/ Пагроза ўсёй Еўропе

/ Пагроза ўсёй Еўропе

Літва катэгарычна супраць будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Па словах прадстаўніка Літоўскага зялёнага руху, Беларусь не завяршыла працу па інфармаванню суседзяў аб будаўніцтве АЭС, што мусіць быць зроблена згодна з Орхускай канвенцыяй. Тым часам дамоўленасці аб выдзяленні Беларусі грошай на будаўніцтва АЭС ужо дасягнутыя.

На будаўніцтва станцыі Расія выдзяляе Беларусі звязаны дзяржаўны крэдыт на суму да 10 мільярдаў долараў. Згодна з умовамі крэдытавання, Расія аплаціць 90 працэнтаў кошту будучай АЭС, астатнія 10 працэнтаў будуць прафінансаваныя беларускім бокам. Крэдыт будзе выкарыстоўвацца на працягу 10 гадоў — тэрмін будаўніцтва АЭС — пасля чаго будзе пагашацца на працягу 15 гадоў. Першапачаткова кошт будаўніцтва станцыі ацэньваўся ў 3,5 мільярда долараў, потым называлася лічба ў 4 мільярда еўра, і нават да 12 мільярда долараў.

Плануецца, што АЭС бу­дзе складацца з двух энергаблокаў агульнай магутнасцю да 2,4 тысяч МВт. Генпадрадчык будаўніцтва АЭС, расійская кампанія “Атамбудэкспарт”, заявіла пра гатоўнасць запуску першага энергаблока ў 2017 годзе. Другі блок АЭС плануецца запусціць у 2018 годзе. Эксплуатуючай станцыю арганізацыяй прызначаная Дырэкцыя будаўніцтва АЭС.

Праціўнікі будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі тлумачаць, што для пацярпелай ад аварыі на ЧАЭС краіны, атамная станцыя — гэта аграмадная дадатковая рызыка. А рэактар, які мяркуецца ўсталяваць на станцыі, не мае практычнага прымянення і будзе ўпершыню задзейнічаны на беларускай АЭС.

Асабліва негатыўна намер Беларусі пабудаваць атамную станцыю ўспрымае Літва. Астравецкая пляцоўка знаходзіцца ўсяго ў 50 кіламетрах ад Вільні. Ян Хаверкамп, дарадца па пытаннях палітыкі Грынпіс, на міжнароднай канферэнцыі ў Вільні “Ядзерная энергетыка — праблемы навакольнага асяроддзя, аховы здароўя, эканомікі і заканадаўства” заявіў, што цяпер атамнага рэнесансу ў свеце няма і быць не можа. А той факт, што ў балтыйскім рэгіёне ёсць шэсць праектаў АЭС, уключна з беларускай, паказвае на “адрыў ад глабальнай плыні”. Хаверкамп паведаміў, што “Грынпіс звярнуўся ў Еўрапейскія структуры для правядзення стрэс-тэстаў на АЭС, што размешчаныя побач з вялікімі гарадамі. Мусіць быць зроблены аналіз на выпадак аварыйных сітуацый і магчымасцяў эвакуацыі насельніцтва”. Прадстаўнік Грынпіса мяркуе, што Беларуская АЭС можа так і не дачакацца фінішу будаўніцтва, бо ў Беларусі могуць узнікнуць праблемы з фінансаваннем гэтага праекту.

Намеснік старшыні Літоўскага зялёнага руху Лінас Вайніўс, каментуючы планы краін балтыйскага рэгіёну пабудаваць атамныя станцыі, гаворыць, што найперш грамадскасці не хапае поўнай інфармацыі аб гэтых праектах, а таксама аб магчымых альтэрнатыўных прапановах. “Цяпер уражанне, што мы вярнуліся ў часы халоднай вайны, калі на атамную энергетыку ўскладаліся вялікія спадзяванні, — гаворыць прадстаўнік “зялёных” Літвы. — Падавалася, што пасля закрыцця Ігналінскай АЭС для рэгіёна будзе больш спакойны перыяд, але намеры будаўніцтва перакрэслілі ранейшыя спадзевы”. Літва мае намер пачаць будаўніцтва Вісагінскай АЭС на пляцоўцы Ігналінскай атамнай станцыі, якая цяпер знаходзіцца ў стадыі закрыцця.

“У Літве, па апошніх апытаннях, 90 працэнтаў насельніцтва супраць літоўскага атамнага праекта. У любым выпадку, урад мусіць прыйсці ў Сейм з праектам закона аб канцэсіі гэтай АЭС. І літоўскі праект на гэтым можа і накрыцца. Праекты ж Беларускай і Калінінградскай АЭС звязаныя з палітычнай воляй канкрэтных персонаў, — гаворыць Казімерас Уока, дэпутат літоўскага парламенту. — Я быў на зачыненай Ігналінскай АЭС, глядзеў, колькі там адходаў, колькі будзе каштаваць яе зачыніць, і пераканаўся, што атамная станцыя — самы дурны спосаб атрымаць энергію”.

