/ Як збегчы з тэлебачання

/ Як збегчы з тэлебачання

Штосьці неверагоднае зараз адбываецца ў Белтэлерадыёкампаніі. Падаецца, што адтуль пачаўся масавы сыход. Прычым пасады пакідаюць амаль топавыя асобы, якіх мы ўжо прызвычаіліся бачыць на экранах Беларускага тэлебачання.

13 снежня Лукашэнка разгле­дзеў кадравыя пытанні. У выніку сваю пасаду пакінуў Аляксандр Мартыненка, намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Ён не пісаў заявы на звальненне — яго папросту “сышлі”.

Тэнгіз Думбадзэ сышоў з АНТ на іншую пасаду. З 5 снежня тэлевядучы ўзначальвае беларускі офіс “тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі саюзнай дзяржавы”. На АНТ Тэнгіз працаваў з 2004 года. Аўтар, вядучы і кіраўнік творчай групы праграмы “Дыханне планеты”. Пасля закрыцця праграмы “Выбар” з Сяргеем Дарафеевым стаў сувядучым ток-шоў “Адкрыты фармат”.

А вось сам Дарафееў, якога “сыйшлі” за непрыемныя пытанні да Лідзіі Ярмошынай пасля прэзідэнцкіх выбараў, раптам стаўся вялізным дэмакратам. Дарафееў 14 снежня ўзяў удзел у дыскусіі “Як украінскія журналісты могуць дапамагчы Беларусі?”. Гэтае мерапрыемства прайшло ў Кіеве, дзе Дарафееў зараз працуе, у межах кампаніі “Тыдзень салідарнасці з Беларуссю”. Запланаваныя былі таксама круглы стол украінскіх пісьменнікаў “Літаратара супраць рэпрэсій у Беларусі”. У дзень гадавіны Плошчы ў Кіеве адбудзецца пікетаванне пасольства Беларусі “Свабоду палітвязням”.

А вось Лідзія Ярмошына, у адрозненне ад Дарафеева, засталася пры сваёй пасадзе.

Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў указ № 574, якім прызначаны члены Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, імі сталі Васіль Бушчык, Лідзія Ярмошына, Вадзім Іпатаў, Мікалай Лазавік, Марына Рахманава і Алег Сліжэўскі.

Яшчэ адным указам, № 575, Лідзія Ярмошына прызначана старшынёй Цэнтрвыбаркама з наступным узгадненнем яе прызначэння з Саветам Рэспублікі.

Цэнтральная выбарчая камісія дзейнічае на пастаяннай аснове, тэрмін яе паўнамоцтваў складае 5 гадоў. Папярэдні склад ЦВК быў прызначаны ў пачатку 2007 года. Яна складаецца з 12 членаў, на прафесійнай аснове працуюць старшыня і сакратар камісіі. Склад Цэнтрвыбаркама фарміруюць прэзідэнт і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу на парытэтнай аснове (па 6 членаў камісіі) з кандыдатур, рэкамендаваных прэзідыумамі абласных, Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў і адпаведнымі выканаўчымі камітэтамі.

Так што адбылося тое, што нам і абяцалі. Ніякіх зменаў заканадаўства па выбарах, ніякіх зменаў у ЦВК, і ніякага новага падзелу выбарчых акругаў не будзе. Хутчэй за ўсё, склады мясцовых і тэрытарыяльных выбарчых камісій таксама змяняцца не будуць. Таму парламенцкія выбары, што вельмі верагодна, будуць падобныя на прэзідэнцкія. Ці на мінулыя парламенцкія выбары, калі ў “палатку” не патрапіў ніводны прадстаўнік апазіцыі.

А вось хто з эфіру збягаць не збіраецца — дык гэта Аляксандр Лукашэнка. На тыдні ён даў інтэрв’ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі “Руская служба навін” Сяргею Дарэнку.

Адказваючы на пытанні, Лукашэнка заявіў, што не лічыць збліжэнне Расіі з Беларуссю перадвыбарным ходам.

Паводле яго слоў, Беларусі, якая з’яўляецца калідорам паміж Расіяй і Захадам, важна захаваць сваю незалежнасць. “Задача любой улады, а ў Беларусі перш за ўсё, — знайсці такі калідор, па якім ты можаш прайсці, не зачапіўшы інтарэсаў іншых, і не прадацца, не прадаць свой суверэнітэт”, — заявіў Лукашэнка.

Аднак яшчэ да выхаду інтэрв’ю Сяргей Дарэнка выклаў частку гутаркі ў сваім твітэры: “Лукашэнка круты: сказаў, у еўрапейскіх лідараў няма яек, я запярэчыў: у Сарказі ёсць. Лукашэнка прысудзіў: і ў Сарказі няма!” — напісаў Дарэнка. “Лукашэнка класны. Я намякнуў, што ў яго з Беларуссю як з жонкай. Ён сказаў, што вельмі гэтага б жадаў”, — дадаў Дарэнка.

І вельмі кепская навіна для ўсіх беларускіх чыноўнікаў. Мала таго, што ім забараняе выезд за мяжу Еўропа, так тут яшчэ свае ж пастараліся. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 14 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон “Аб дзяржаўнай службе”.

Як паведаміў намеснік старшыні парламенцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Міхаіл Орда, законапраект пашырае пералік абмежаванняў для дзяржаўных служачых. У прыватнасці, ім забараняецца карыстацца льготамі і перавагамі, што даюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, а таксама атрымліваць дакументы, якія даюць такія льготы і перавагі.

Праектам закона замацоўваецца абавязак дзяржслужачых перадаваць гэтыя дакументы ў кадравую службу дзяржаўнага органа. Невыкананне гэтага патрабавання будзе з’яўляцца падставай для вызвалення дзяржслужачага ад пасады.

То бок, “карту паляка” ніхто з дзяржслужачых не атрымае, ці калі паспелі, трэба будзе адмовіцца.

Пэўна, шмат хто з чыноўнікаў пакрыўдзіўся на гэта і вырашыў сапсаваць усім навагоднія святы. Сёлета ўсе навагоднія святы — як Нараджэнне Хрыстова ў каталікоў і праваслаўных Каляды, так і Новы год — прыпадаюць на выходныя. Адпаведна, буднія дні застануцца працоўнымі, і ўжо 2 студзеня краіна павінна выйсці на працу.

Пакуль Савет міністраў ніяк не змяніў працоўнага графіка. Шмат хто спадзяецца, што адзін з выхадных перанясуць на 2 студзеня. Інакш гэты панядзелак шмат каму будзе цяжкі. Адны праводзяць Новы год за сталом, іншыя ў гэты дзень адведваюць родных.

Так што навагодніх вакацыяў не будзе.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/