xxx

/ Расійска-беларускія войны

/ Расійска-беларускія войны

Тры вайны за апошнія шэсць няпоўных гадоў: газавая ў 2004-м, нафтавая ў 2007-м і ўрэшце малочная. Пачалася яна 28 мая з рэзкай публічнай ацэнкі эканомікі Беларусі расійскім міністрам фінансаў Аляксеем Кудрыным і затрымкі чарговай траншы абяцанага крэдыту. Далей па нарастаючай. Забарона на пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію, у адказ — увядзенне з 9 гадзін раніцы 17 чэрвеня ўзмоцненага мытнага кантролю. Аднак ужо пад вечар таго ж дня ў выніку перамоў забарона і кантроль былі ўзаемна адменены. Такі вось двухтыднёвы бліцкрыг. Без відавочных пераможцаў. Тады чаму і навошта?

(На выяве: карціна Валерыя Шкарубы)


Тым больш, што ўсе канфлікты адбываліся пасля і на фоне шматгадовай фантасмагарычнай плыні інтэграцыйнай рыторыкі пра славянскае братэрства і пабудову саюзнай дзяржавы. Вось ужо сапраўды па Джорджу Оруэлу: “Вайна — гэта мір. Мір — гэта вайна”. Як спецыяльна да шасцідзесяцігоддзя з дня выхаду бессмяротнай антыўтопіі вялікага пісьменніка “1984”, у пацвярджэнне яе, на жаль, не старэючай і не слабеючай актуальнасці.

Ключ да адказу на пытанне: “Чаму і нашто?”, бадай што, мы знойдзем у інтэрв’ю А. Лукашэнкі расійскім журналістам ад 1 чэрвеня. Беларускі лідэр пагрозліва папярэдзіў, што ён, магчыма, і не супраць поўнага і канчатковага саюза з Расіяй, але тады гарантавана вайна: “У нас жа ў Беларусі не дурны народ, ён мысліць таксама, як і расіяне: “Свая зямля, нікому не аддадзім, кашулю рванулі і пайшлі”. Вы што, хочаце стварыць яшчэ адну Чачню тут? Я не хачу”.

У малочнай вайне, у адрозненні ад папярэдніх, упершыню наўпрост звязалася эканамічнае супрацоўніцтва з ваенным (байкот пасяджэння АДКБ і падпісання адпаведнай дамовы пра стварэнне супольнага войска) і ўпершыню наўпрост быў закрануты памежны рэжым. Канфлікт па сутнасці ахапіў усе сферы двухбаковага супрацоўніцтва. Гэта не мір, а замірэнне, у якім кожны з бакоў чакае свайго часу дзеля дасягнення сваіх мэтаў. І таму трэба чакаць новых абвастрэнняў.

Як ні парадаксальна, разварот ад інтэграцыі да войнаў на самай справе ёсць не адмаўленне папярэдніх палітычных курсаў двух рэжымаў, а іх непасрэдны працяг. Двух рэжымаў аднаго аўтарытарнага тыпу. Расійскага, як спадкаемцы эсэсэсэраўскага, з вялікадзяржаўнай імперскай традыцыяй за плячыма, завостранага на аднаўленне і пашырэнне свайго геапалітычнага ўплыву. І беларускага, адбудаванага на аскепку савецкай імперыі, завостранага на самасцвярджэнне і, па абставінах, на пашырэнне. З істотнай, аднак, асаблівасцю — пашырэнне не праз тэрытарыяльныя заваёвы, а праз прарыў вярхоўнага беларускага кіраўніка ў лідэры новастворанай саюзнай дзяржавы. На той самы крамлёўскі пасаг.

Была выгоднай інтэграцыйная ідэя — абодва бакі актыўна, кожны пад сябе, эксплуатавалі яе. Не прынесла чаканых вынікаў — пачаліся канфлікты. У сукупнасці тры вайны вызначылі два стратэгічных напрамкі і адпаведныя ім інструменты барацьбы за свае інтарэсы. Валоданне энергарэсурсамі і рынкам збыту для беларускіх тавараў — зброя расійскай кіроўнай эліты. Валоданне пэўным кантролем на пэўным адрэзку шляху за транзітам нафты і газа з Расіі на Захад — зброя беларускай. Адсюль і крэн афіцыйнага Мінска на Захад як дадатковая магчымасць для манеўра. Павернецца сітуацыя ў іншы бок — імгненна ж, на паўноце, аднавіцца інтэграцыйная песня.

Выключна ў гэтых рамках — улада і яе пашырэнне — беларускі рэжым і ўспрыняў ідэю незалежнасці. Не выпадкова ж за ўсе гады свайго існавання ўладная вертыкаль не зрабіла ніводнага кроку спрыяння развіццю беларускай мовы і культуры.

У малочнай вайне А. Лукашэнка адкрыта прадэманстраваў, што яму не даспадобы поза васала. Адбіўся як характар аўтарытарнай улады, якая імкнецца быць самастойнай, так і характар Лукашэнкі. Ён не адмовіўся ад сваёй ранейшай мэты. І таму не мог дапусціць слабасці. Мусіў выглядаць у вачах расійскага электарату моцным і нязломным. Па сведчанню расійскіх аналітыкаў, у пэўнай ступені яму гэта ўдалося.

Гэта наўрад ці можна сказаць пра беларускі электарат. Безумоўна, антырасійская кампанія ў афіцыйных СМІ спрацуе на мабілізацыю цвёрдых прыхільнікаў А. Лукашэнкі. Але ж у нейтральных, што не вызначыліся і вагаюцца, адаб’ецца сумбурам у галовах. І ў любым варыянце — на лязе крызісу і войнаў паглыбілася лінія расколу ў грамадстве.

Аднак ідэя незалежнасці, тым больш рэалізаваная ў форме дзяржаўнасці на працягу двух дзесяцігоддзяў, мае сваю логіку развіцця. Ёсць падставы, якія таксама выявілася на лязе канфліктаў, спадзявацца, што ўжо незваротную — ні праз інкарпарацыю Беларусі ў склад Расіі, ні праз пераўтварэнне яе ў расійскага сатэліта, ні праз стварэнне саюзнай дзяржавы. Логіка, непадуладная волі любых правадыроў, якім найлепш гэтую логіку зразумець і ёй не супраціўляцца.

Ідэя незалежнасці, наглядная дэманстрацыя неабходнасці ўмацавання суверэнітэту Беларусі ёсць ці не адзіны пазітыўны вынік трох расійска-беларускіх войнаў. Але найлепш гэтая ідэя ажыццяўляецца ў рамках дэмакратычнага грамадства. І на гэтым фоне становіцца зразумела, што праграма “Усходняга партнёрства” Еўрасаюза была абсалютна своечасовай. Беларусь у другі раз ад пачатку 1990-х гадоў атрымала унікальны гістарычны шанец увайсці ў еўрапейскую супольнасць і застацца ў добрасуседскіх адносінах з Расіяй. Не прамінуць бы зноў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).