/ Хутка Новы год

/ Хутка Новы год

Яшчэ не наступіла сярэдзіна снежня, але, здаецца, ужо поўным ходам ідзе падрыхтоўка да Новага года. На плошчах паставілі елкі, упрыгожаныя крамы, некаторыя ўжо запальваюць гірлянды, рэстараны прапануюць “навагодняе меню”. І шмат хто думае аб наступствах святкавання і планах на 2012 год.

З 10 снежня ў Мінску стартуе “антыпетардная” спецаперацыя. Барацьбу з нелегальнымі гандлярамі петардамі і іншай піратэхнікай супрацоўнікі мінскай міліцыі будуць праводзіць сумесна з калегамі з гарадскіх падраздзяленняў МНС і падатковай інспекцыі.

Як паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, штодзённа на дзяжурства па барацьбе з нелегальнымі “піраманамі” будуць заступаць мабільныя групы з ліку супрацоўнікаў раённых УУС сталіцы і міліцэйскага спецназа.

Пры выяўленні парушэнняў у гэтай сферы вінаватыя могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 8 артыкула 12.17 (парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву) і артыкуле 23.48 (парушэнне правіл абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбухованебяспечнымі, палкімі, едкімі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У гэтым выпадку ім пагражае штраф. Акрамя гэтага, увесь тавар, канфіскаваны ў падпольнага распаўсюджвальніка піратэхнікі, падлягае наступнаму знішчэнню.

Думаю, міліцыя з канфіскаваных прыладаў будзе здольная зладзіць самы прыгожы салют.

Беларускі парламент можа ў снежні ратыфікаваць крэдытнае пагадненне з Расіяй аб будаўніцтве АЭС. Пра гэта паведаміў 7 снежня журналістам у Мінску старшыня праўлення “Белзнешэканамбанка” Павел Калаур.

“Па маім глыбокім перакананні, ратыфікацыя адбудзецца ў снежні, магчыма, нават да 20 снежня”, — сказаў Калаур. Ён паведаміў, што ідзе падрыхтоўка тэхнічнага пагаднення “Белзнешэканамбанка” і расійскага “Знешэканамбанка”, якія будуць абслугоўваць крэдыт, непасрэдна па працэдурах уліку і разліку.

“У нас няма праблем з пункту гледжання падрыхтоўкі гэтага пагаднення. Адразу пасля ратыфікацыі, дзесьці ў пачатку наступнага года, мы такое пагадненне падрыхтуем”, — сказаў Калаур.

Так што ў Новы год мы будзем, хутчэй за ўсё, з новым крэдытам. Хаця якім чынам мы будзем гэты крэдыт сплачваць — вялікае пытанне.

Новую купюру вартасцю 200 тысяч рублёў плануецца выпусціць у абарачэнне ў першым квартале 2012 года, паведаміла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. Дэталі, а таксама тое, як будзе выглядаць новая купюра, Ермакова раскрываць не стала.

Пра тое, што Нацбанк замовіў новую купюру, старшыня праўлення ўпершыню паведаміла 20 кастрычніка. Паводле яе слоў, на купюры будзе адлюстраваны “адзін з твораў беларускай архітэктуры”.

Апрача таго, Ермакова паведаміла аб планах акругліць цэны да 50 рублёў. Паводле яе слоў, разліковыя білеты наміналам 10 і 20 рублёў “сябе зжылі” і на іх друкаванне ідуць “вялікія грошы”.

Так што ў новым годзе мы будзем не толькі з новым крэдытам, але і з новымі грашыма. І з новымі коштамі. Да гэтага трэба рыхтавацца.

Не адстаюць ад навагодняй ліхаманкі і парламентарыі. Здаецца, яны вырашылі прыйсці ў 2012 без даўгоў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 7 снежня прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы, якія тычацца ўтварэння Следчага камітэта.

Як паведаміў старшыня парламенцкай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігнацій Місурагін, законапраект прадугледжвае карэкціроўку Крымінальна-працэсуальнага кодэкса і іншых законаў у сувязі са стварэннем Следчага камітэта, у прыватнасці з улікам неабходнасці аптымізацыі падследнасці, удакладнення працэсуальнага статусу следчага, начальніка следчага падраздзялення і пракурора ў крымінальным працэсе.

Місурагін таксама падкрэсліў, што ўваходжанне законапраекта ў сілу “дазволіць следчым з 1 студзеня сканцэнтравацца на якасным расследаванні злачынстваў”.

Прадстаўляючы 28 лістапада законапраект у першым чытанні, першы намеснік старшыні Следчага камітэта Андрэй Швед паведаміў, што “мадэль Следчага камітэта Беларусі адрозніваецца ад іншых”. “Гэта зусім новая мадэль. Размова не ідзе пра нейкае капіраванне, гэта выключана”, — сказаў ён.

Пры стварэнні Следчага камітэта, паведаміў Швед, улічваўся шэраг аспектаў. Па-першае, гаворка ідзе пра павышэнне якасці папярэдняга расследавання праз прызму павышэння самастойнасці следчага. Па-другое, гэта павінна быць кампактная магутная структура, як ФБР, якая ў першую чаргу павінна сканцэнтравацца на найбольш складаных і значных крымінальных справах.

Нагадаем, указ “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 верасня. Для яго ўтварэння выдзелены следчы апарат з сістэмы органаў пракуратуры, падраздзяленне папярэдняга расследавання з сістэмы органаў унутраных спраў і сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Следчы камітэт мае статус “дзяржаўнага праваахоўнага органа і органа папярэдняга следства, падпарадкаванага прэзідэнту Беларусі, які ажыццяўляе ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі паўнамоцтвы ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці”.

Старшынёй камітэта прызначаны Валерый Вакульчык, які раней узначальваў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Яго першым намеснікам прызначаны Андрэй Швед, былы намеснік генеральнага пракурора — начальнік следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры. Таксама прызначаны яшчэ трое намеснікаў старшыні Следчага камітэта і начальнікі ўпраўленняў камітэта па Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях, а таксама Мінску.

Афіцыйна Следчы камітэт пачне працаваць 1 студзеня 2012 года.

А пакуль ідзе такая актыўная падрыхтоўка, некаторыя вырашылі з’ехаць з краіны хто куды. Прыкладам, 6 снежня стартавала чарговая беларуская палярная экспедыцыя.

Як паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў (РЦПД) Уладзімір Філімонаў, беларускія палярнікі вылецелі з Мінска ў Кейптаун праз Абу-Дабі. Сёлета з улікам эканамічнай сітуацыі ў Антарктыду накіравалі толькі двух беларусаў — кіраўніка экспедыцыі намесніка начальніка РЦПД Аляксея Гайдашова і супрацоўніка Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы БДУ Віктара Дзёміна. Яны будуць працаваць у складзе 57-й расійскай антарктычнай экспедыцыі.

А дзе вы будзеце сустракаць Новы год?

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/