/ Іншая Беларусь

/ Іншая Беларусь

Пасля выбуху ў мінскім метро Беларусь больш не будзе ранейшай. “Крыштальны сасуд” ляснуўся, і больш яго не збярэш. І справа не толькі ў выбуху. Наклалася шмат усяго, пачынаючы з дэфіцыту грэчкі. Грэчкі, якая ніколі ў незалежнай Беларусі не была дэфіцытам.

Памятаю, як нават у 1990-я гады ў кавамолцы мы малолі грэчку для таго, каб пячы бліны. Бліны з грэцкай мукі. Бо пшанічнай папросту ў продажы не было. Да чаго ж мы дакаціліся, што нават грэчка стала дэфіцытам?

Але ўвага прыцягнутая ўсё роўна да тэракту. Хіба магло быць інакш?

16 красавіка, падчас суботніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што капелюшы з некаторых асобаў усё ж паляцяць. Да адказнасці будуць прыцягнуты і тыя, хто не змог на належным узроўні прадухіліць тэракт у мінскім метро, заявіў Лукашэнка.

“Малайцы, спрацавалі вельмі аператыўна, але ёсць факты, як гэта стала магчымым. Гэта што — не пытанне? Пытанне. І там ёсць элемент вялікай расхлябанасці. Каго? Найбліжэйшым часам скажам. Яны таксама затрыманыя. Я сказаў дапытваць як злачынцаў. Яны маглі пацікавіцца, як гэта чалавек з сумкай велізарнай 20 кг нясе ўзрыўчатку, і ўсё гэта праходзіць міма міліцыі, міма работнікаў метро і гэтак далей”, — цытуе Лукашэнку дзяржінфармагенцтва БелТА.

“Добра, мы расслабіліся — грамадства. Але вы там стаіце для чаго? Гэта пытанне ёсць, і шмат новых пытанняў”, — падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, “калі б не галавацяпства асобных, мы б іх затрымалі раней па выбуху 3 ліпеня 2008 года”. “Там былі ўчыненыя злачынствы і службовымі асобамі”, — адзначыў Лукашэнка, маючы на ўвазе тых, хто ў сілу сваіх службовых абавязкаў павінен быў прадухіліць тэракт.

“І я вам абяцаю, што мы літаральна да міліметра ўсё гэта пакажам і раскажам. Але тое, што атрымалася хутка раскрыць злачынства, — гэта факт”, — сказаў прэзідэнт.

Канешне, галавацяпства. Як паведамляюць СМІ, галоўны падазраваны служыў у войску з зімы 2009 па лета 2010 года. Як ён здолеў пазбегнуць прымусовай дактыласкапіі, якую абавязкова павінны былі прайсці ўсе ваеннаабавязаныя? Як ён пазбегнуў дактыласкапіі ў войску? Тым больш, што ён жа мужчына, а зараз нават у жанчын, у якіх стаіць штамп “ваеннаабавязаная — медсястра” таксама бяруць адбіткі пальцаў!

Лукашэнка абсалютна ўпэўнены, што менавіта затрыманы ўчыніў тэракт у метро. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што першым быў раскрыты не тэракт у метро, а выбух, учынены 3 ліпеня 2008 года каля стэлы “Мінск — горад-герой”. “Калі ў яго ўзялі адбіткі пальцаў, мы ж яшчэ не ведалі — ён, не ён, і зверылі з базай даных, убачылі, што яны супадаюць. І ён адразу сказаў: так, гэта я зрабіў (выбух 3 ліпеня 2008 года), расказаў усё, што ўжо следства ведае, па секундах, па хвілінах. Потым ён на здзіўленне прама сказаў, што і выбухі ў Віцебску, і ў метро — справа яго рук”, — паведаміў кіраўнік дзяржавы.

Следства кажа, што галоўнаму падазраванаму не больш за 25 гадоў. Што выбухоўка была вельмі прафесійнай. Ці сапраўды чалавек, якому на момант 2011 года 25 гадоў, а значыць, на момант выбуху ў Віцебску было 19, здолеў самастойна вырабіць унікальную выбухоўку? Ды такога не саджаць “на зону” трэба, а закрыць у сакрэтных лабараторыях Міністэрства абароны! Каб ён вынайшаў для нашага войска звычайную выбухоўку, больш эфектыўную за атамную бомбу.

А тым часам Беларусь спрабуе стабілізаваць эканамічную сітуацыю ў краіне. На тыдні Нацбанк прыняў рашэнне аб зняцці з 19 красавіка абмежаванняў па фарміраванні курсу беларускага рубля пры ажыццяўленні здзелак куплі і продажу замежнай валюты паміж банкамі і суб’ектамі гаспадарання. Акрамя таго, разглядаецца пытанне аб увядзенні дадатковай сесіі на валютна-фондавай біржы, дзе плануецца сфарміраваць рыначны курс рубля на аснове попыту і прапановы. Чакаецца, што потым на ўсіх сегментах рынку будзе ўстаноўлены адзіны абменны курс рубля.

Фінансавы аналітык Сяргей Чалы адзначае, што множнасць валютных курсаў без абмежаванняў у той ці іншай форме на рынку наяўнай валюты не ліквідуе дэфіцыт валюты для насельніцтва: “Так ці інакш трэба штосьці прыдумваць. Напрыклад, не даваць больш за 100 долараў у адны рукі або яшчэ штосьці. А так сітуацыя не зменіцца”, — лічыць Чалы.

Эканамічны суд СНД 20 красавіка задаволіў хадайніцтва Беларусі аб адкліканні іскавых патрабаванняў да Расіі аб неправамернасці збірання пошлін на нафтапрадукты. Суд пастанавіў спыніць вытворчасць па гэтай справе.

Хадайніцтва ад імя беларускага боку заявіў на пасяджэнні Эканамічнага суда 20 красавіка міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Як зазначыў міністр, зараз паміж Беларуссю і Расіяй вырашана пытанне аб незбіранні мытных пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь. Расійскі бок праводзіць неабходную працу па ратыфікацыі дакументаў аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

“Беларускі бок лічыць неабходным адмовіцца ад патрабаванняў у судзе. Мы мяркуем, што гэта паўплывае на ўмацаванне беларуска-расійскіх адносінаў”, — сказаў Віктар Галаванаў.

У Расіі прымаўка: “Нічога асабістага — проста бізнэс”. Здаецца, у Беларусі іншая прымаўка: “Нічога асабістага і ніякага бізнэсу — проста палітыка”. “Умацаванне беларуска-расійскіх адносінаў”, — гэта проста словы, то бок, палітыка. А грошы — гэта грошы.

І, нарэшце, не трэба забывацца пра тое, пра што мы не павінны забывацца. Вызначаныя даты судовых працэсаў над Андрэем Саннікавым і Дзмітрыем Бандарэнкам. Саннікава будуць судзіць 27 красавіка ў судзе Партызанскага раёна Мінска. Экс-кандыдат з 19 снежня ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі (масавыя беспарадкі), які прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сябра яго ініцыятыўнай групы Дзмітрыя Бандарэнку будуць судзіць 26 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Мінска.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/