xxx

/ Баі славянскага базару

/ Баі славянскага базару

Летні застой і сіесту ў чарговы раз разбаўляе славянскі базар — канфлікт паміж Беларуссю і Расіяй. І калі летась забаўляліся спрэчкамі на малочныя тэмы, то сёлета ўсё больш сур’ёзна. У Беларусі хутка чарговыя прэзідэнцкія выбары, а цяперашні лідэр сінявокай паднадакучыў кіраўнікам Крамля.

Расійскія тэлеканалы пускаюць у эфір фільмы і сюжэты з непрыемнымі для Аляксандра Лукашэнкі тэмамі. Нагадваюць пра расійскія фінансавыя датацыі ў мільярды долараў, зніклых апанентаў беларускага кіраўніка, яго пазашлюбныя сувязі, малодшага сына, з якім Аляксандр Рыгоравіч і да палітыкаў, і да Папы Рымскага, і на ваенныя вучэнні заяўляецца. Карацей, крамлёўскія паліттэхнолагі напярэдадні перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі вырашылі развеяць міф пра добрага пана, а заадно і паказаць жыхару Чырвонага дома на Карла Маркса, што ў вачах крамлёўскай палітычнай эліты ён ужо персона нон-грата. А там, глядзіш, і да падтрымкі альтэрнатыўнай яму асобы недалёка.

Натуральна, што гэтай сітуацыяй не прамінулі скарыстацца і беларускія апазіцыйныя палітыкі. Пасля выхаду на канале НТВ фільма «Хросны бацька», у якім прыводзіліся вядомыя ў Беларусі факты сімпатыі Лукашэнкі да Адольфа Гітлера, яго датычнасці да знікнення вядомых палітыкаў, да фальсіфікацыі вынікаў выбараў і да іншых злачынстваў, апазіцыйны бамонд заявіў, што збіраецца дамагацца міжнароднага расследавання справы аб знікненнях людзей. У прыватнасці, палітыкі збіраюцца звярнуцца ў ААН і Еўрапейскі парламент з мэтай ініцыяваць міжнароднае расследаванне па справе зніклых.

Таксама кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька расказаў журналістам, што яго партыя на наступны дзень пасля паказу фільма «Хросны бацька» звярнулася ў Генеральную пракуратуру, каб завялі крымінальную справу па фактах, што былі агучаныя ў праграме НТВ, ці каб завялі справу на журналістаў. Палітык зазначыў, што гэта тэма набывае большую актуальнасць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Прадстаўнікі апазіцыі падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне мітынгу і шэсця 16 жніўня з патрабаваннем расследаваць справы зніклых. Па задуме арганізатараў, акцыя мусіць прайсці ад 18 да 20 гадзіны вечара па маршруце Акадэмія навук — плошча Свабоды. Аднак ужо цяпер ёсць сумневы як наконт таго, што маршрут улады зацвердзяць, так і наконт масавасці. 16-ы дзень кожнага месяца ў апазіцыйных колах уважаецца за Дзень памяці і салідарнасці. Але пра ступень падтрымкі гэтага сімвалічнага дня яскрава сведчаць сціплыя акцыі з некалькіх удзельнікаў і пары дзесяткаў амапаўцаў на цэнтральнай плошчы сталіцы.

Цікава, што Белтэлерадыёкампанія прапусціла ў беларускі эфір правакацыйныя перадачу і фільм, але не за проста так. А каб мець падставы адказаць тым жа Крамлю. У прыватнасці было паказанае інтэрв’ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі, які для Расіі, што чырвоная ануча для быка, — раздражняльнік імперскіх амбіцый. У давесак БТ падрыхтавала інтрэв’ю з прэзідэнтам Латвіі Валдзісам Залтэрсам. А афіцыйны орган Савета міністраў Беларусі, газета «Рэспубліка» апублікавала ў нумары за 20 ліпеня частку дакладу расійскага апазіцыянера Барыса Нямцова «Пуцін. Вынікі. 10 гадоў», які ў Расіі выйшаў яшчэ ў 2009 годзе. У каментары журналіста, які суправаджаў артыкул, выказвалася пазіцыя, што крытыка Нямцовым крамлёўскага кіраўніцтва небеспадстаўная і праблем ва ўладзе там нямерана. Кажуць, што ідэю артыкула рэдакцыя атрымала з Адміністрацыі прэзідэнта. Інфармацыйныя войны ў разгары, і прыўладныя СМІ па абодва бакі барыкадаў шчыра адпрацоўваюць свой хлеб.

Да слова, Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся з нагоды крамлёўскай антыпатыі. «Калі вы хочаце быць незалежным, суверэннымі, то ні я, ні вы, грамадзяне Беларусі, і нашы сябры, не павінны схіляцца і станавіцца на калені. Схілімся, устанем на калені — не паднімемся, усё жыццё будуць патыкаць, як гэта заўсёды было. Таму я не магу сабе дазволіць устаць перад імі на калені або лбом стукаць аб крамлёўскую сцяну, — заявіў Лукашэнка падчас працоўнай паездкі па Гомельскай вобласці. — Я ім прапаную: давайце па-чалавечы, як рускі і беларус, жыць, сябраваць. Апошні кавалак, калі трэба, будзем дзяліць. Абарона агульная, СПА і іншае. Я не супраць, але па-людску. Але ў нас розныя падыходы і паняцці. Яны вельмі багатыя, яны «ўпакаваныя» ўсе па поўнай праграме, супермільярдэры. Ну чаго мне з імі размаўляць? Я для іх чужы чалавек». Да ўсяго, кіраўнік Беларусі заявіў, што Расія будуе сваю палітыку такім чынам, каб не толькі запалохаць сваіх бліжэйшых партнёраў, але і далёкіх.

Відавочна, наша кіраўніцтва асэнсоўвае, што Крэмль настроены на змену ўлады ў Беларусі і спрабуе пайсці на контрзахады. Пачынаючы ад інфармацыйнай вайны і да ўкаранення ў свядомасці беларусаў антырасійскіх настрояў. Не можа Аляксандр Лукашэнка выключаць і спробы рэалізаваць у Беларусі сцэнар па змяшчэнню дзейснай улады і спробе паставіць на яго месца чалавека больш згаворлівага ды зручнага Расіі. Адпаведна, можна чакаць, што прэзідэнцкую выбарчую кампанію прызначаць на бліжэйшыя тэрміны, каб пакінуць расійскім паліттэхнолагам менш часу для магчымай рэалізацыі іх планаў. А варыянт, што Аляксандр Рыгоравіч стане для Расіі такім мяккім, што хоць да раны прыкладай, хіба што магчымы, калі краіна дойдзе «да ручкі» ў посткрызісных умовах і сяброўства ды адданасць больш не будзе каму задэклараваць.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).