/ Смяротнае сяброўства

/ Смяротнае сяброўства

Новы год кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў са спадзяванняў “на актыўнае шматпланавае супрацоўніцтва з партнёрамі па Адзінай эканамічнай прасторы — Расіяй і Казахстанам”. Разам з тым некаторыя ключавыя пытанні, у прыватнасці транзіту нафты праз Беларусь, застаюцца нявырашанымі.

У сваім віншавальным пасланні прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву кіраўнік Беларусі напісаў: “Перакананы, што наша канструктыўнае шматпланавае партнёрства будзе і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу стратэгічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Расіяй, служыць дадатковым імпульсам да інтэграцыі дзвюх дзяржаў”.

Умовы пастаўкі расійскай нафты на беларускія НПЗ у 2012–2015 гадах узгодненыя — мяркуецца, у 2012 годзе на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы трубаправодным транспартам будзе пастаўлена 21,5 мільёна тон расійскай нафты, што на 3,5 мільёна тон больш, чым у мінулым годзе. Яшчэ 4 мільёна тон нафты будзе пастаўлена з Венесуэлы.

Аднак па важным пытанні — тарыфы на транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі ў Еўропу — бакі яшчэ не дамовіліся. Хаця дзейснае пагадненне заканчваецца ўжо праз два з паловай тыдні, 1 лютага. Штогадовы транзіт расійскай нафты праз Беларусь складае каля 75–80 мільёнаў тон. Зацягнуты працэс падпісання новага пагаднення, па інфармацыі РИА “Новости”, абумоўлены тым, што беларускі бок мае намер падвысіць тарыфы на транспарціроўку расійскай нафты праз сваю тэрыторыю на 20%. Па беларускай тэрыторыі праходзяць дзве галінкі магістральнага нафтаправода «Дружба».

Нямецкая газета “Die Welt” прагназуе, што нафтавы канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй можа негатыўна адбіцца на нямецкіх спажыўцах вуглевадароднай сыравіны. Таксама гэтае ж выданне піша, што Расія ўжо робіць спробы пастаўляць нафту ў Нямеччыну, абыходзячы нафтаправод «Дружба». У прыватнасці, 7 студзеня ў порт горада Парастак прыбыў танкер, які даставіў каля 80 тысяч тон нафты.

Раней аб’ектам спрэчак і шантажу была газатранспартная сістэма Беларусі “Белтрансгаз”, якая ў выніку і апынулася ва ўласнасці “Газпраму”. Цяпер аналагічныя крокі могуць быць з боку Расіі і датычна нафтаправоду “Дружба”. Тым больш, Расія не хавае сваёй зацікаўленасці ў набыцці актываў у Беларусі.

Але паколькі Аляксандр Лукашэнка моцна трымаецца за фамільнае срэбра краіны — буйныя прадпрыемствы, транзітную інфраструктуру, — то ААТ “Белтрансгаз” Расія выкупіла, паабяцаўшы беларускаму боку больш нізкія цэны на газ. Пасля продажу “Белтрансгазу” быў падпісаны кантракт на пастаўку расійскага газу ў Беларусь і транзіт гэтага паліва па тэрыторыі Беларусі на 2012–2014 гады. Згодна з папярэднімі дамоўленасцямі, у першым квартале 2012 года Беларусь будзе плаціць за тысячу кубаметраў расійскага газу 164 долары.

Увогуле, узаемаадносіны Беларусі і Расіі даволі моцна прапітаныя духам эканамічных санкцый. Толькі, у адрозненн ад ЗША, Расія называе іх інакш. Напрыклад, рынкавымі адносінамі. У выпадках “узбрыкаў” беларускага кіраўніцтва Масква пачынае прад’яўляць прэтэнзіі, абмяжоўваць беларускі імпарт у Расію, пагражаць камерцыйнымі, а не льготнымі цэнамі на вуглевадароды.

Цікава, што нават у палажэннях міжурадавага пагаднення аб умовах куплі-продажу акцый “Белтрансгазу” і далейшай дзейнасці прадпрыемства замацаваная магчымасць прымусіць беларускія ўлады выкупіць акцыі ААТ “Белтрансгаз” ды кампенсаваць “Газпраму” ўсе страты, што могуць у яго паўстаць у сувязі з гэтым.

Увогуле, узаемаадносіны Беларусі і Расіі ўсё больш пераходзяць у форму феадальнай залежнасці. Усходні сюзерэн надзяляе свайго заходняга васала рэсурсам, наўзамен патрабуючы лаяльнасці і згоды. Пры гэтым унутраныя пытанні застаюцца ў кампетэнцыі афіцыйнага Мінска — караць, мілаваць, саджаць у турмы не забараняецца. А вось выходзіць на самастойную, аўтаномную ад Расіі знешнюю палітыку — не.

Беларусь паступова становіцца сатэлітам Расіі, што круціцца строга вакол яе арбіты. Пры гэтым пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў нагадвае пра “выратавальную саломінку”: “Але калі раптам Беларусь зноў апынецца ў складанай валютна-фінансавай сітуацыі, як гэта здарылася ў 2011 годзе, то тады, магчыма, трэба будзе падумаць аб пераходзе на агульную з Расіяй валюту”. А заявы аналітыкаў, што Адзіная эканамічная прастора ўяўляе сабой спосаб паступовай інкарпарацыі Беларусі ў склад Расіі, называе выдумкамі “нядобразычліўцаў і зласліўцаў”.

Але варта нагадаць, што эканамічны крызіс у Беларусі не скончыўся. І да праблем з балансам бюджэту, гандлю сёлета дадаюцца выплаты знешніх пазыкаў — больш за дзесяць мільярдаў долараў цягам года. Гэтыя абставіны пакідаюць кіраўніцтву Беларусі хісткія пазіцыі і патрэбу ў апецы “вялікага брата” з вялікім гаманцом.

 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/