/ Юбілейныя “Дзяды”

/ Юбілейныя “Дзяды”

Каля тысячы чалавек узялі ўдзел у акцыі памінавення продкаў “Дзяды”, якая прайшла ў беларускай сталіцы 1 лістапада. Арганізатарам дазволеных Мінгарвыканкамам шэсця і мітынгу ва ўрочышчы “Курапаты” выступіла Кансерватыўна-хрысціянская партыя – БНФ, але адрозна ад мінулых гадоў, калі КХП адзначала “Дзяды” асобна ад іншых структур, сёлета да мерапрыемства далучыліся і многія іншыя дэмакратычныя суб’екты.

Сёлетнія “Дзяды” сталіся юбілейнай, дваццатай акцыяй. У 11.00 каля прахадной Мінскага гадзіннікавага завода “Прамень” сабраліся каля 700 чалавек. Апроч актывістаў КХП-БНФ, тут прысутнічалі сябры Партыі БНФ, Руху “За свабоду” на чале з Аляксандрам Мілінкевічам, кіраўніцтва і актывісты пакуль незарэгістраванай Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (устаноўчы з’езд якой адбыўся акурат напярэдадні), а таксама зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання “Малады фронт”, грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, ініцыятывы “Маладая Беларусь”, іншых дэмакратычных арганізацый.

Прысутныя трымалі дзесяткі бел-чырвона-белых сцягоў і сцягоў Еўрапейскага Саюза, партыйных штандараў, а таксама расцяжкі з адпаведным мерапрыемству зместам. Шэсце да ўрочышча Курапаты доўжылася больш за тры гадзіны. Увесь гэты час калону суправаджалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным, якія пастаянна вялі фота- і відэаздымкі, а гэтым часам ДАІшнікі старанна забяспечвалі парадак пад час руху людзей, не перашкаджаючы ім ісці і не заганяючы іх у падземныя пераходы, як гэта было ўсе мінулыя гады. Праз пэўны інтэрвал над калонай гучаў памінальны звон, а многія ўдзельнікі мерапрыемства на сваіх руках неслі шмат драўляных крыжоў, якія пазней былі ўсталяваны ў курапацкім лесе.

Каля “Крыжа пакуты” (“Пакутнікам Беларусі”) у Курапатах, дзе, паводле розных ацэнак, з 1937 па 1941 год супрацоўнікі сталінскага НКВД забілі і закапалі да 250 тысяч мірных грамадзян, удзельнікі акцыі, якіх да таго часу ўжо было каля тысячы, праспявалі неафіцыйны нацыянальны гімн “Магутны Божа” на верш Наталлі Арсенневай. Адказны сакратар Управы КХП-БНФ Валеры Буйвал зачытаў зварот да ўдзельнікаў “Дзядоў” старшыні партыі Зянона Пазьняка (менавіта гэтага палітыка па праву называюць першаадкрывальнікам Курапат: апублікаваны 3-га чэрвеня 1988 года ў газеце “Літаратура і мастацтва” артыкул Зянона Пазняка і Васіля Шмыгалёва “Курапаты – дарога смерці” стаўся сапраўдным “выбухам” не толькі на постсавецкай прасторы, але і данес усяму свету праўду пра адну з самых цёмных і страшных старонак найноўшай беларускай гісторыі).

“З 1937 года да 23 чэрвеня 1941 года энкавэдысцкія каты – сталінскія камуністы з дня ў дзень, з ночы ў ноч стралялі тут людзям у патыліцу і скідвалі ў глыбокія ямы. У гэтых ямах закапаны цвет беларускай інтэлігенцыі, пісьменнікі і паэты, артысты, вучоныя і даследчыкі, інжынеры і рабочыя, сяляне і беларускія настаўнікі… Толькі ў Курапатах савецкія акупатны забілі ля чвэрці мільёна людзей. А такіх Курапатаў шмат па ўсёй Беларусі… Гэта нельга забыць ніколі, пакуль будзе стаяць белы свет і будзе жыць Беларусь… Шануйма ж нашых Дзядоў, нашую славутую мінуласць, нашу культуру і веліч, кожнага простага чалавека, верма ў светлыя дні, у нашу прышласць, у вольную будучыню Беларусі!...”, - напісаў у сваім звароце Зянон Пазьняк.

Пасля гэтага ўся вялікая калона накіравалася да так званай курапацкай “Галгофы” – на гарышча, дзе таксама ўсталяваны вялікія крыжы, а таксама стаіць валун, на якім напісана абяцанне яшчэ таго, БССРаўскага ўраду ўсталяваць тут помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсій… Тут жа адбыўся непрацяглы мітынг. Пад час свайго выступу намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі паведаміў, што па немаведама чыім загадзе ў Курапаты не пусцілі замоўленую гукаўзмацняльную тэхніку, з гэтай прычыны выступоўцам давялося карыстацца звычайным мегафонам.

Па заканчэнні мітынгу людзі ўсталявалі на месцах пахаванняў бязвінна забітых суайчыннікаў (і не толькі) памятныя драўляныя крыжы, запалілі лампадкі і свечкі, усклалі да магіл жывыя кветкі, пасля чаго мірна разышліся.

P.S.: Цяжка сказаць, хто так зрабіў, але з Мінскай кальцавой дарогі вадасток скіроўвае водныя патокі акурат на пляцоўку перад “Крыжом пакуты”. Уваход у Курапаты нагадвае сапраўднае балота, каля некалькіх крыжоў утварылася самрэчная запруда, і з гэтай прычыны крыжы падгніваюць прама на вачах. Тыя людзі сталага веку, якія прыходзяць у Курапаты, мусяць рабіць немалыя высілкі, каб пераадолець гэтую брудную перашкоду на шляху, абысці якую фактычна немагчыма. Валанцёры КХП-БНФ, якія рэгулярна ладзяць ва ўрочышчы талаку, прыглядаюць за Народным мемарыялам, не могуць даць рады, таму што вада пастаянна прыбывае. А тым дарожна-будаўнічым ці іншым службам, якія б маглі вырашыць гэтую чыста тэхнічную праблему, ніякіх спраў да гэтага няма…      

      

----------------------------------------------------------

Фота Юрыя Дзядзінкіна
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).