xxx

/ Генадзь Карпенка. 50 плюс 10

/ Генадзь Карпенка. 50 плюс 10

Генадзь Карпенка пражыў няпоўных 50 год. 10 год мінула пасля яго нечаканай, заўчаснай і трагічнай смерці. Няпоўных 50, але пражытых так і на такім запале, каб назаўжды застацца ў людской памяці і ўвайсці ў гісторыю.

Гісторыю Беларусі на яе складаным, супярэчлівым і драматычным этапе — барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю. Пасмяротнае дзесяцігоддзе толькі пацвердзіла як маштаб яго асобы, так і яго ўплыў на ход сучасных яму падзей. Атрымалася — на ход гісторыі, які, відавочна, быў бы шмат у чым іншы, каб няведамы нам збег таямнічых абставін не абарваў яго жыццё.

Увайшоў у гісторыю — слабое суцяшэнне для родных і блізкіх, сяброў і саратнікаў. І нават зусім ім не патрэбнае. І тым не менш неабходнае нам усім. Не толькі, каб аддаць належнае памяці неардынарнай асобы і выбітнаму палітыку, а каб лепш усвядоміць, чаго не хапіла, у чым памыляліся і што неабходна нам сёння, каб годна завяршыць тую справу, на алтар якой Генадзь Карпенка і паклаў сваё жыццё. Справу ўсталявання незалежнай і дэмакратычнай, заможнай і паважанай у свеце Беларусі. Дзяржаўнасць ёсць. У тым ліку дзякуючы і яму. Дэмакратыі няма. Таму і гарыць паходня яго справы. У тым ліку дзякуючы і вятрам памяці пра яго.

Сам Генадзь Дзмітрыевіч ніколі і нідзе не абмовіўсянават словам пра гістарычны кантэкст сучасных яму падзей, тым больш пра сваю ролю ў іх. Усур’ёз пра гэта палітыкі разважаюць толькі пасля, на схіле гадоў. Карпенка да мемуараў не дажыў. Быў збіты на ўзлёце свайго чарговага і, не выключана, пераможнага рыўка ў вялікай палітыцы, да вялікіх перамен. Ён жыў у віхурах штодзённых падзей. Але заўсёды трымаў у полі зроку лініі іх перасячэння і ўзаемаабумоўленасці, у развіцці — у часе і прасторы. Быў здольны да крытычнага аналізу сваіх дзеянняў і, галоўнае, да змены алгарытму сваіх паводзін і адносін з людзьмі. І пры гэтым заўсёды заставаўся самім сабой. Лепш быць, а не здавацца — гэта пра яго. Ён ніколі не іграў тую ці іншую ролю, не лавіў кан’юнктуру моманту і не падладжваўся пад настрой той ці іншай аўдыторыі. І дзіўным чынам нарэшце выходзіў на ўзаемапаразуменне з большасцю ў любой аўдыторыі, як у адносна вузкім палітычным асяродку сяброў-супернікаў, так і на масавых сходах і мітынгах — на заводах, універсітэтах, плошчах.

Так атрымалася, што ў сакавіку 1999 года, едучы ў Прагу ў складзе адной дэлегацыі, мы апынуліся з Генадзем Дзмітрыевічам удвух у адным купэ, потым жылі ў адным нумары і разам жа вярталіся. На той момант ён вырашаў для сябе адну складаную праблему: ці ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў прэзідэнты ў выбарчай кампаніі па версіі апазіцыі, якую ініцыяваў Віктар Ганчар. Па сутнасці грамадскай кампаніі супраціву. Або не ўдзельнічаць і захаваць за сабой больш шанцаў для ўдзелу ў сапраўдных выбарах, у непасрэдным супрацьстаянні з А. Лукашэнкам.

Гэтую праблему і абмяркоўвалі амаль усю ноч да Варшавы, а потым з перасадкай і да Прагі. Зразумела, што на гэтую канву нанізваліся і эпізоды палітычнай барацьбы папярэдніх этапаў — перамог і параз, памылак і пралікаў, разыходжанняў непаразуменняў.