Лінас Вайніўс адзначае агрэсіўную рэакцыю лабістаў атамнай энергетыкі. “Мы ў Літве, нашы калегі з Беларусі і Расіі ведаюць, што любая крытыка АЭС успрымаецца як здрадніцтва. У гэтай атмасферы вельмі складана праводзіць рацыянальную дыскусію. Але мы спадзяемся, пакуль не прадастаўленыя крэдыты, сітуацыю можна перагле­дзець”, — гаворыць Вайніўс.

Беларускія ўлады спрабавалі правесці ў Вільнюсе грамадскія слуханні па Астравецкай атамнай станцыі. Але тады ўзніклі праблемы з якасцю перакладу, і прысутныя людзі выказалі пратэст такім слуханням, калі значная частка інфармацыі для іх папросту незразумелая. “Беларускі бок мяркуе, што ўжо ўсё завершана, але літоўскі бок з гэтым не згодны. Мы, як прадстаўнікі грамадскасці, трымаемся такой жа думкі. У рэальным жыцці мы бачым, што дамовы падпісваюцца, грошы выдзяляюцца, але практыка паказвае — можна грошы патраціць, але нічога не пабудаваць, — адзначае намеснік старшыні Літоўскага зялёнага руху Лінас Вайніўс. — І я б вельмі хацеў, каб беларускае грамадства не пацярпела ад гэтых задум уладаў, вам і так хапае розных цяжкасцяў. Навошта яшчэ ўвязвацца ў такі супярэчлівы праект? Калі вы і мы пойдзем далей са сваімі атамнымі праектамі, то ўсе рэсурсы, усе сілы ўладаў будуць скіраваныя менавіта на гэта. У выніку ні палітычнай увагі, ні фізічных сілаў не хопіць, каб развіваць энергазберажэнне, альтэрнатыўныя крыніцы энергіі”.

На згаданай вышэй міжнароднай канферэнцыі быў падрыхтаваны адкрыты ліст да савету міністраў замежных спраў краін АБСЕ. “Мы, прадстаўнікі грамадскасці, навукоўцы, эксперты і палітыкі форму еўрапейскіх краін... заклікаем Савет міністраў АБСЕ звярнуць увагу, што ядзерная энергетыка ставіць пад пагрозу саму бяспеку насельніцтва краін АБСЕ, як у нацыянальным, так і больш шырокім міжнародным кантэксце”. У лісце ёсць заклік-просьба дапускаць грамадскасць, незалежных спецыялістаў і навукоўцаў да прыняцця адказных рашэнняў па ядзер­най энергетыцы, а таксама патрабаванне да наднацыянальных структур, адказных за бяспеку навакольнага асяроддзя, уключыць пытанне аб ядзерных энергетычных праблемах у працу АБСЕ. “Мы патрабуем сумленную ацэнку сітуацыі ў сусветнай ядзернай энергетыцы, мы заклікаем да мараторыя на новыя ядзерныя праекты”, — гаворыцца ў адкрытым лісце.

 

 #
Well I guess I don't have to spend the wkeeend figuring this one out!
 
 #
http://www.viaprix.net/|ultram pain pill 46130 http://www.medswebsite.com/|viagra %[[
 
 #
http://www.medicohelp.net/|mail order viagra ocvs http://www.medswebsite.com/|viagra %O
 
 #
http://www.fastremedycomparison.com/|prednisone %-(( http://www.meds-deals.com/|cialis :(((
 
 #
http://www.uncwlibertarians.com/cheap-auto-insurance-rates.html|cheap car insurance :DD http://www.uncwlibertarians.com/life-insurance-quote.html|cheap life insurance 4124 http://www.uncwlibertarians.com/cheap-small-business-insurance.html|cheap small business insurance janu http://www.uncwlibertarians.com/medical-insurance.html|medical insurance udhsm
 
 #
http://www.blacks4barack.com/seroquel.html|seroquel kda http://www.uncwlibertarians.com/small-business-insurance-california.html|small business insurance california 948 http://www.blacks4barack.com/prilosec.html|prilosec :D http://www.blacks4barack.com/synthroid.html|synthroid 50485
 
 #
http://www.shopforhealthcare.net/|affordable health insurance %-OOO http://www.edpille.com/|buy cialis generic 63430 http://www.pilules-en-ligne.com/|cialis tadalafil :-[[
 
 #
http://www.compareallquotes.net/|home insurance florida 326662 http://www.autoinsursite.com/|auto insurance quotes 8-OOO http://www.insurrates.com/|health insurance for individuals nppafh
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/