№ 5 (276) 3 лютага 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ 30 красавіка - “Песні для мамы”
…Панна Вясна, чую твае
Лёгкія я крокі.
І да таго сэрца пяе,
Што аж баліць трохі.
Можа, цябе лёсіць сустрэць
Мне на шляху росным...
І пакахаць, і анямець,
Страціць навек розум.
30 красавіка а 19:00 у бібліятэцы імені Пушкіна
(вул Гікалы, 4, ст.м. “Плошча Якуба Коласа”)
адбудзецца прэзентацыя альбома барда Аляксея Жбанава “Песні для мамы”.
Кружэлка, што прэзентуецца, – падарунак аўтару ад сяброў і прыхільнікаў творчасці. У дэбютным альбоме Аляксея Жбанава сабраныя песні, напісаныя ў Мінску і Маскве ў 1997 – 2009 гадах. Спевы на ўласныя вершы і на вершы любімых паэтаў (Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча), аўтар складае ў гісторыю вандровак па чужыне, тугі па радзіме і шчаслівага вяртання дахаты, спасціжэння хараства роднай зямлі і людзей навокал, расказаную самаму дарагому чалавеку – маці. (Альбом прысвячаецца светлай памяці Зінаіды Панфілаўны Жбанавай).
Аляксей Жбанаў нарадзіўся 22 красавіка 1979 года ў Мінску. Піша вершы і песні па-руску і па-беларуску, перакладае з нямецкай і сербскай моваў. Удзельнік творчага праекту “Песні філаматаў і філарэтаў”. Жыве ў Мінску.
Удзел у канцэрце возьмуць сябры спевака: музыкі Раман Абрамчук, Андрусь Такінданг, паэты Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч і іншыя творцы.
Уваход на імпрэзу вольны.
Песні Аляксея Жбанава “У векавечнай Бацькаўшчыне клёны...” (на словы У. Караткевіча), “Песня філаматаў” (на словы А. Міцкевіча, пераклад з польскай - К. Цвірка),, а таксама песню на яго ўласны верш “Маладыя, вясёлыя…” можна паслухаць “У кантакце”:
http://vkontakte.ru/audio.php?gid=9267988
Таксама можна пачуць запісы А. Жбанава “Панна Вясна” і “Песня філаматаў”, спампаваўшы трэкі:
http://narod.ru/disk/20114358000/a_zhbanau_panna_viasna.m4a.html
http://narod.ru/disk/20114522000/a_zhbanau_pesnia_filamatau.m4a.html







.jpg)













Пакінуць новы каментар