/ Усіх не перасаджаюць

/ Усіх не перасаджаюць

Аляксандр Лукашэнка зноў пагражае тым, хто бударажыць «крыштальны сасуд, які ён нясе ў сваіх руках». Відавочна, яго не тое што занепакоіла — можна сказаць, раз’юшыла хваля стыхійных пратэстаў супраць збяднення насельніцтва і «эканамічнага цуду». Ён нават узяўся за сацыяльныя сеткі.

14 чэрвеня падчас наведвання сельгаспрадпрыемства «Азярыцкі-Агра» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці Лукашэнка проста абрынуўся на інтэрнэт. «У нас «свядомыя» ў Мінску ў сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да забастовак. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну — не паспеюць за мяжу перабегчы», — заявіў Лукашэнка.

Між іншым, сацыяльныя сеткі тут не пры чым. Усе страйкі ўзнікалі стыхійна, з мінімальнай каардынацыяй. Як паказвае практыка, сацыяльнымі сеткамі карыстаюцца тыя, каму «і так усё зразумела». Але толькі маленькая частка з іх гатовая на актыўныя дзеянні. Прыкладам, за скасаванне сумнавядомага Указу №60, які рэгулюе інтэрнэт, выказваліся сотні людзей — у інтэрнэце. А на дазволены (!) мітынг з гэтай нагоды прыйшло менш за сотню чалавек.

І ўжо, канешне, не вельмі карыстаюцца інтэрнэтам працаўнікі Трактарнага заводу альбо «Рэчыцапіва», дзе не так даўно ўзніклі стыхійныя страйкі.

Пэўна, больш за ўсё Лукашэнку пужае стыхійная салідарнасць людзей. Пасля таго, як аўтамабілісты заблакавалі рух транспарту на галоўным праспекце Мінска, шмат каму з іх былі выпісаныя штрафы. Агульная сума штрафаў склала больш за 3,3 мільёна рублёў. У рэкордныя тэрміны актывісты інфармацыйна-асветнай установы «За Аўто» з дапамогай грамадзянаў сабралі больш за гэту суму. І вечарам 10 чэрвеня ў адным з мінскіх аддзяленняў «Беларусбанка» заплацілі за аштрафаваных удзельнікаў акцыі пратэсту «Стоп-бензін» васьмю кілаграмамі грошай.

100 тысяч з гэтай сумы актывісты перадалі купюрамі наміналам 10, 20 і 50 рублёў — гэта выкладзеная ў пакет дробязь і заважыла каля васьмі кілаграмаў.

Людзі, якія знаходзіліся каля касы, пачалі здымаць працэс прыёму і пераліку грошай на камеры мабільных тэлефонаў і фотаапараты, што не спадабалася супрацоўніцам банкаўскага аддзялення. Пасля беспаспяховых спробаў забараніць здымкі і разысціся адна з супрацоўніц скарысталася «трывожнай кнопкай» і выклікала міліцыю.

Міліцыянеры, якія прыбылі ў банк праз некалькі хвілін, так і не зразумелі, чаму іх выклікалі. Яны заявілі, што ніякіх парушэнняў не бачаць, і праз некалькі хвілін пакінулі будынак. Пералік грошай доўжыўся 45 хвілін.

Больш за тое, пасля канчатковага падліку сума сабраных грамадзянамі сродкаў перавысіла 5,2 мільёна рублёў, — «ліміт» штрафаў перавышаны. Таму прынамсі 1 мільён рублёў з рэшты сродкаў, сабраных грамадскасцю для аштрафаваных, актывісты «За Аўто» перададуць у дзіцячы дом, паведаміў дырэктар установы Арцём Шаркоў. Астатнія грошы таксама могуць быць пераведзеныя на рахунак дзіцячага дома або будуць унесеныя ў «фонд» падтрымкі будучых «штрафнікоў».

Думаю, што такая ж сітуацыя будзе і з тымі, хто блакаваў памежны пераход «Брузгі».

Аляксандру Лукашэнку лепш было б паглядзецца ў люстэрка. Бо народ ужо даўно зразумеў: калі ўрад кажа, што ўсё будзе добра, — чакай пагаршэння. Калі Нацбанк пераконвае, што дэвальвацыі не будзе, значыць, яна будзе абавязкова. Калі прэзідэнт абяцае ўрэгуляваць валютную сітуацыю за два месяцы — валюты ў абменніках не чакай. Гэта відавочны крызіс улады. І крызіс сістэмны.

51% беларусаў лічаць, што праблемы з валютай у краіне — гэта вынік дрэннай эканамічнай палітыкі беларускіх уладаў. А 27% упэўненыя ў тым, што следства дзейнасці сілаў, зацікаўленых у падрыве стабільнасці ў краіне. Такія вынікі майскага апытання НІСЭПД (Вільнюс).

Між тым, ужо 67% лічаць, што ў Беларусі патрэбныя эканамічныя рэформы. А вось пра гатоўнасць узяць удзел у масавых акцыях пратэсту і страйках кажуць толькі 8% рэспандэнтаў.

Паказальна, што амаль 55% беларусаў не вераць у афіцыйную асноўную версію тэракту 11 красавіка ў мінскім метро, што яго здзейсніў тэрарыст-адзіночка з нездаровай псіхікай.

За эканамічныя рэформы 67% — гэта ўжо паказальнік. Але ж эканамічныя рэформы заўсёды цягнуць за сабой рэформы палітычныя. Не можа быць эканамічных рэформ без палітычных, бо ў краіну з іміджам «дыктатура», у краіну, супраць якой уводзяцца санкцыі, ніякі добрасумленны інвестар не сунецца. Інакш ёсць пагроза самому падпасці пад санкцыі. Каму гэта трэба?

Дарэчы, пра санкцыі. Прэзідэнт ЗША Барак Абама падоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, уведзеныя 16 чэрвеня 2006 года яго папярэднікам Джорджам Бушам.

Паводле звестак прэс-службы Белага дома, санкцыі былі прыняты «ў сувязі з надзвычайнай пагрозай нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў». Пагроза заключаецца ў дзеяннях «асобных членаў беларускага ўрада і іншых асоб, якія разбураюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, парушаюць правы чалавека». Гэта праяўляецца ў «палітычных рэпрэсіях, уключаючы затрыманні і знікненні; ва ўдзеле ў грамадскай карупцыі, у тым ліку адцягванне або неналежнае выкарыстанне дзяржаўных актываў ці злоўжыванне дзяржаўнай уладай».

Абама заявіў пра заганы прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі ў снежні 2010 года, насілле ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, якія выйшлі абараняць свой выбар, пераследаванні і змяшчэнне ў турму апазіцыйных кандыдатаў, працяг рэпрэсій у адносінах да незалежных СМІ і актывістаў грамадзянскай супольнасці. «Усё гэта сведчыць пра тое, што беларускае кіраўніцтва робіць крокі назад у развіцці дэмакратычнага кіравання і павазе правоў чалавека», — сказаў ён.

Гэта наўпроставы «званочак» не толькі беларускаму кіраўніцтву, але і ўсяму сусвету: не звязвайцеся з Беларуссю! Нафты ў ёй, канешне, няма, але і каштоўнасці чагосьці вартыя.

І апошнюю кропку паставіў Міжнародны валютны фонд. Як заявіў кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Крыс Джарвіс 13 чэрвеня на брыфінгу ў Мінску, МВФ пакуль не абмяркоўваў аб’ёмы фінансавай дапамогі Беларусі ў межах магчымай новай праграмы супрацоўніцтва. То бок, крэдыту ў доларах ад МВФ найбліжэйшым часам чакаць не даводзіцца.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/