/ Ці дачакаемся нарэшце вынікаў?

/ Ці дачакаемся нарэшце вынікаў?

Тэракт у Мінскім метро шакаваў усё грамадства. Але ж, хто памятае, шок быў адразу пасля выбухаў у Мінску ў 2008 годзе ў ноч з 3 па 4 ліпеня. Але тады не знайшлі ні падазраваных, ні абвінавачаных. Як і пасля выбухаў у Віцебску.

Нагадаем, 14 і 22 верасня 2005 года ў Віцебску былі ўзарваныя дзве самаробныя выбухныя прылады. Першая — на прыпынку грамадскага транспарту выбухнула піўная банка, начыненая металічнымі прадметамі. Пацярпелых не было. У другім выпадку такая ж прылада была падарвана на маладзёжнай дыскатэцы ў цэнтры Віцебску, пацярпелі каля 50 чалавек, але загінулых не было. У сувязі з інцыдэнтам пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па артыкуле «замах на забойства хуліганскім спосабам». Па падазрэнні ў арганізацыі выбуху ў Віцебску затрымалі пяць чалавек, але зламыснік да гэтага часу не знойдзены.

3 ліпеня 2008 на свяце Дня Незалежнасці ў Мінску быў здзейснены выбух самаробнай выбухной прылады, замаскіраванай пад упакоўку фруктовага соку, якая была начыненая металічнымі балтамі і гайкамі. Пацярпелі 55 чалавек, 47 з іх былі шпіталізаваны. Была выяўлена яшчэ адна выбухная прылада, якая не спрацавала. Дадзены інцыдэнт быў кваліфікаваны як «хуліганства». Пасля выбуху практычна ва ўсяго мужчынскага насельніцтва Беларусі былі сабраныя адбіткі пальцаў. Актыўна распрацоўвалася версія датычнасці да выбуху беларускай апазіцыі. Вінаватыя не былі ўстаноўлены.

Няўжо і зараз будзе так?

На спецыяльных нарадах беларускі прэзідэнт патрабаваў спыніць «любую паніку». У тым ліку валютную і харчовую. Пра гэта ён заявіў на нарадзе 13 красавіка, фрагменты якой былі паказаны па каналах беларускага тэлебачання.

«Любая паніка наконт харчавання, валюты і іншае павінна спыняцца, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Не магу не звярнуць увагу яшчэ на адзін найважнейшы момант. Ён звязаны са спробай стварэння ў грамадстве панікі праз распаўсюджванне чутак пра шматлікія выбухі ў краіне, пра тое, што за гэтым стаіць улада, і гэтак далей. Ужо дагаварыліся да таго, што не толькі ўлады ўчыняюць гэтыя гнюсныя злачынствы, але і ваенныя, міліцыя, праваахоўныя органы і нават царква. Я ўчора распарадзіўся знайсці нягоднікаў, затрымаць і дапытваць як злачынцаў».

Паводле слоў Лукашэнкі, учора яго праінфармавалі, што такія людзі затрыманыя.

«Я звяртаюся да генеральнага пракурора — ніякага даравання ім. Гэта яны ствараюць гэтае асяроддзе і пачынаюць бударажыць сумленных і прыстойных людзей. Гэта тычыцца і сродкаў масавай інфармацыі. За распаўсюджванне падобных паклёпніцкіх выдумак вінаватыя панясуць крымінальную адказнасць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Пры чым да вынікаў тэракту нястача валюты ў абменніках і дэфіцыт цукру, сланечнікавага алею, урэшце, грэчкі ў крамах? Хаця, можа, ён і мае рацыю. Калі куплялі грэчку, рыс, цукар, соль, запалкі? Толькі напярэдадні вайны.

Але нашы спецслужбы апынуліся на вышыні. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі затрымалі ў Мінску трох грамадзян, якія распаўсюджвалі чуткі аб тэрарыстычных актах, што нібыта адбыліся ў сталіцы.

На сустрэчы з журналістамі 12 красавіка намеснік генеральнага пракурора, кіраўнік следчай групы па расследаванні тэракта ў мінскім метро Андрэй Швед заявіў, што праваахоўныя органы адсочваюць інфармацыю, звязаную з фактамі праяўлення тэрарызму, а таксама каментарыі ў СМІ аб трагедыі ў Мінску. Распаўсюджвальнікам чутак ён прыгразіў крымінальнай адказнасцю.

Справа ў тым, што 12 красавіка ў Мінску пачалі хадзіць чуткі, што сёння ў сталіцы быў узарваны аўтобус маршруту №100.

А тым часам Генеральная пракуратура Беларусі вынесла папярэджанне лідару руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу, журналісту Аляксандру Старыкевічу і былому супрацоўніку КДБ Валерыю Костку «за распаўсюджванне неабгрунтаванай інфармацыі пра трагічныя падзеі ў Мінскім метрапалітэне».

«У мэтах недапушчэння такіх дзеянняў, а таксама забеспячэння правоў грамадзян на атрыманне праўдзівай інфармацыі, заснаванай на аб’ектыўных звестках, Генеральнай пракуратурай былі папярэджаныя шэраг асоб, якія мелі дачыненне да згаданых дзеянняў, у тым ліку грамадскі дзеяч Мілінкевіч А.У., карэспандэнт Старыкевіч А., грамадзянін Костка В.І.».

Каму выгадна абмяжоўваць любую інфармацыю пра тэракт? Любая інфармацыя можа стаць штуршком для следства. Усе ведаюць, што каля 90% інфармацыі замежныя шпіёны атрымліваюць не метадамі вярбовак, подкупаў, сустрэч з агентамі. А менавіта праз сродкі масавай інфармацыі, супастаўляючы іх дадзеныя.

Але ўсё працягваецца. У Беларусі пачалі блакаваць доступ да апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў. Доступ да сайтаў «Беларускі партызан» і «Хартыя’97» закрыты для дзяржаўных устаноў, устаноў адукацыі і культуры. Пра гэта паведаміў журналістам 11 красавіка ў Мінску начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры па нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў Павел Радзівонаў.

Як сказаў Радзівонаў, 23 сакавіка Генпракуратура вынесла пастанову аб уключэнні ідэнтыфікатараў двух інтэрнэт-рэсурсаў у спіс абмежаванага доступу. Гэта было зроблена на падставе ўказа прэзідэнта № 60. У адпаведнасці з ім, забаронена да распаўсюджвання інфармацыя аб незаконным абароце зброі, інфармацыя, якая мае экстрэмісцкую накіраванасць, прапагандуе насілле і жорсткасць, а таксама іншая інфармацыя, якая не адпавядае заканадаўству.

Паводле слоў Радзівонава, на «Беларускім партызане» і «Хартыі’97» распаўсюджвалася менавіта інфармацыя, якая не адпавядае заканадаўству, у тым ліку заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

«Генеральная пракуратура не мае на мэце абмежаваць свабоду слова. Гэтая мера з’яўляецца санкцыяй супраць злоўжыванняў правам на свабоду СМІ», — сказаў Радзівонаў. Генпракуратура толькі забяспечвае прававы бок пытання, тэхнічны бок аддаецца на водкуп дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі, заявіў Радзівонаў.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/