/ Як супрацоўнічаць з кампаніямі

/ Як супрацоўнічаць з кампаніямі

Даведнік для беларускіх няўрадавых арганізацый “Як супрацоўнічаць з кампаніямі” быў выдадзены славацкім фондам Pontis і прадстаўлены падчас круглага стала “Найлепшыя практыкі ў карпаратыўнай філантропіі: абмен славацкім і беларускім вопытам”.

Круглы стол стаў падсумаваннем двухгадовых зносін паміж беларускімі і славацкімі партнёрамі ў такіх важных для грамадства тэмах, як супраца бізнэсу і грамадства і карпаратыўная адказнасць. Арганізатарам мерапрыемства выступіла МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” — каардынатар і адзін з ініцыятараў грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Мэта выдання — дапамагчы няўрадавым арганізацыям у развіцці іх адносін з мясцовымі кампаніямі на прыкладзе славацкага вопыту. Цікавым будзе выданне і для прадстаўнікоў беларускага бізнэсу, якія пачынаюць актыўна звяртацца да філантрапічнай дзейнасці і прынцыпаў карпаратыўнай адказнасці.

Многія няўрадавыя арганізацыі імкнуцца павялічыць свой прафесійны ўзровень і пашырыць крыніцы фінансавання, каб быць жыццяздольнымі і паспяховымі. Пошук такіх крыніц (фінансавых і нематэрыяльных) унутры краіны шляхам наладжвання і развіцця супрацоўніцтва з кампаніямі прыносіць істотную ўзаемную выгаду і няўрадавым арганізацыям, і кампаніям. Калі вы — беларуская няўрадавая арганізацыя, гэта можа падацца вам крыху нерэалістычным. Стваральнікам зборніка таксама калісьці так здавалася. Але пасля вельмі стараннай працы цягам некалькіх гадоў… вы здзівіцеся, але гэта працуе!

Цяпер кніга даступная для вольнага спампоўвання і на сайце “Будзьма беларусамі!” budzma.org ў фарматах .DOC  і  .PDF .

Паводле прэсавай службы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/