, выявіў міф пра беларускі эканамічны цуд. Ён узарваў сітуацыю славутай беларускай стабільнасці — стабільнасці стаячага аўтарытарнага балота. І ён жа вымушае да пераменаў і ўскладняе гандаль. Бо той жа крызіс узарваў сітуацыю і ў Расіі, што, па меркаванні расійскага эканаміста Міхаіла Хазіна, стварае магчымасць «урэшце пачаць ствараць нешта разумнае, добрае».

Ва ўсялякім разе расійская халява для беларускага рэжыму калі не скончылася зусім, то істотна зменшылася. І наўрад ці ён здолее замяніць страты халявай з Захаду. Хаця менавіта такія папрокі на адрас ЕС — у ратаванні рэжыму праз рэал-палітык — і гучалі ў мінулым годзе з боку некаторых апазіцыйных беларускіх дзеячаў.

Тым не менш у гісторыі адносін Беларусі з Захадам 2009 год зойме асобае месца, як год пераходу ўладнай групоўкі ад палітыкі самаізаляцыі да палітыкі супрацоўніцтва. Вымушана, як імітацыя, пад ціскам унутраных і, галоўнае, знешніх абставін. Але ж менавіта гэты пераход ёсць прыкметай агульнай тэндэнцыі — эрозіі рэжыму, працяг якой абяцае і год 2010.

Захад жа ад перабольшаных спадзяванняў у пачатку года на эканамічны чыннік ціску на рэжым у бок лібералізацыі ўзмацніў чыннік палітычных патрабаванняў напрыканцы года.

Так сыходзяцца тэндэнцыі — умацавання дзяржаўнай незалежнасці, знешняга ціску з Захаду і Усходу, з тэндэнцыяй набліжэння беларускага рэжыму да яго фінальнай стадыі. Але колькі яна будзе цягнуцца, які фармат прыме, на жаль, пакуль пралічыць немагчыма.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).