/ Ізаляцыя Беларусі

/ Ізаляцыя Беларусі

Прадстаўнік ЗША ў АБСЕ Іэн Кэлі 15 лютага правёў відэаканферэнцыю для беларускіх журналістаў. Ужо сам па сабе гэты факт сведчыць, што свет не забыўся пра Беларусь.

Менавіта з асуджэння дзеянняў беларускіх уладаў 19 снежня, з закліку тэрмінова вызваліць палітычных вязняў і пачаў свой выступ амбасадар Кэлі. “Мы верым у еўрапейскую будучыню Беларусі, — падкрэсліў ён. — Беларусь займае істотнае месца ў Еўропе, і вельмі важна, каб яна ўдзельнічала ва ўсіх нашых праграмах”. Аднак пры гэтым звярнуў увагу на прынцыповыя абавязкі, якія Беларусь узяла на сябе, далучыўшыся да АБСЕ: павага правоў чалавека, свабоды слова, свабоды сходаў, вяршэнства права і падзел уладаў. І якіх яна мусіць прытрымлівацца. Што тычыцца эканамічных санкцый, то яны, адзначыў Іэн Кэлі, па-за мандатам АБСЕ. Аднак АБСЕ падтрымлівае меры, абвешчаныя Еўрасаюзам.

Яшчэ адной важнай праблемай Іэн Кэлі назваў рашэнне беларускіх уладаў не працягваць мандат офіса АБСЕ ў Мінску, тэрмін якога заканчваецца 31 сакавіка. Калі рашэнне не будзе адменена, офіс мусіць быць закрыты. Гэта рашэнне прадстаўнік ЗША ў АБСЕ назваў памылкай і выказаў спадзяванне, што яна будзе выпраўлена. На яго перакананне, місія АБСЕ ў Беларусі незавершаная. Праграмы, якія распачаты і якія толькі запланаваныя, разлічаны на працяглыя тэрміны, яны ўзгадняліся з беларускім бокам.

Іэн Кэлі выказаў спадзяванне, што ім удасца пераканаць беларускі бок адмяніць сваё рашэнне. Калі ж не, то і ў гэтым выпадку ўсе праграмы, скіраваныя на падтрымку грамадзянскай супольнасці, будуць не толькі працягнуты, але і ўзмоцнены. Частку працы з Беларуссю возьме на сябе Варшаўскі офіс АБСЕ.

«Я не хачу, каб Беларусь была ізаляванай краінай у цэнтры Еўропы, — падкрэсліў прадстаўнік ЗША ў АБСЕ. — Але пасля падзей 19 снежня, у сувязі з гэтымі рэпрэсіямі, баюся, што Беларусь у палітычным сэнсе стала фактычна ізаляванай. Мы не хочам мірыцца з такой сітуацыяй, мы хочам, каб была агульная еўраатлантычная інтэграцыя, гэта карысна і для Беларусі, і для нас. І я спадзяюся, што менавіта АБСЕ можа служыць месцам і форумам для абмеркавання такіх пытанняў».
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/