№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Даціснуць сваіх апанентаў
Савет ЕС па замежных справах пашырае крытэры абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх асоб і арганізацый. Афіцыйны Мінск стаў у выразную пазіцыю супрацьпастаўлення — ціск на палітвязняў павялічваецца, рэжым ідзе на канфрантацыю нават у выпадках, калі без страты гонару можна было зрабіць міратворчы крок.
Чытаць далей »
/ Каму крэдыт, а каму — дуля
Указам №13 Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новыя падыходы да дзяржпадтрымкі грамадзян пры будаўніцтве і куплі жылля. Новаўвядзенне выклікала вялікі рэзананс: многа сямей, што спадзяваліся займець кватэру з дапамогай дзяржавы, праляцелі з планамі на ўласны дах над галавой, а нехта парадаваўся канцу халяўных крэдытаў.
Чытаць далей »
/ Смяротнае сяброўства
Новы год кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў са спадзяванняў “на актыўнае шматпланавае супрацоўніцтва з партнёрамі па Адзінай эканамічнай прасторы — Расіяй і Казахстанам”. Разам з тым некаторыя ключавыя пытанні, у прыватнасці транзіту нафты праз Беларусь, застаюцца нявырашанымі.
Чытаць далей »
/ Праца для псіхіятра
У 2012 год Беларусь увайшла з ворахам праблем у сацыяльна-палітычным і эканамічным ладзе. І прагнозы на развіццё падзей аналітыкі робяць неахвотна — дзеянні афіцыйнага Мінска мала прадказальныя.
Чытаць далей »
/ Са святам Божага Нараджэння і Новым годам!
Беларусь пражыла няпросты год, няпросты для дзяржавы і для яе грамадзян.
Год разбітых спадзяванняў для тых, хто верыў у перамены.
Год развенчаных міфаў для тых, хто верыў у непахісную стабільнасць.
Але ж менавіта на руінах закарузлага паўстае часам нешта новае. У беларусаў нават ёсць адпаведны спосаб гаспадарання: ляды — спалі старое, каб вырасла новае. На лядах высякалі і спальвалі лес, і ўжо на падрыхтаванай, чорнай ад вуглёў і галавешак зямлі сеялі і вырошчвалі патрэбную культуру.
Чытаць далей »
/ Вобраз Плошчы–2010
Плошча–2010 — менавіта пад такой назвай драматычныя падзеі на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года ўжо ўвайшлі ў гісторыю. Але не адбалелі, не забыліся, не сцішыліся. Яны застаюцца жывой, пульсуючай з’явай сучаснасці, якая ўплывае на стан грамадства, на лёсы людзей і лёс краіны.
Вобраз Плошчы–2010 у трактоўцы афіцыйных структур — спроба перавароту. Вобраз Плошчы–2010 ва ўспрыняцці беларускай грамадскасці — спроба мірнага выхаду з таталітарнага тупіку, у якім Беларусь затрымалася на лішніх 20 гадоў.
Чытаць далей »
/ Пагроза ўсёй Еўропе
Літва катэгарычна супраць будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Па словах прадстаўніка Літоўскага зялёнага руху, Беларусь не завяршыла працу па інфармаванню суседзяў аб будаўніцтве АЭС, што мусіць быць зроблена згодна з Орхускай канвенцыяй. Тым часам дамоўленасці аб выдзяленні Беларусі грошай на будаўніцтва АЭС ужо дасягнутыя.
Чытаць далей »
/ Як з гэтым жыць далей?
Вынесены вердыкт Вярхоўнага суда па першай у гісторыі незалежнай Беларусі справе аб тэрарызме. Вышэйшая мера пакарання — расстрэл абодвум абвінавачаным.
30 лістапада першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Аляксандр Федарцоў агучыў смяротны прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Яны абвінавачаныя ў выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 былі шпіталізаваныя. Таксама Канавалаў і Кавалёў абвінавачаныя ў выбухах у Мінску ў 2008 годзе і ў Віцебску ў 2005 годзе.Чытаць далей »
/ Спроба рэінкарнацыі імперыі
Кіраўнік краіны ўнёс на ратыфікацыю ў Палату прадстаўнікоў дамову аб Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕАК), падпісаную ў Маскве тыдзень таму. Еўразійская эканамічная інтэграцыя мае шанцы стаць пераломным момантам для суверэнітэту Беларусі.
Чытаць далей »
/ Папулізм па-ранейшаму ў трэндзе
У вышэйшым кіраўніцтве дзяржавы назіраецца хістанне. Кіраўнік ураду публічна выказвае нязгоду з ранейшай эканамічнай палітыкай, кіраўнік дзяржавы ставіць на месца прэм’ера, але і сам пачынае “мяняць паказанні”, спрабуючы лавіраваць у новых сацыяльна-эканамічных умовах.
Чытаць далей »


















