/ Нас «жэстачайшэ нагінаюць»

/ Нас «жэстачайшэ нагінаюць»

Як не дзіўна, але супрацьстаянне Беларусі і Расіі ўступіла ў новую фазу. Гэта адразу і не бачна. Але калі ўглядзецца ў працэсы — відавочна. Нас «жэстачайшэ нагінаюць».

Шмат што казаў Аляксандр Рыгоравіч. «У зямлянкі пойдзем, але не схілімся». «Ніхто нас на калені не паставіць». Але спрабуюць ставіць і будуць працягваць гэта рабіць. І вінаватыя ў гэтым мы самі.

З вялікай ласкі ААТ «Інтэр РАО ЕЭС» вырашыла адтэрмінаваць да 27 чэрвеня спыненне паставак электраэнергіі ў Беларусь. Раней кампанія планавала іх перапыніць 22 чэрвеня па прычыне запазычанасці канцэрна «Белэнерга».

«Толькі што прайшлі перамовы, кансультацыі з нашымі беларускімі партнёрамі, прынятае рашэнне да панядзелка адтэрмінаваць адключэнне паставак электраэнергіі ў Беларусь», — прыводзіць РІА «Новости» словы прадстаўніка кампаніі.

Кампанія «Інтэр РАО ЕЭС» 9 чэрвеня абмежавала пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь у сувязі з запазычанасцю (1,5 мільярда расійскіх рублёў), што ўзнікла з-за праблемы з купляй валюты на беларускім рынку. Па выніках двухбаковых перамоў быў падпісаны графік плацяжоў, згодна з якім беларускі бок абавязваецца пагасіць запазычанасць за расійскую электраэнергію да 5 ліпеня.

13 чэрвеня кампанія цалкам аднавіла аб’ёмы паставак электраэнергіі ў Беларусь, а ўжо 15 чэрвеня канцэрн «Белэнерга» ажыццявіў першы транш у рамках пагашэння запазычанасці перад «Інтэр РАО ЕЭС» за пастаўленую электраэнергію.

Між тым ужо 17 чэрвеня кіраўнік расійскай кампаніі Барыс Кавальчук у кулуарах Пецярбургскага эканамічнага форуму заявіў, што ў выпадку пратэрміноўкі плацяжоў пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь могуць спыніцца цалкам. Ён нагадаў, што «Інтэр РАО ЕЭС» некалькі разоў пераносіла тэрміны пагашэння запазычанасці за пастаўленую ў Беларусь электраэнергію.

Ці не капец нам прыйшоў? Калі мы нават за электраэнергію не можам разлічыцца? У такім выпадку беларускія ЖРЭА, ЖКХ і іншыя падаюць у суд. І высяляюць «злосных неплацельшчыкаў» з іхніх кватэраў, апісваюць маёмасць у кошт пагашэння запазычанасці. А што зараз рабіць «сінявокай»? Апісваць маёмасць?

Дзяржава пакуль супраціўляецца. Кіраўнік дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі» Сяргей Чэмезаў заявіў, што перамовы паміж расійскім КАМАЗам і беларускім МАЗам аб магчымым аб’яднанні актываў не прасоўваюцца з палітычных прычынаў. «Мы вялі перамовы з Мінскам, але пакуль не прасунуліся: тут, па ўсёй бачнасці, уплывае чыста палітычная сітуацыя», — заявіў Чэмезаў.

«Пакуль ні пра што не можам дамовіцца», — дадаў Чэмезаў. Разам з тым ён адзначыў, што ў выпадку, калі МАЗ будзе гатовы да супрацоўніцтва з КАМАЗам, то перамовы працягнуцца.

Афіцыйны Мінск тармозіць, як можа. Валюты ў краіне няма. Чым мы будзем разлічвацца за электрыч­насць, за МАЗ і гэтак далей?

