xxx

/ Чорны дзень беларускай журналістыкі

/ Чорны дзень беларускай журналістыкі

20 кастрычніка на Каладзішчанскі могілках, што ў 9 кіламетрах на паўночны ўсход ад Мінску, пахавалі вядомага беларускага журналіста Альгерда Невяроўскага. У гэты ж дзень на гэтых жа могілках блізкія і калегі ўсклалі кветкі да магілы Веранікі Чаркасавай — слыннай беларускай журналісткі, жорстка забітай у сваёй сталічнай кватэры роўна пяць гадоў таму.

Развітацца з Альгердам Невяроўскім прыйшлі дзесяткі людзей. Напярэдадні з Варшавы прывезлі урну з попелам журналіста, крэміраванага ў польскай сталіцы некалькі дзён таму. Дадому па сталічнай вуліцы Каліноўскага, дзе жыў Альгерд Невяроўскі, прыехалі яго калегі з калектываў, дзе журналіст працаваў цягам свайго нядоўгага жыцця, — забароненай уладамі газеты “Свабода”, "Радыё Свабода", "Радыё Рацыя"…

“Кожнае развітанне з калегамі — гэта яшчэ і знак нам, жывым, больш берагчы адзін аднаго, цаніць творчасць і не шкадаваць добрых словаў пры жыцці”, — сказала над магілаю Альгерда старшыня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жанна Літвіна.

Пасля пахавання Альгерда многія скіраваліся да магілы Веранікі Чаркасавай. Так атрымалася, што менавіта ў дзень пахаванняў Альгерда споўнілася пяць год ад дня жорсткага забойства таленавітай і вядомай журналісткі. “За гэтыя пяць год мы не змаглі даведацца праўды, што здарылася з Веранікай, хто быў яе забойцам, — сказаў рэдактар “Салідарнасці” (у мінулым газеты, дзе працавала Вераніка, а зараз папулярнага аднайменнага інтэрнэт-выдання) Аляксандр Старыкевіч. — Але ёсць і станоўчае, і яно ў тым, што мы памятаем Вераніку, штогод прыязджаем на яе магілу. Мы ў нашым калектыве і сёння ставімся да Веранікі як да жывога чалавека, а не як да нябожчыка”…

Светлая памяць вам, калегі… 

Пахаванне праху Альгерда Невяроўскага

Родныя і сябры ля магілы Веранікі Чаркасавай

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).