/ Спроба рэінкарнацыі імперыі

/ Спроба рэінкарнацыі імперыі

Кіраўнік краіны ўнёс на ратыфікацыю ў Палату прадстаўнікоў дамову аб Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕАК), падпісаную ў Маскве тыдзень таму. Еўразійская эканамічная інтэграцыя мае шанцы стаць пераломным момантам для суверэнітэту Беларусі.

18 лістапада ў Маскве адбылася сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева, Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева, па выніках якой яны падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі і дамову аб Еўразійскай эканамічнай камісіі — вышэйшым органе Мытнага саюза (МС) і Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Еўразійская эканамічная камісія прыйдзе на змену камісіі Мытнага саюза, што спыніць сваё існаванне 1 ліпеня 2012 года. Камісія павінна па­чаць працу з 1 студзеня 2012 года. ЕЭК плануецца надзяліць функцыямі «кіраўніцтва інтэграцыйнымі працэсамі ў фармаце МС (Мытнага саюза) і АЭП (Адзінай эканамічнай прасторы)». Камісіі будуць паступова перадавацца нацыянальныя паўнамоцтвы.

ЕЭК будзе складацца з савета і калегіі, у раду ўвойдзе па адным віцэ-прэм’еры ад урада кожнай краіны, у склад калегіі — па тры прадстаўнікі кожнага боку. Таксама для ЕЭК прадугледжаны паўнамоцтвы па стварэнні дэпартаментаў, што будуць рыхтаваць рашэнні і займацца маніторынгам у падведамасных галінах, і кансультатыўных органаў. Калегію Еўразійскай эканамічнай камісіі ўзначаліць на чатыры гады міністр прамысловасці і гандлю РФ Віктар Хрысценка.

Ужо праз пяць гадоў мусіць быць сфармаваны адзіны ўнутраны рынак Еўразійскага саюза. «Нядаўна краінамі-ўдзельніцамі Еўразійскага саюза была прынятая дэкларацыя аб еўразійскай інтэграцыі. У ёй намечаныя канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку. Еўразійская эканамічная прастора прадугледжвае свабодны рух тавараў, паслуг і працоўных рэсурсаў. Аднак на працягу бліжэйшых пяці гадоў нам трэба будзе зрабіць каласальную працу, у тым ліку па падрыхтоўцы неабходнай дакументацыі, што дасць магчымасць да 2016 года забяспечыць поўнафарматны адзіны ўнутраны рынак. У перспектыве ад нас запатрабуецца яшчэ больш высокая ступень інтэграцыі», — адзначыў генеральны сакратар Еўразійскага саюза Таір Мансураў.

Еўразійскі саюз будзе саюзам суверэнных дзяржаў, у якога будуць свае наднацыянальныя органы з больш чым 175 функцыямі, тлумачыў у эфіры праграмы «Весці» кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аднак інтэграцыя ў бок Азіі для Беларусі цяпер ёсць вымушаным прагматычным крокам. Зацікаўленасць Беларусі ў гэтым праекце прадыктаваная намерам атрымаць цэны на газ і іншыя энерганосьбіты, аднолькавыя з расійскімі суб’ектамі гаспадарання. А папсаваныя з Захадам адносіны вымушаюць шукаць падтрымкі ў Расіі, якая не прад’яўляе прэтэнзій да аўтарытарызму Лукашэнкі. Пакуль ад Мытнага саюза Беларусь нясе больш стратаў, але застаецца спадзеў у перспектыве выйграць, атрымаўшы высокапрыбытковыя кошты на энергарэсурсы.

Разам з тым для вышэйшага кіраўніцтва Беларусі змяшчэнне эканамічнага цэнтру на Усход не ёсць спрыяльным момантам, бо адначасова з перадачай кантрольных функцый за размеркаваннем эканамічных плыняў страчваецца і доля ўлады. Наменклатура і прадстаўнікі сілавых ведамстваў, уплывовасць якіх у краіне цяпер не мусіць выклікаць сумневаў, добра адчуваюць, хто кіруе працэсам і адкуль ідзе рэсурс. Адпаведна, і погляды хутка скіроўваюцца ў бок такой крыніцы. А наднацыянальныя органы, што мяркуецца стварыць у межах еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, акурат забіраюць частку паўнамоцтваў у сябраў гэтага праекту.

