/ Вымушаны гуманізм

/ Вымушаны гуманізм

Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Па амністыі з папраўчых устаноў закрытага тыпу можа быць вызвалена каля 2 230 чалавек, з устаноў адкрытага тыпу — каля 900 чалавек, скарочаны тэрмін пакарання 9 300 асуджаным. Улады штораз прэзентуюць амністыю як акт гуманізму. Але за адваротным бокам медалю хаваецца не толькі намер даць яшчэ адзін шанец асуджаным.

Беларусь па колькасці зняволеных на 100 тысяч насельніцтва займае другое месца ў Еўропе пасля Расіі, а ў свеце — трэцяе-чацвёртае. У дэпартаменце выканання пакаранняў МУС Беларусі не хаваюць, што цяпер практычна кожны сёмы грамадзянін, які пражывае на тэрыторыі Беларусі, наўпрост або ўскосна звязаны з турмой — ці сам адбываў пакаранне, ці сваякі адбываюць. Да слова, сярэдні тэрмін пазбаўлення волі ў нас таксама адзін з самых высокіх у Еўропе — 6,3 гады. Статыстыка выразна паказвае, што амністыя — гэта яшчэ (ці найперш?) і спосаб крыху зменшыць перапоўненасць пенітэнцыярных устаноў.

Аднак у адным з інтэрв’ю старшыня камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі прызнаўся, што «адны амністыі сітуацыю з вялікай колькасцю асуджаных у Беларусі не выратуюць, неабходныя змены ў заканадаўстве». Па словах Гумінскага, для таго, каб Беларусь пакінула адну з лідзіруючых пазіцый сярод краін па паказчыку колькасці асуджаных на 100 тысяч насельніцтва, трэба змяніць пакаранні за эканамічныя злачынствы.

«Маё асабістае меркаванне — людзі, асуджаныя за эканамічныя злачынствы, не павінны знаходзіцца на ўтрыманні ў падаткаплацельшчыкаў. У цяперашні час (другая палова 2009 года — рэд.) у Беларусі 37,5 тысячы чалавек адбываюць пакаранне, з якіх 47 працэнтаў — за эканамічныя злачынствы. Калі мы скароцім у будучым колькасць асуджаных да пакарання, звязанаму з пазбаўленнем волі, то будзем выглядаць больш-менш годна», — лічыць Гумінскі. Адпаведных пажаданням дэпутата зменаў у Крымінальным кодэксе пакуль не было. А колькасць карупцыйных ды іншых крымінальных спраў эканамічнага характару — уражвае.

Да слова, каб паказаць чыноўнікам бязрадасныя перспектывы «зоны», з ініцыятывы генеральнага пракурора Беларусі ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны арганізаваныя і праводзяцца экскурсіі ў пенітэнцыярныя ўстановы. Гавораць, што гэтае ноу-хау карыстаецца папулярнасцю.

Паводле законапраекту, пад вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання трапляе шэраг катэгорый асуджаных, сярод якіх — непаўналетнія, цяжарныя жанчыны; жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей; асобы пенсійнага ўзросту; інваліды; хворыя на актыўную форму сухотаў; ВІЧ-інфікаваныя; ветэраны баявых дзеянняў; удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, а таксама асобы, якія атрымалі раненні пры выкананні абавязкаў у перыяд праходжання службы.

Амністыя хворых на сухоты і ВІЧ-інфіцыраваных — насамрэч акт гуманізму. І не толькі для іх, але і для людзей, якія адбываюць пакаранне побач з імі. У Беларусі нармальнай практыкай ёсць, калі хворыя і здаровыя сядзяць у адной перапоўненай камеры. Пра асобныя камеры, асобнае харчаванне размова не вядзецца. Тым больш што і для звычайных людзей умовы лячэння часам далёкія ад нармальных. Нагадаю, што ў 2008 годзе хворыя на сухоты двойчы абвяшчалі галадоўкі ў лякарнях краіны на знак пратэсту супраць кепскіх умоў лячэння і абразлівага абыходжання з імі медперсаналу.

Былы палітвязень Аляксандр Казулін лічыць, што амністыя — заўсёды акт гуманістычны, але ў нашай краіне мае свае асаблівасці. «З большага амністыя ў Беларусі камерцыйная. То бок, калі ты заплаціў, то можаш патрапіць пад амністыю. Але зарабіць у турме сабе на амністыю немагчыма — у мае часы заробак зняволенага быў недзе 25 тысяч у месяц, не думаю што зараз ён большы. Вось і атрымліваецца, што хто мае грошы, мае і шанцы выйсці на волю, — разважае палітык. — Магу сказаць, што сорак працэнтаў, а можа і ўсе пяцьдзесят, з тых, хто знаходзіўся ў турме разам са мной, можна было не пазбаўляць волі, а пакараць іншымі санкцыямі. Наогул, усе праблемы, пра якія гавораць у прэсе, маюць месца ў беларускай пенітэнцыярнай сістэме. Але, каб нешта змянілася, патрэбная галоснасць, каб людзі ведалі, у якіх умовах знаходзяцца вязні».

Эксперты і праваабаронцы ўмовы ўтрымання ў беларускіх турмах называюць блізкімі да катавання. Так, прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Антоніус Брук заявіў, што ў нашай краіне няма ніводнай турмы, якая б цалкам адпавядала стандартам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па інфекцыйным кантролі. Дыпламат выказваў шкадаванне і з нагоды таго, што ў беларускіх турмах ніколі не праводзіліся даследаванні па пытаннях гвалту, у тым ліку сексуальнага.

Да прыкладу, у Расіі даследаванні паказалі, што больш за 40 працэнтаў зняволеных зведваюць сексуальны гвалт. Спецыялісты ўпэўненыя, што айчынныя «зоны» не з’яўляюцца піянерскім лагерам паводле ўнутраных правілаў жыцця вязняў. Але публічна гаварыць аб іх праблемах улады не гатовыя, прыкрываючы непрыемныя факты адгаворкамі, што турма — не зона адпачынку, і мусіць у чалавека, які туды патрапіў, выклікаць адпаведныя пачуцці.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/