Тады ўразілі, а потым шматкроць успаміналіся яго словы: «Ну што, ёсць розніца паміж тым Карпенкам, часоў першых прэзідэнцкіх выбараў, і сённяшнім? Я тады то да Кебіча схаджу, то да Пазьняка збегаю. Нельга сядзець паміж дзвюма крэсламі. Трэба заняць цвёрдую пазіцыю. Вызначыць мэту і трымаць мэту. Рыхтавацца самому, рыхтаваць плацдарм і гуртаваць сілы для вырашальнага штурму. Гэтыя выбары — ці не апошняя магчымасць для перамогі, для нашага прарыву да ўлады, а з ёю і да перамен».

Па сутнасці гэтыя словы ёсць ключ да разумення лініі паводзін палітыка Карпенкі пасля прэзідэнцкіх выбараў 1994 года. У яго не было агалцелага імкнення да ўлады. Прынамсі асабістай улады. Яго захаплялі новыя пляцоўкі дзейнасці, маштаб і мэты справы. І таму ён без комплексаў мог штурмаваць новыя вяршыні ў камандзе. Доктар навук, дырэктар завода, мэр Маладзечна, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета, лідэр дэмакратычных сіл — гэта знакі яго палёў дзейнасці.

Пасля 1994 года Генадзь Карпенка метадычна, упарта, цярпліва, вынаходліва працуе на аб’яднанне рознакаляровых апазіцыйных сіл. І заваёўвае ў іх шэрагах бясспрэчны аўтарытэт. Праблем з вылучэннем адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл, калі б ён быў жывы, на выбарах 2001 года не ўзнікла б. Аўтарытарная ж сістэма на той час яшчэ не паспела стварыць безадказны механізм свайго самазахавання. Шанец на перамогу ў дэмакратычных сіл быў яшчэ рэальны. Карпенка гэта ведаў. 6 красавіка яго не стала. Па афіцыйнай версіі, у выніку інсульту.

Пры абставінах да гэтага часу нявызначаных. Магчыма, яны адкрыюцца калі-небудзь з дакументаў, што зараз захоўваюцца за сямю пячаткамі ў нейкіх сакрэтных архівах. Магчыма, дакументальны след знішчаны. І таямніца смерці Генадзя Карпенкі назаўжды застанецца нераскрытай таямніцай гісторыі. Але ясна адно: яго імя ўжо назаўжды ўвайшло ў гісторыю Беларусі.

 

Вечарына памяці Генадзя Карпенкі 7 красавіка 2009 года.
Фотарэпартаж Юрыя Дзядзінкіна.


Вядучая вечарыны Зінаіда Бандарэнка


 

Успамінае Ніл Гілевіч

 

Успамінае Станіслаў Багданкевіч

 

Дэлегацыя з нямецкага г. Эслінгена – горада пабраціма Маладзечна часоў калі яго мэрам быў Генадзь Карпенка

 

Выступае прадстаўнік кіраўніцтва г. Эслінгена

 

 

 

Успамінае Мечыслаў Грыб

 

 

Успамінае Уладзімір Некляеў

 

Успамінае Аляксей Дудараў

 

Успамінае Генадзь Бураўкін

 

Святлана Калінкіна і Аляксандар Тамковіч презентуюць кнігу ўспамінаў, прысвечаную Генадзю Карпенку

 

Людміла Карпенка. Слова да сяброў і паплечнікаў Генадзя Карпенкі, да ўсіх, хто яго помніць. Відэазапіс, дасланы з г. Эслінгена, дзе яна ў эміграцыі

 

Спявае Эдуард Акунін

 

Зінаіда Бандарэнка прадстаўляе прысутным сястру Васіля Быкава

 

Валеры Костка, памочнік і бліжэйшы паплечнік Генадзя Карпенкі дзячыць усім прысутным за памяць аб Генадзю Дзмітрыевічу.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).