/ Цэны — назад!

/ Цэны — назад!

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў знізіць цэны на паліва. Такое распараджэнне ён зрабіў 8 чэрвеня на экстраннай нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі, фрагменты якой былі паказаны па дзяржаўных тэлеканалах.

“Давайце дамовімся: паліва з заўтрашняй раніцы будзе не 5 тысяч 200 — 5 тысяч 100, а максімум 4 тысячы 500 рублёў, — сказаў Лукашэнка. — Таму можаце ісці і абвясціць усім: 4 тысячы 500 — гэта максімум, гэта я бяру самы дарагі бензін. Ад гэтага будзем лічыць і дызельнае паліва, і больш танны бензін, нізкаактанавы”.

Паводле яго слоў, у далейшым цана на бензін не будзе ўзрастаць рэзка, а будзе прывязана да курсу долара, які ўстановіцца.

“І да 1 студзеня, калі ў нас будзе курс ці то 5.000, ці то 4.500: калі 4.500 — такім і застанецца, калі 5.000 — значыць, да 1 студзеня будзеце працаваць па цэнаўтварэнні, у квартал дадаючы па 2–3%, калі гэта трэба будзе. Але не на 30%. Вось і ўсё маё рашэнне адносна паліва”, — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў, што, магчыма, давядзецца “адкручваць цэны” і па іншых групах тавараў.

Не, сапраўды мы вярнуліся ў “ліхія 1990-я”. Таму што менавіта годзе ў 1995-м Лукашэнка запатрабаваў “адвярнуць” цэны на галоўныя прадукты харчавання, кшталту хлеба, пасля іх падвышэння. Нічога не змянілася ў Беларусі.

Больш за тое. Зараз Аляксандр Рыгоравіч забараніў любое павышэнне цэн у краіне больш як на 5% без яго ведама.

“Я катэгарычна забараняю любы рух звыш 3–5% па цэнах без майго ведама”, — заявіў Лукашэнка на нарадзе 8 чэрвеня. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада растлумачыць, чым матываваны рэзкі рост цэн. “Галоўная праблема, якая дагэтуль хвалюе людзей, — гэта інфляцыя. Галоўнае ж сёння — трэба не проста зрабіць так, каб бюджэт у нас быў тоўстым і тлустым, а абараніць людзей. Пры гэтым абсалютна недапушчальны рост цэн”,— паведаміў ён.

І што? З 8 чэрвеня рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы павышаюцца ад 10 да 60%. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі №86 ад 6 чэрвеня 2011 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У распаўсюджаным 7 чэрвеня каментары Мінэканомікі адзначаецца, што рашэнне аб павышэнні рознічных цэн прынята “ў сувязі са зменай сітуацыі на валютным рынку па прапанове канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, ТАА “Тытунь-інвест”, РВГУП “Беларусьгандаль” і іншых зацікаўленых”. “Прыняцце гэтага рашэння абумоўлена найперш ростам курсу асноўных замежных валют у дачыненні да беларускага рубля, што ўлічваецца пры фармаванні цэн на тытунёвыя вырабы, а таксама ў мэтах выканання плана мерапрыемстваў па барацьбе з тытунекурэннем у адпаведнасці з палажэннем Рамачнай канвенцыі САЗ, прадухілення несанкцыянаванага вывазу тытунёвай прадукцыі за межы рэспублікі”, — адзначылі ў Мінэканомікі.



З 28 мая рознічныя цэны на гарэлку павышаныя на 10%.

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну патушную ў чэрвені павялічваюцца на 10%. Як пракаментавалі ў Мінэканомікі, “у сувязі з ростам сусветных цэн на найважнейшыя сыравінныя рэсурсы і ўвазныя імпартныя бялковыя дабаўкі для вытворчасці камбікармоў, зменай сітуацыі на валютным рынку сельгасвытворцамі былі павялічаны закупныя цэны на свінняў”.

Папярэдняе павышэнне было ў маі — на 8%.

У Беларусі неабходна забяспечыць сацыяльную абарону грамадзян і не дапусціць скачкападобнага росту цэн, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі.

 “Галоўная праблема, якая дагэтуль хвалюе людзей, гэта інфляцыя. Мной было дадзена ўказанне прэм’ер-міністру, губернатарам і мэру Мінска самым жорсткім чынам рэагаваць на рост цэн. Я быў упэўнены, што гэтыя службовыя асобы будуць прымаць рашэнні ўзважана і абдумана, бо галоўнае сёння не проста зрабіць так, каб бюджэт быў “тоўстым і тлустым”, а галоўнае — абараніць людзей”, — сказаў Лукашэнка.

“Пры гэтым абсалютна недапушчальна, — я аб гэтым катэгарычна папярэдзіў, — рабіць рэзкія рухі ў цэнаўтварэнні. Можна толькі ўніз, уверх нельга. І тады я сказаў, што мяне нават лібералы крытыкаваць не будуць, таму што цэны ўперліся ў столь, далей ім расці няма куды. Усе з гэтым згадзіліся”, — падкрэсліў ён. На думку Лукашэнкі, калі дзесьці патрэбна была карэкціроўка цэн, то гэта неабходна было рабіць плаўна і акуратна, “людзі павінны былі мець магчымасць прывыкнуць да любога руху”.

“Людзі толькі-толькі ачухаліся ад удару — на табе, як абухом па галаве, другі раз. Толькі людзі прыйшлі ў сябе — на табе трэці раз, і гэта, мяне інфармуюць, не апошні, — сказаў Лукашэнка. — Тады, хлопцы, я скажу вам, не ў краіне, а дзесьці за межамі трэба будзе шукаць працу. Я дапусціць гэтага здзеку з людзей не магу. Я вас папярэдзіў 10 дзён таму, прэм’ер-міністра асабіста”.

А тым часам прадпрымальнікі рынку “Малінаўка” маюць намер правесці 15 чэрвеня забастоўку супраць ліквідацыі гандлёвых месцаў.

Вечарам 8 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска прайшла акцыя маўклівай салідарнасці, на якую сабраліся актывісты групы “ВКонтакте” “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” і тыя, хто адгукнуўся на іх ініцыятыву.

Прыхільнікі “рэвалюцыі праз сацыяльную сетку” заклікалі ўсіх ахвотных прыйсці на цэнтральную плошчу Мінска — без сімволікі, транспарантаў і іншых мітынговых атрыбутаў. На іх заклік да 19.00 на плошчы сабралася каля сотні маладых людзей. Праз паўгадзіны іх налічвалася ўжо каля чатырохсот. Прысутныя хаатычна перамяшчаліся, некаторыя — на веласіпедах, віталі знаёмых, размаўлялі, жартавалі, многія размясціліся на прыступках ганка Палаца Рэспублікі. Потым сярод іх з’явіўся мужчына з гітарай, які праспяваў некалькі песень — апошнія акорды патанулі ў апладысментах. Моладзь, якая ўтварыла пасярод плошчы вялікі круг, падхапіла песенную ініцыятыву, зацягнуўшы “Тры чарапахі” гурта N.R.M.

Добрая “Дзяржава для народа” атрымліваецца?

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/