/ “Вясна” просіць дапамогі!

/ “Вясна” просіць дапамогі!

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі абвясцілі збор сродкаў для выплаты сумы, якую мусіць заплаціць Алесь Бяляцкі па пастанове суда.

Згодна з рашэннем суда, Алесь Бяляцкі мусіць выплаціць 757 мільёнаў 526 тысяч 717 беларускіх рублёў (каля 90 тысяч долараў) за страты, нанесеныя дзяржаве ў выніку нявыплаты падаткаў з грошай, што былі пералічаныя на дзейнасць праваабарончага цэнтру.

«З мэтай хутчэйшага вызвалення Алеся Бяляцкага або як мінімум змены яму меры стрымання або змякчэння надзвычай жорсткага прысуду мы пачынаем кампанію па зборы сродкаў», — заявілі ў часе адмысловай прэсавай канферэнцыі праваабаронцы.

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што гэты зварот да суайчыннікаў “ніякім чынам не з’яўляецца прызнаннем віны, згодай з прысудам, гэта спроба дапамагчы чалавеку, які апынуўся ў няпростай сітуацыі”.

“Праваабарончы цэнтр “Вясна” заўжды прымаў усе магчымыя меры для выратавання палітвязняў. Як вы памятаеце, з дапамогай грамадзян мы пагасілі страты, што былі нанесеныя 19 снежня, — вытаптаныя некалькі кустоў ядлоўцу і адарваная труба. Мы гэтыя грошы вырашылі сплаціць, хаця наша пазіцыя і пазіцыя іншых міжнародных праваабарончых арганізацый, што ніякіх масавых беспарадкаў 19 снежня не было, — адзначыў Валянцін Стэфановіч. — Таму зараз мы лічым, што мусім скарыстаць усе магчымыя сродкі, каб выратаваць нашага калегу. Я не магу сказаць дакладна, што Мінскі гарадскі суд улічыць тое, што сплачаная шкода. Тым не менш, я асабіста і мае калегі будзем адчуваць, што зрабілі ўсё магчымае. Мы пятнаццаць гадоў дапамагалі ўсім, і цяпер просім дапамагчы Алесю”.

Адмысловы рахунак адчынены на імя жонкі Алеся Наталлі Пінчук. Праваабаронцы не ведаюць пакуль даты разгляду касацыйнай скаргі. Але мяркуюць, што на збор сродкаў ёсць прыблізна два тыдні.

Філіял №529 “Белсвязь” ААТ “АСБ Беларусбанк”, код банка 720,  банкаўскага ўкладу: 01053568; від плацяжу: ахвяраванне (альбо добраахвотны плацеж). Атрымальнік плацяжу: Пінчук Наталля Сяргееўна.

Увага! Грошы могуць пералічваць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

 #
За пераказ возьмуць камісію?
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/