/ Ад сумы ды ад турмы…

/ Ад сумы ды ад турмы…

Гэта старадаўняя прымаўка ўзнікла ў несвабодных, аўтакратычных грамадствах. Дзе воля вярхоўнага ўладара вышэй за закон, а закон што дышла ў руках уладнай вертыкалі. Дзе судовая сістэма — элемент карнага механізму, інструмент расправы з нязгоднымі і іншадумцамі і дзе выпадковай ахвярай можа стаць кожны.

І не важна, якое стагоддзе на двары і якая пануе вертыкаль — княжацкая, ханская, імператарская ці прэзідэнцкая. Самая жорсткая — вертыкаль таталітарнага  гатунку.

Судовыя працэсы, якія распачаліся ў Беларусі па так званай “справе аб масавых беспарадках 19 снежня”, — таму яшчэ адно змрочнае пацвярджэнне. Гэтую справу дзеючы кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка кваліфікаваў як спробу дзяржаўнага перавароту. Серыя публікацый “За кулисами одного заговора. Некоторые рассекреченные документы о событиях 19 декабря» ў газеце “СБ. Беларусь сегодня” напрыканцы студзеня 2011 года падвяла пад гэты вердыкт нібыта  дакументальную, нібыта доказную базу. Безапеляцыйна абвінаваўчую. Яшчэ да суда. Такім чынам, па-сутнасці суды атрымалі рамачныя ўмовы,  сваіх паводзін і сваіх прысудаў па гэтых справах. Ніякага свавольства.

Першыя судовыя працэсы не пакінулі сумненняў: устаноўкі выконваюцца з непахіснай цвёрдасцю і бездакорнасцю. Васіль Парфянкоў стаў першым з 42 абвінавачаных па справе “аб масавых беспарадках 19 снежня”. Вырак суда Фрунзенскага раёна — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Той жа суд па другім працэсе прыгаварыў Аляксандра Атрошчанкава да 4 гадоў зняволення,  Змітра Новіка — да 3,5,  Аляксандра Малчанава — да 3. У судзе Маскоўскага раёна працягваецца працэс над грамадзянамі Расіі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам. Тамсама пачаўся разгляд справы прадпрымальніка Дзмітрыя Мядзведзя, працяг — 10 сакавіка.

Падгонка фактаў, пры іх фальсіфікацыі, пад загатаваныя прысуды. Па гэтай жалезнай схеме вядзецца следства і па ёй жа працуе суд. Царыца доказаў — паказанні абвінавачаных. Як, праз якія псіхалагічныя і фізічныя катаванні дамагаюцца прызнанняў, распавёў Алесь Міхалевіч.

Перакінута яшчэ адна дуга пераемнасці з 2000-х гадоў да 1930-х. Раней у найноўшай беларускай канструкцыі аўтарытарызму не хапала гэтага злавеснага элементу — паказальных судоў з кляймом “за спробу дзяржаўнага перавароту”. Цяпер ён ёсць. Хаця і з пэўнымі адрозненнямі. Па колькасці абвінавачаных — 42 чалавекі — можна было чакаць арганізацыі аднаго маштабнага паказальнага судовага працэсу. Аднак улады на гэты эксперымент не адважыліся. Сотні людзей разам — небяспечная маса. Працэс раздрабілі на асобныя звёны па розных судах. Падобна на тое, што на фінішны этап прыгатаваны справы тых, каму пастаноўшчыкі  адвялі ролю арганізатараў,  — былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта з іх бліжэйшымі паплечнікамі. На грунце, так бы мовіць, ужо адбыўшыхся прызнанняў і прысудаў.

Не адважыліся аўтары справы аб “масавых беспарадках” і на арганізацыю сходаў і мітынгаў працоўных калектываў — на заводах, фабрыках, установах (тым больш на плошчах), якія б аднадушна бэсцілі  “ворагаў народа”, патрабавалі для іх суровага пакарання і ўхвалялі прысуды. А вось маштаб, змест, формы і метады афіцыйнай прапаганды ў доказ віны падсудных — вельмі падобныя.

Яшчэ адзін пракляты знак падабенства на дузе пераемнасці — пакаянні падсудных. Яраслаў Раманчук, які, не падымаючы вачэй ад паперкі, зачытвае не ім напісаны тэкст. Андрэй Дзмітрыеў, які запаволена, збіваючыся, прамаўляе нешта апраўдальнае наконт міліцыі. Шэраг іншых пакаянняў маладых людзей, што прагучалі ў прапагандысцкім “кінашэдэўры” “Железом по стеклу”. Аднак ўстрымаемся ад папрокаў. Як не папракаем мы ахвяр (яны ж і героі) сталінскіх часоў за іх пакаянныя лісты і артыкулы. Тых жа Чарвякова, Жылуновіча, Ігнатоўскага.  Узгадваюцца і словы Эрнэста Хемінгуэя: жыццё ламае кожнага — і моцнага, і слабага. І многія робяцца толькі мацнейшымі на зломе.

Ведаць і рабіць высновы для сябе з тых трагічных старонак жыцця сваіх палітычных папярэднікаў не тое што варта — неабходна. Бо мэты творцаў рэжымаў аднаасобнай улады на абодвух канцах таталітарнай дугі — аднолькавыя: раз’яднаць на варагуючыя групоўкі, раздрабіць, перасварыць, звесці на нішто апазіцыю сабе любімым. Пры ўсёй непрыязнасці нацыянальных дэмакратаў Усевалада Ігнатоўскага і Зміцера Жылуновіча адзін да аднаго, ніхто з іх на допытах не агаварыў другога. Наадварот, выводзілі з-пад удараў, як маглі.

Варта было б пра гэта ўспомніць Рыгору Кастусёву, калі ён, нібыта выкрываючы інтрыгі супраць сябе і сваёй партыі з боку сваіх нібыта апанентаў унутры апазіцыі, паралельна нібыта аб’ектыўна пахвальваў КДБ за карэктныя адносіны да сябе. Свядома ці не свядома, але тым самым ён спрацоўвае на ўладную канцэпцыю судовага працэсу, падкідвае хворасту ў касцёр пад нагамі падсудных. Не выключана, што і пад сваімі таксама. 

Судовыя працэсы, што зараз набіраюць разгон, — зразумела, працяг рэпрэсіўнай хвалі, узнятай рэжымам 19 снежня. Але каб не было Плошчы, падаецца, што ўлады ўсё роўна,  раней ці пазней, сарваліся б у рэпрэсіўны віраж на нейкай іншай падзеі. Бо рэпрэсіі і маштабныя судовыя расправы — у логіцы таталітарных сістэм, гэта абавязковы элемент іх існавання, метад кансалідацыі кіроўнай эліты і запалохвання  грамадства. Але ні адну з іх гэтыя працэсы не ўратавалі ад краху.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/