/ 20 год незалежнасці

/ 20 год незалежнасці

25 жніўня 1991 года 5-я пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».

Так юрыдычна была зацверджана дзяржаўная незалежнасць БССР, якая ў хуткім часе пачала называцца Рэспублікай Беларусь. А напярэдадні, 24 жніўня, у залу Вярхоўнага Савета, падтрыманыя тысячамі людзей на плошчы перад домам ураду, дэпутаты Валянцін Голубеў, Зянон Пазняк і Галіна Сямдзянава ўнеслі бел-чырвона-белы сцяг, які разам з  гербам “Пагоня” ў верасні быў абвешчаны дзяржаўным сімвалам Беларусі. Супраць аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, адзін з нешматлікіх, выступіў дэпутат Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніка камуністаў БССР Анатоля Малафеева папросту не пусцілі на трыбуну.

Учора, 24 жніўня 2011 года, у памяшканні Таварыства беларускай мовы ўспамінамі пра тыя незабыўныя дні падзяліўся колішні дэпутат ВС 12 склікання, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах ВС і распрацоўшчык новай Канстытуцыі Беларусі Валянцін Голубеў. Ён прыгадваў і пра балючыя моманты гісторыі. У прыватнасці, пра тое, як у 1993 г. не адбыўся рэферэндум пра роспуск старога ВС і выбары новага, за які падпісаліся 900 тысяч грамадзян (440 тысяч подпісаў былі перададзены ў Цэнтрвыбаркам). Не толькі старая наменклатура, але і новы кіраўнік ВС Станіслаў Шушкевіч, абраны адразу пасля абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце замест Мікалая Дземянцея, а таксама частка дэпутатаў-дэмакратаў, баяліся быць не пераабранымі ў новы Вярхоўны Савет. Прага захаваць статус-кво перамагла шанс зрабіць рашучы крок на шляху дэмакратызацыі кіруючай эліты. І гэта праклала шлях да ўлады псеўдадэмакратычным сілам, арыентаваным на рэанімацыю савецкай мадэлі на чале з Лукашэнкам. Наступствы той памылкі ў поўным аб’ёме Беларусь спазнае зараз.

Гутарка з Голубевым


Сёння а 18 гадзіне тамсама, у сядзібе ТБМ адбудзецца выступ яшчэ аднаго відавочцы гістарычных падзей – тагачаснага дэпутата фракцыі БНФ, кіраўніка ТБМ Алега Трусава.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/