/ Каму крэдыт, а каму — дуля

/ Каму крэдыт, а каму — дуля

Указам №13 Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новыя падыходы да дзяржпадтрымкі грамадзян пры будаўніцтве і куплі жылля. Новаўвядзенне выклікала вялікі рэзананс: многа сямей, што спадзяваліся займець кватэру з дапамогай дзяржавы, праляцелі з планамі на ўласны дах над галавой, а нехта парадаваўся канцу халяўных крэдытаў.

Цяпер па сутнасці. Права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для шматдзетных сем’яў, для тых, хто месціцца ў памяшканнях, прызнаных непрыдатнымі для пражывання; для людзей, якія пражываюць у інтэрнатах не менш за 10 гадоў, калі ў чальцоў сям’і няма ва ўласнасці жылля ў Беларусі; для сямей, у якіх ёсць дзеці-інваліды або інваліды з дзяцінства I і II групы; для хворых ці тых, хто перанёс прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама асобаў, якія маюць права на пазачарговае атрыманне сацыяльнага жылля.

Таксама права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; для тых, хто будуецца або купляе жыллё ў населеных пунктах з колькасцю да 20 тысяч чалавек; для працаздольных паўналетніх членаў сям’і наймальніка сацыяльнага жылля ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жыллё, для асобаў, якія не маюць у карыстанні жылля на падставе дамовы найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў гэтым населеным пункце агульнай плошчай 15 квадратных метраў і больш (у Мінску — 10 квадратных метраў і больш) на аднаго чалавека; паўналетніх членаў сям’і памерлага (загінуўшага, прызнанага адсутным без вестак) наймальніка службовага жылля; паўналетніх маладых грамадзян, якія з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльных фондаў прэзідэнта, прэзідэнцкіх стыпендыятаў; суддзяў і пракурорскіх работнікаў; маладых сем’яў, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей.

Указ распаўсюджвае новыя ўмовы крэдытавання грамадзян толькі на зноў заключаемыя крэдытныя дамовы.

Змяненне ўмоў дзяржпадтрымкі ў вырашэнні жыллёвага пытання выклікала хвалю нараканняў. Маладыя сем’і з горыччу канстатуюць, што пабудаваць сабе кватэру цяпер нерэальна — працэнтныя стаўкі па камерцыйных крэдытах і фактычныя заробкі не пакідаюць шанцу. Разам з тым ёсць і прыхільнікі новага падыходу — яны падтрымліваюць упарадкаванне карыстання жылой плошчай і скарачэнне спісу льготнікаў. Бо, напрыклад, у сталіцы, дзе жыллёвая праблема найбольш вострая, было нямала выпадкаў, калі людзі, маючы ва ўласнасці кватэры, на льготных умовах будавалі яшчэ некалькі. Па дадзеных на студзень 2012 года, 55300 мінчан мелі па дзве катэры, 5400 — па тры, 742 — па чатыры, 168 — па пяць, 138 — па шэсць і болей кватэр.

Цікава, што, паводле афіцыйнай інфармацыі, колькасць насельніцтва ў Беларусі не павялічваецца, аднак аб’емы жыллёвага будаўніцтва раслі, як і лік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Так, у 1995 годзе ў жытле мелі патрэбу 623 800 чалавек, праз пятнаццаць гадоў, у 2010-м, — ужо 855 600 чалавек.

Натуральна, змяніліся патрабаванні людзей — цяпер маладыя сем’і не хочуць цясніцца з бацькамі ў адной кватэры. Але не змяніліся падыходы дзяржавы да гэтай праблемы. Тлустыя гады беларускай эканомікі дазвалялі выдзяляць значныя субсідыі на жыллёвае будаўніцтва, у галодны час лавачку давялося прыкрыць. А хто не меў магчымасці пабудаваць кватэру, так і застаўся ні з чым. Не падрыхтавала дзяржава і арэнднага фонду, каб за прымальны, а не камерцыйны кошт можна было наймаць жыллё.

Тэму льготнага будаўніцтва на пачатку студзеня абмяркоўвалі па беларускаму тэлебачанню ў праграме “Клуб рэдактараў”. Цікавае меркаванне рэдактара газеты “Советская Белоруссия” Паўла Якубовіча. “Я не атрымаў ад дзяржавы ніводнага метра жылля. Калі мне трэба было вырашыць жыллёвую праблему, я працаваў на дзвюх працах — у часопісе “Крыніца” і ў “Народнай газеце”, бо ведаў, што будую жыллё для сябе і пры чым тут дзяржава з яе інстытуцыямі. Мне падаецца, што гэты ўказ прадуманы, у ім расстаўленыя прыярытэты, хто насамрэч адносіцца да катэгорыі “асоб, якія маюць патрэбу”. Дзяржава мусіць ствараць умовы для заробку, калі не хапае — шукай яшчэ адну працу”, — падкрэслівае Якубовіч.

З рэдактарам “СБ” цяжка не пагадзіцца, усё слушна. Але хіба цяпер дзяржава стварыла ўмовы, калі настаўнік ці журналіст можа зарабіць на кватэру ў сталіцы, нават працуючы на дзвюх, а то і трох працах? А што застаецца ад права працоўнага на сорак рабочых гадзін у тыдзень, права на адпачынак? І як увогуле можна працягваць гаварыць пра сацыяльна арыентаваную дзяржаву, скіраваную на патрэбы народа, калі на практыцы ёсць камерцыйныя падыходы ў размеркаванні базавых патрэбаў і заробкі ўзроўню “на выжыванне”?

І яшчэ: у нармальных, зусім не сацыяльна арыентаваных дзяржавах, няма ніякіх ільготнікаў. Ёсць сацыяльнае жыллё для тых, хто не працуе ці мае малыя заробкі. Гэта жыллё, дарэчы, ніколі не будзе іх уласнасцю. І ёсць звычайныя крэдыты пад 4–7 працэнтаў (у залежнасці ад краіны), якія можа сабе дазволіць любы стала працуючы грамадзянін.

 #
Lot of samrts in that posting!
 
 #
Taking the orevview, this post is first class
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/