Вядома чым. Мы ўжо часткова прадалі «Беларуськалій». Як паведамляецца, «Беларуськалій» атрымаў ад продажу свайго пакета акцый у ЗАТ «Міжнародная калійная кампанія» (МКК) 282,22 мільёна расійскіх рублёў. Гэта афіцыйная інфармацыя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні беларускага акцыянернага таварыства.

Раней беларускія ўлады неаднаразова заяўлялі, што «Беларуськалій» плануе выйсці са складу акцыянераў МКК. На іх думку, са стварэннем «Беларускай калійнай кампаніі» ў прадпрыемства адпала патрэба ў трэйдэрскіх паслугах МКК, а такім чынам, і ў тым, каб валодаць уласнасцю ў гэтай кампаніі.

Ну навошта «Беларуськалію» прадаваць свае актывы? Нават калі МКК не патрэбная, гэта ўсё ж такі грошы. А калі яны прадалі сваю долю — гэта азначае, што «Беларуськалію» гэтыя грошы патрэбныя. Азначае, што «Беларуськалій» знаходзіцца ў крытычным становішчы з-за недахопу валюты. Таму і быў вымушаны прадаць сваю долю.

А тым часам у Беларусі нарастае пратэст. Не ўтаймоўваецца Някляеў. На тыдні адбыўся з’езд рэспубліканскага даследча-асветнага грамадскага аб’яднання «Гавары праўду!». Аб’яднанне будзе займацца тым жа, чым займалася аднайменная кампанія. Устаноўчы з’езд аб’яднання адбыўся ў Мінску 18 чэрвеня. Гэта ўжо другая спроба легалізацыі кампаніі «Гавары праўду!». Першая, зробленая ў лістападзе мінулага года, была беспаспяховай — Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі.

У працы з’езда ўдзельнічалі 56 дэлегатаў з Мінска і абласцей Беларусі. Кіраўніком арганізацыі аднагалосна быў абраны Някляеў.

«Асноўны кірунак нашай працы — гэта сацыяльныя праблемы, — паведаміў ён. — Мы як былі разам з людзьмі, так і будзем разам з імі, дапамагаючы ім вырашаць канкрэтныя праблемы. Праз гэта, праз размову з людзьмі, праблемы, якія хвалююць іх штодзённа, мы будзем выходзіць на больш агульныя пытанні, пытанні нашага грамадска-палітычнага жыцця».

Страта стагоддзя. Калегія гаспадарчага суда Мінска 21 чэрвеня адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі Партыі БНФ на рашэнне па іску ЖРЭА аб высяленні партыі з офіса. Такім чынам, рашэнне суда аб высяленні набыло моц, і цяпер ад партыі на законных падставах могуць патрабаваць вызваліць офіс.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч на пасяджэнні калегіі заявіў, што лічыць законным знаходжанне партыі ў офісе, які арандуюць у ЖРЭА. Ён выказаў жаданне абмеркаваць новыя ўмовы арэнды офіса, у тым ліку пра павышэнне яе кошту, аднак прадстаўнік ЖРЭА ад перамоў адмовілася.

Нагадаем, гаспадарчы суд Мінска 10 мая прыняў рашэнне выселіць Партыю БНФ, грамадскае аб’яднанне «БНФ «Адраджэнне», а таксама іх мінскія гарадскія і абласныя структуры са сталічнага офіса па праспекце Машэрава, 8. Гэта памяшканне арандавалася арганізацыямі з 1992 года. Тэрмін арэнды скончыўся 31 сакавіка 2011 года.

Памяшканне офіса БНФ з’яўляецца не толькі офісам, але і месцам, дзе праводзяцца шматлікія мастацкія акцыі: выставы карцін, прэзентацыі фільмаў, музычных дыскаў, уручэнне грамадскіх узнагарод у галіне культуры і мастацтва і г.д. Зараз мы пазбаўляемся вялікай культурніцкай пляцоўкі, што прыкра.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/