/ Маладая апазіцыя

/ Маладая апазіцыя

Вызначальнай рысай зімова-вясновага палітычнага сезону ў Беларусі бясспрэчна з’яўляецца дыялог з Захадам. Які, аднак, не адмяніў вулічных акцый пратэсту. Па традыцыйных датах і, здавалася б, у звыклых формах — мітынг, шэсце, пікет, ланцугі памяці… Нешматлікасць акцый і традыцыйнасць іх фармату далі падставы многім аналітыкам зрабіць высновы пра крызіс вулічнага жанру і крызіс апазіцыі.

Гэта і так, і не так. Усё адносна. Крызісу жанру няма. Ёсць яго мадыфікацыя пад умовы той палітычнай сцэны, якую сёння ўяўляе сабой Беларусь. З якой немагчыма сысці (акрамя як у эміграцыю, але гэта ўжо сыход у іншы жанр і іншую рэальнасць). І таму рэакцыяй (у многім імпульсіўнай і не да канца асэнсаванай) сталася спроба стварыць на гэтай, дадзенай гісторыяй, беларускай сцэне сваю сцэнічную пляцоўку, каб паўплываць на змены агульнага інтэр’еру і найвышэйшага рэжысёра.

Другая істотная рыса — змена палітычных гульцоў як на галоўных ролях, так і ў масоўцы. Пры захаванні і прысутнасці старых акцёраў — асоб і партый — на палітычную авансцэну выйшла моладзь. Менавіта яна сталася аўтарам, асноўным удзельнікам і арганізатарам зімова-вясновых вулічных інтэрмедый. Нават тых, сцэнары якіх пісаліся сталымі і вядомымі палітыкамі. Прыкладам, сцэнары Дня Волі і Чарнобыльскага шляху, якія рассыпаліся на вачах. Сталыя рэжысёры нейкім чынам апынуліся ў ценю, а то і за кулісамі падзей, а на авансцэне ў бубны білі ды шлях да капліцы арганізавалі маладыя.

І ўжо, бясспрэчна, маладым належала ініцыятыва і правядзенне «Марша незалежнасці» 14 мая на Кастрычніцкай плошчы. Гэтак жа, як і ўсіх акцый салідарнасці са зніклымі, з палітзняволенымі. Гэтак жа, як і галадоўкі ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. Сталых статусных апазіцыянераў у гэтых акцыях былі заўважаны адзінкі.

Няшмат удзельнікаў? Так — ад 20 да 100 чалавек. Але мала гэта ці многа? І зноў — ні тое, ні другое. Лічбы адэкватныя агульнай палітычнай сітуацыі ў краіне. Не сёння адкрытая заканамернасць: масава на плошчу народ выходзіць у моманты вызначальных палітычных падзей, здольных рэальна змяніць сітуацыю. Таму ў 2006 годзе на «плошчу Каліноўскага» выйшлі дзесяткі тысяч. Адэкватна агульнаму градусу чаканняў грамадства. Узрасце — будзе і 100, і 200 тысяч.

Галоўны сэнс і змест зімова-вясновых акцый, на мой погляд, у іншым. На палітычнай сцэне Беларусі рэальна з’явілася, прычым арганізаваная, маладая апазіцыя. Тое, пра што сумавалі палітыкі і аналітыкі, сталася фактам. Тактыку вулічных акцый моладзь успрыняла ад сталай апазіцыі і не адмовілася ад яе падчас дыялога. І здолела надаць звыклым формам новую канфігурацыю, выключна ў межах прававога поля і ў мірным фармаце.


Сталая ж апазіцыя ці не цалкам зрабіла стаўку на дыялог, забыўшыся пры гэтым выкінуць за борт стары багаж закаснелых супярэчнасцей і сварак — асабістых, між- і ўнутрыпартыйных. У выніку лінія дыялога сталася для яе яшчэ адной лініяй раздробленасці і расколаў. Аляксандр Мілінкевіч абвяшчае пра скліканне Кангрэса праеўрапейскіх сіл. Мікола Статкевіч крыўдуе на яго за плагіят ідэі. АДС праводзіць нараду з намерам выпрацаваць новую тактыку пад новыя ўмовы. Няўжо ідэя Кангрэса дэмакратычных сіл як аб’яднаўчага форума і структуры, калісьці сфармуляваная і рэалізаваная Генадзем Карпенкам, развітальна памахала з мінулага?

Па відавочных для ўсіх фактах дзейнасці, сталая апазіцыя пакінула па-за ўвагай вулічныя акцыі, без якіх аб’ектыўна ва ўмовах аўтарытарнай рэжысуры пад сумнеў падпадае сам факт яе існавання. Бо ў такіх умовах справа ўжо не ў колькасці ўдзельнікаў акцый, а ў дэманстрацыі сваёй рашучасці, сваёй мужнасці, сваёй нескаронасці, сваёй адданасці каштоўнасцям, якімі кляліся. У сваёй непадкупнасці і ўстойлівасці да віруса калабарацыі. Сваёй здольнасці напоўніцу выявіць уласныя магчымасці. Калі б кожная з партый здолела вывесці хаця б актыў на гэтыя акцыі, то замест 20 чалавек было б і 200, і 300…

Менавіта за гэтыя якасці і паважаюць людзі (электарат, калі хочаце) апанентаў аўтарытарных рэжымаў, калі страшна падняцца ва ўвесь рост. Менавіта гэтыя якасці якраз і дэманструе маладая апазіцыя.

Супадзенне ў часе дзвюх палітычных хваляў — дыялогу і вулічных акцый, розных па метадах і канкрэтным напаўненні, але скіраваных на адну мэту — дэмакратызацыю палітычнага жыцця краіны, далі свае, пакуль што прамежкавыя і, на першы погляд, маленькія перамогі. Але ўдумаемся. Сваімі акцыямі моладзь па сутнасці разбурыла некалькі рубяжоў абароны, узведзеных аўтарытарным рэжымам. На месца правядзення акцый — не на плошчы Бангалор, а на Кастрычніцкай. Прымусіла ўлады адмовіцца ад няўхільных, паказальна брутальных разгонаў акцый. Адваявала права на іх правядзенне без папярэдняга дазволу. Адкрыла ўсім, у тым ліку і Захаду, падман уладаў пра адсутнасць у Беларусі палітычнага пераследу і палітычных зняволеных. Узняла хвалю салідарнасці за вызваленне Аўтуховіча з калегамі, арышт якіх чамусьці доўгі час неяк дваіста ўспрымаўся і замоўчваўся як часткай статуснай апазіцыі, так і Захадам. Прымусіла адмовіцца ад масавых выключэнняў навучэнцаў ВНУ за ўдзел у акцыях. І, здаецца, спыніла спробы прымусовага прызыву ў войска актывістаў моладзевага руху. Бо занадта гучны розгалас. Бо прызваныя не схілілі галавы, паводзяць сябе з годнасцю і займелі павагу саслужыўцаў. Бо дзённік Франака Вячоркі становіцца з’явай грамадскага жыцця.

Гэтая кагорта моладзі прымусіла ўлады аслабіць жорсткасць рэпрэсій. Знізіла, хаця б крыху, планку страху ў краіне. Найперш сярод студэнцкай моладзі. Дададзім да гэтай хвалі вулічнага моладзевага руху яшчэ і наяўнасць крэатыўнай пратэстнай моладзевай субкультуры ў розных галінах грамадскага жыцця, і зразумеем, што пераменам быць. І не ў рожкі маладых са старымі, а ў супрацы.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).