Застаюцца амбітныя геапалітычныя інтарэсы Масквы, якая ў падобных аб’яднаннях не можа бачыць сябе роўняй Беларусі ці Казахстану. Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ужо заявіў, што жадаючыя інтэгравацца ў Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору будуць працаваць па адмысловай «рабочай карце». «Гэта далучэнне можа доўжыцца год, два, тры, дзесяць, пятнаццаць гадоў для таго, каб не парушыць нашых эканамічных інтарэсаў, нашай Еўразійскай эканамічнай супольнасці, нашай прасторы і будучага саюза і для таго, каб не стварыць складанасцяў для краінаў, што далучацца. Будзем дзейнічаць акуратна», — дадаў ён і адправіў на адрас Беларусі шпільку. — Давайце паглядзім, што ў нашых суседзяў адбываецца, у нашых блізкіх суседзяў, сяброў-беларусаў: у іх 100-працэнтная інфляцыя. Чаму? Таму што трэба своечасова рэформы рабіць». Хуткі інтэграцыйны рух палітолагі тлумачаць блізкімі прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі. І Пуцін, які збіраецца балатавацца ў прэзідэнты, у гэтым маштабным эканамічным і палітычным праекце выступае як вялікі правіцель, што збірае землі імперыі.

Для Беларусі еўразійская эканамічная інтэграцыя пакуль не набыла характар незваротнасці, і разварот у бок ЕС цалкам магчымы, але ўмовы для гэтага з серыі нерэальных. З паступовым уцягваннем у азіяцкі саюз краіна, якая мае еўрапейскую гістарычную і культурную спадчыну, ад Еўропы будзе дыстанцавацца і калі не ісці азіяцкімі дарогамі, то заставацца ў цяперашнім падвешаным стане краіны на раздарожжы.

У Еўропе праект стварэння Еўразійскага саюза сустрэлі з насцярогай і нават загаварылі аб спробе адрадзіць пад новай шыльдай СССР. «Грамадствы краін ЕС бачаць іншы, альтэрнатыўны праект. Гэта акажа ўплыў на грамадства краін былога камуністычнага блока, можа паўплываць і на рускамоўнае насельніцтва краін Балтыі. Еўразійскі блок разбурае адзінства ЕС. Ён спрыяе расколу таварыстваў Еўропы: гэта дадатковая карта еўраскептыкаў», — цытуе інфармацыйнае агенцтва «Delfi» выкладчыка Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Нерыюса Малюкявічуса.
 

 #
BION I'm impreessd! Cool post!
 
 #
bUP0cn , [url=http://vkbwytsrcjqn.com/]vkbwytsrcjqn[/url], [link=http://xlbnmwwmpwug.com/]xlbnmwwmpwug[/link], http://ngyokxvycbwq.com/
 
 #
http://www.medsbenefits.net/ viagra alternatives =O http://www.skinmedicina.com online pharmacy accutane =D
 
 #  
 #
http://www.theworryfreelife.com/home-insurance-quotes.html homeowners insurance in florida hxkzf http://www.spruceupyourlife.com/life-insurance.html term life insurance quotes 8((( http://www.tarinthai.com/lifeinsurancequotes.html life insurance quotes %D http://www.healthinsur.net/ individual health insurance plans :[[[
 
 #
http://www.iphoneobserver.com/cheap-home-insurance.html homeowners insurance in florida fbk http://www.tarinthai.com/homeinsurancequotes.html home owners insurance in florida :-OO http://www.tarinthai.com/ insurance auto 767211 http://www.homeinsur.net/ homeownersinsurance =]]
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
http://www.twinsmobiledetailing.com/ low car insurance %-[ http://www.theworryfreelife.com/auto-insurance-quotes.html auto insurance quotes 479781 http://www.tarinthai.com/homeinsurancequotes.html home owners insurance quote 367619 http://www.healthinsur.net/ cheap health insurance >:-((
 
 #
http://www.cheapautosinsur.com/ cheap auto insurance nowv http://www.yourautoinsurers.com/ auto insurance quotes =-OO http://www.pills-chart.com/ propecia 3700 http://www.locatecarinsur.com/ affordable auto insurance xiuv
 
 #
http://www.theworldwidewhat.com/ ativan 3069 http://www.topmedicus.com/ topamax recommended tapering off schedule pglf http://www.keepyourhairback.com/ propecia oplw http://www.edmedscenter.com/ levitra >:((
 
 #
http://www.lifeinsurdeals.com/ life insurance bihfe http://www.homecovercomparison.com/ home insurance quotes zqp http://www.remedycomparison.com/ ultram 488 http://www.pills-chart.com/ propecia buy on line 6520
 
 #
http://www.edmedsprices.com/ levitra bosh http://www.getpillseasy.com/ accutane %-O http://www.homeownersinsur.com/ home insurance rates 262 http://www.lifeinsurpolicies.net/ life insurance policies 028701
 
 #
http://www.getfreequotesonline.com/ free auto insurance quotes %((( http://www.gethealthinsur.net/ cheap health insurance plans kljab http://www.quotesforfree.net/ car insurance qoutes 680476 http://www.moreautoinsurquotes.com/ auto insurance quotes hqj
 
 #
http://www.allinsursite.com/ online auto insurance quotes sioqcw http://www.healthinsursource.com/ cheap health insurance 8-) http://www.freecarinsurquotes.com/ cheap car insurance 6325
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/