xxx

/ Сезон палявання на журналістаў

/ Сезон палявання на журналістаў

16 сакавіка 2010 азначана брутальнымі акцыямі мінскіх “сілавікоў” супраць незалежных журналістаў. Залпам. Па загадзя вызначаных аб’ектах.

Прыкладна з 15.00 да 20.00 ператрус і вобыск зведалі офісы і (ці) прыватныя кватэры рэдактара інтэрнэт-рэсурса «Хартыя–97” Наталлі Радзінай, журналісткі Ірыны Халіп, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, шэф-рэдактара газеты “Народная воля” Святланы Калінкінай, намесніцы галоўнага рэдактара “Народнай волі” Марыны Коктыш. Канфіскаваны сістэмныя блокі кампутараў і электронныя носьбіты інфармацыі.

Самі па сабе гэтыя акцыі — не навіна, а, можна сказаць, руцінная практыка рэжыму ў адносінах да незалежных СМІ. Мне з калегамі па газеце “Згода”, зачыненай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, давялося перажыць некалькі такіх уварванняў на офіс і прыватную кватэру, канфіскацый, судоў і прысудаў. Падобны спіс “узнагарод” мае ў сваім актыве ці не кожнае незалежнае выданне. З тых лічаных, што здолелі выстаяць.

Але ёсць і новыя нюансы. Упершыню вобыскі праводзіліся нібыта ў сувязі з іншай справай і з санкцыі абласной пракуратуры. Дзеля пошуку дадатковай інфармацыі, якая можа ўтрымлівацца на кампутарах журналістаў. У дадзеным выпадку, у сувязі з так званай “паляўнічай справай”, у аснове якой — канфлікт паміж сілавымі структурамі ў Гомельскай вобласці. Раней уварванні ў рэдакцыі грунтаваліся на абвінавачванні непасрэдна СМІ ў паклёпе, абразе гонару і годнасці высокіх службовых асоб.

Не навіна і выбар уладнай групоўкай асоб для атакі: па крытэру іх актыўнасці і патэнцыйна магчымых палітычных наступстваў ад іх дзейнасці. Зыходзячы, зразумела, з уласнага ўяўлення пра сітуацыю. Як заўсёды, перабольшанага з-за сваіх страхаў страты ўлады.

Кожная з журналістак, што падпала пад пераслед, — таленавітая ў сваёй прафесіі, мае высокі давер у чытачоў, вызначылася смелымі і вострымі публікацыямі. За кожнай з іх стаяць, у працяг траекторыі рэпрэсій, папулярныя і ўплывовыя выданні — сайты “Хартыя–97”, “Беларускі партызан”, газета “Народная воля”.

Гэта аперацыя не ёсць спантанная, ці абсалютна самастойна спланаваная сілавымі структурамі, ці выключна вынікаючая з іх унутранай барацьбы — паміж КДБ і МУС. Ва ўсялякім разе, гэта не галоўны яе элемент. Санкцыю на ўсе ператрусы давала гомельская пракуратура. Але ўсе яны праводзіліся ў Мінску, сталічнымі ж міліцыянтамі, а яшчэ верагодней, у хаўрусе з прадстаўнікамі КДБ. Усе ж — у цывільным. Хто ёсць хто — не разбярэш. Калісьці ператрусам у рэдакцыі “Згода” кіраваў менавіта супрацоўнік КДБ, і нават гэта не хаваў.

Акцыя вясенняга “палявання” на журналістаў спакваля рыхтавалася і пакрокава ажыццяўлялася. Узгадаем хаця б затрыманні і прысуды на суткі Андрэю Пачобуту і Івану Шульгу, перашкоды журналістам у іх прафесійнай працы падчас вулічных акцый, папярэджанне БАЖ, пераслед, з прыцягненнем пад суд, фотакарэспандэнта “Нашай нівы” Юлі Дарашкевіч. Урэшце — першыя вобшукі ў лютым на працоўных месцах Марыны Коктыш і Святланы Калінкінай, допыт у міліцыі 3 сакавіка Ірыны Халіп і Андрэя Саннікава.

У пацвярджэнне таму і канкрэтныя даты. Як праінфармавала на прэсавай канферэнцыі Марына Коктыш, падчас другога вобыску яна даведалася, што яшчэ 31 снежня 2009 года была распачата справа па факце публікацыі артыкулаў на тэму гомельскай “паляўнічай справы” ў шэрагу СМІ. Пастанова на вобыск была падпісана 23 лютага 2010 года. Значыць, на выбар канкрэтнага моманту, на канчатковы сігнал для атакі, на падрыхтоўчыя крокі спатрэбілася яшчэ некалькі тыдняў.

З якога ж тады цеста вырасла і дзеля чаго была праведзена гэта яўна дэманстрацыйная аперацыя ператрусаў у рэдакцыях і кватэрах незалежных журналістаў, прычым без бачных пагроз існуючай уладзе знутры? Наадварот, з відавочнай пагрозай атрымаць з боку ЕС у адказ на такія рэпрэсіўныя дзеянні адмову ў новых крэдытах у сукупнасці з магчымым аднаўленнем санкцый.

Зыходная прычына відавочна абумоўлена прэзідэнцкім цыклам. Зачыстка перадвыбарчага поля ад найбольш небяспечных апанентаў. Якімі гэтым разам кіруючай групоўцы бачацца не партыі, не кандыдаты ў прэзідэнты (гэтыя сегменты аслаблены раней), а менавіта незалежныя СМІ. І адначасова гэта прызнанне, што ўлада адчула такія змены ў настроях грамадства, якія, як ёй падаецца, могуць у пэўны момант абярнуцца сацыяльным выбухам. Пад уздзеяннем праўдзівай інфармацыі. Падзеі пачатку 1990-х — страшным прывідам у падсвядомасці.

Вясновае абвастрэнне “палявання” на журналістаў аб’ектыўна скіравана на паглыбленне расколу грамадства на сваіх і ворагаў. Бо гэты падзел ёсць культавая рыса аўтарытарнай улады, тым больш адбудаванай па матрыцы савецкай таталітарнай мадэлі. Гэта ўлада не здольная функцыянаваць на прынцыпах дэмакратычнага прымірэння інтарэсаў.

Што ж тычыцца крыніц рэсурсаў, то іх у таталітарных і аўтарытарных рэжымаў усяго тры. Знешняя — праз вайну ці праз атрыманне крэдытаў у абмен на палітычную залежнасць. І дзве ўнутраныя крыніцы — прыродная і сацыяльная. Калі адсутнічаюць знешні і прыродны фактары, такія рэжымы пераключаецца на сацыяльны, гэта значыць, зніжаючы да жабрацтва матэрыяльны ўзровень існавання большасці насельніцтва. Замест сацыяльнага кантракта — сацыяльны бізун.

Пагрозы сацыяльнага выбуху, якія пры гэтым узнікаюць, нейтралізуюцца праз прапаганду, сілавымі метадамі, праз самаізаляцыю краіны. Не выключаны і гандаль суверэнітэтам. А гэта ўсё вымагае максімальнай зачысткі інфармацыйнага поля ад свабоднага слова.

Аднак гісторыя сведчыць: калі ў грамадстве сабралася крытычная маса для перамен, усе гэтыя высілкі — дарэмныя.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).