/ Папулізм па-ранейшаму ў трэндзе

/ Папулізм па-ранейшаму ў трэндзе

У вышэйшым кіраўніцтве дзяржавы назіраецца хістанне. Кіраўнік ураду публічна выказвае нязгоду з ранейшай эканамічнай палітыкай, кіраўнік дзяржавы ставіць на месца прэм’ера, але і сам пачынае “мяняць паказанні”, спрабуючы лавіраваць у новых сацыяльна-эканамічных умовах.

Нонсенс для Беларусі: прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч публічна крытыкуе Адміністрацыю прэзідэнта і спрабуе даказаць, што ранейшая лінія паводзінаў у прыняцці эканамічных рашэнняў неэфектыўная. Паводле разлікаў урада, калі працягнецца пустая эмісія ў 2012 годзе, то беларускі рубель будзе абясцэнены яшчэ ў 2,5 разы. На думку ўрада, цвёрдая грашова-крэдытная, бюджэтна-падатковая палітыка дасць магчымасць стабілізаваць сітуацыю і знізіць інфляцыю ў наступным годзе да 19%. Калі ж працягваць эмісійнае фінансаванні эканомікі і ў ранейшым аб’ёме крэдытаваць дзяржпраграмы, то гэта выкліча рэзкі рост інфляцыі, лічаць ва ўрадзе.

“На 2011 год у планах у якасці крыніц фінансавання будаўніцтва 7,5 мільёна квадратных метраў жылля, малочна-таварных фермаў, свінагадоўчых комплексаў і цэлага шэрагу іншых праграм закладзена было... нуль рублёў. Нуль!” — раскрываў таямніцы беларускага эканамічнага цуда Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Савета міністраў. “Вы так актыўна дапамагалі фарміраваць усе праграмы, — звярнуўся прэм’ер да памочніка прэзідэнта Сяргея Ткачова, — на працягу апошніх 10–15 гадоў”. “Вы павінны выдатна разумець, што ў нас сышліся чатыры праблемы, — працягваў Міхаіл Мясніковіч. — Гэта дэфіцыт бюджэту, дэфіцыт аплатнага балансу, нерэальны абменны курс і адсутнасць рэальных крыніц фінансавання жылля і іншых дзяржпраграм”.

Каб пазбегнуць далейшага пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы, урад прапануе скараціць тэмпы росту ВУП, фінансаванне дзяржпраграм, аб’ёмы эмісіі. Урад просіць і работнікаў Адміністрацыі прэзідэнта падтрымаць гэты сцэнар развіцця эканомікі. “Мы просім падтрымаць той прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця, які падрыхтаваны”, — звярнуўся Мясніковіч да памочніка прэзідэнта. Урад прапануе Адміністрацыі прэзідэнта зацвердзіць на будучы год той 1,5% тэмп росту ВУП. Штучнае павелічэнне росту ВУП да 7,1% будзе мець вельмі негатыўныя наступствы.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка хутка адрэагаваў на спробы Савета міністраў расхістаць лодку стабільнасці ў вышэйшым кіраўніцтве. “Вы занадта захапіліся непапулярнымі метадамі, Міхаіл Уладзіміравіч. Вы, той, хто нарадзіўся ў вёсцы і вырас на кубку малака, як я і многія, што тут сядзяць, — заявіў Лукашэнка, звяртаючыся да прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. — Рынкавая пазіцыя ўрада сёння прывяла да таго, што ў нас ужо бензін утрая даражэй: вось, курс долара — і ўсё, наперад! Ніхто не падумаў аб тым, як жа гэта зрабіць лепш, як мы рабілі 15 гадоў запар. І што за практыка ківаць на стары ўрад? Не трэба гэта рабіць, гэта непрыгожа, ужо людзі смяюцца”.

Падобны дэмарш урада нельга назваць бязглуздай выхадкай. Наадварот — гэта паказчык таго, што вярхі не хочуць і, галоўнае, не могуць працаваць у ранейшым рэчышчы. Але перахоп ініцыятывы ў будаўніцтве стабільнай дзяржавы з рук адзінага правадыра найперш небяспечны для яго самога. Бо можа атрымацца так, што гарантам чаркі і шкваркі ў вачах народа паўстане іншая асоба. Сітуацыя не настолькі простая, каб мяняць коней на пераправе, але абсалютна нельга адмаўляць таго, што гэты публічны жэст непаслухмянства ў хуткім часе адаб’ецца на ўрадзе. Імкненне пазбегнуць зараджэння (і тым больш нараджэння) пятай калоны ў сценах дзяржаўных кабінетаў — цяпер вялікі клопат. Таму ёсць Следчы камітэт, Аператыўна-аналітычны цэнтр, Савет бяспекі, што падпарадкоўваюцца непасрэдна Лукашэнку.

У жаданні паказаць, хто ў дзяржаве гаспадар, Аляксандр Лукашэнка часам нават пачынае супярэчыць сваім словам. Распачынаюцца праграмы прыватызацыі — і вось у час рабочай паездкі па Мінскай вобласці Лукашэнка заяўляе: “Ніякай прыватызацыі!”

«Бяздумнай прыватызацыі ў нас не было і не будзе. Расіяне, украінцы нам зайздросцяць. Дык навошта нам ісці па іх шляху лібералізацыі? Трэба развівацца самім, спакойна. Навошта сёння прадаваць тое, што мы давялі да розуму? Навошта прадаваць тое, што сёння рэнтабельна працуе і прыносіць прыбытак? Ніякай прыватызацыі. Ні ў якім выпадку», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Натуральна, пасля такіх слоў усе праграмы, пілотныя праекты, што пачалі рэалізоўвацца ў гэтым кірунку, не будуць адпраўленыя на сметніцу. Але для аматараў атрымаць кавалкі дзяржуласнасці і адпаведны кавалак самастойнасці ўладай зроблены канкрэтны пасыл.

У маштабных спаборніцтвах палітычнага лідара Беларусі ёсць месца і для больш дробных сацыяльных пытанняў. Праўда, у цяперашніх умовах яны могуць у любы момант вырасці да пагрозлівых памераў. Таму папулісцкая лінія застаецца ў трэндзе.
 

 #
Time to face the music armed with this great inofrtmaion.
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
buy ativan on qjup tamoxifen ihvw tramadol fnxis
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
viagra =]] ultram rjpihk ultram klckk
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/