/ Хто патрапіць у далейшым?

/ Хто патрапіць у далейшым?

Санкцыі набіраюць абароты. Дзярждэпартамент ЗША 29 сакавіка заявіў пра ўвядзенне санкцый у адносінах да ВА “Беларуснафта”. Прычына — кантракт беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй “NaftIran Intertrade”.

“Злучаныя Штаты прымаюць дадатковыя меры для ўзмацнення ўціску на Іран за яго адмову выка­наць свае міжнародныя абавязацельствы ў сувязі з ядзернай праграмай, — паведамляе Дзярждэпартамент. — Адзін з ключавых элементаў нашай стратэгіі факусуецца на іранскіх магутнасцях па здабычы нафты і газу, якія, як прызнаецца ў рэзалюцыі Савета бяспекі ААН №1929, Іран выкарыстоўвае для фінансавання сваёй дзейнасці па распаўсюджанні [ядзернай зброі], а таксама для маскіроўкі імпарту тавараў двайнога прызначэння”.

“У межах гэтай стратэгіі Дзярждэпартамент увёў санкцыі ў адносінах да беларускай дзяржаўнай энергетычнай кампаніі “Беларуснафта” ў адпаведнасці з Законам аб санкцыях у адносінах да Ірана 1996 года, дапоўненых Законам аб усёабдымных санкцыях у адносінах да Ірана, прыцягненні да адказнасці і дывесціраванні (канфіскацыі інвестыцый) 2010 года, — за яе ўдзел у іранскім нафтавым сектары”, — зазначаецца ў паведамленні.

Дзярждэпартамент устанавіў, што ў 2007 годзе ВА “Беларуснафта” заключыла кантракт на 500 мільёнаў долараў ЗША з іранскай “NaftIran Intertrade Company” для распрацоўкі нафтавага радовішча Джафейр. Разам з тым закон 1996 года прадугледжвае накладанне санкцый на кампаніі, якія інвестуюць больш як 20 мільёнаў долараў.

Знешнепалітычнае ведамства ЗША нагадвае, што ў верасні мінулага года, у адпаведнасці з законам аб усёабдымных санкцыях супраць Ірана, Злучаныя Штаты прымусілі спыніць інвестыцыі ў іранскі энергетычны сектар пяць кампаній: Total (Францыя), Statoil (Нарвегія), ENI (Італія), Royal Dutch Shell (Нідэрланды) і INPEX (Японія).

29 сакавіка на брыфінгу ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонер заявіў, што санкцыі азначаюць абмежаванне доступу кампаніі на амерыканскі рынак. “Нават калі зараз яна не вядзе ў ЗША камерцыйную дзейнасць, у яе будзе абмежаваная магчымасць працаваць у ЗША ў будучым”, — сказаў Тонер. Паводле яго слоў, кампаніі давядзецца вызначыцца, весці бізнэс у ЗША або ў Іране.

Гаворка ідзе аб чатырох відах санкцый, зазначыў прадстаўнік Дзярждэпа — гэта забарона на падтрымку экспарту ад Экспартна-імпартнага банка ЗША, на атрыманне экспартнай ліцэнзіі ад урада ЗША, на атрыманне ад прыватнага амерыканскага банка крэдыту больш чым на 10 мільёнаў долараў на працягу года, а таксама на падпісанне кантрактаў з урадам ЗША.

Як заявіў Тонер, увядзенне санкцый з’яўляецца таксама сігналам для партнёраў ЗША ў Еўропе. “Я ўпэўнены, што гэтая кампанія мае ці хоча мець доступ на еўрапейскія рынкі”, — сказаў прадстаўнік Дзярждэпартамента.

9 жніўня 2010 года Савет міністраў Беларусі зацвердзіў Стратэгію развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з якой за 10 гадоў планавалася здабыць у Іране больш як 9 мільёнаў тон нафты.

У Іране створана сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства, якое ўдзельнічае ў праекце распрацоўкі радовішча Джафейр. Як гаворыцца ў тэксце стратэгіі, “максімальны аб’ём нафты, плануемы да здабычы беларуска-іранскім сумесным прадпрыемствам да чацвёртага года распрацоўкі радовішча, складзе каля 1,3 мільёна тон у год. Перыяд стабільнай здабычы нафты — 10 гадоў. За 10 гадоў назапашаная здабыча нафты складзе 9,3 мільёна тон”.

У прынцыпе, як кажуць эксперты, па вялікім рахунку, ад гэтых санкцый “Беларуснафце” ні холадна, ні горача. “Беларуснафта” не будзе мець магчымасці купляць у ЗША тэхналагічнае абсталяванне. Але, тым не менш, на рынку дастаткова аналагічнага абсталявання, якое можна купіць і ў іншых краінах.

Што да эканамічных стратаў, то іх не будзе, таму што “Беларуснафта” не пастаўляе нафту і нафтапрадукты ў ЗША. Аб’яднанне пастаўляе звадкаваны газ, беларускую нафту і нафтапрадукты. Кампанія іншым разам закупляе і расійскую нафту, перапрацоўвае яе і пастаўляе нафтапрадукты пераважна ва Украіну, дзе ў яе размешчана даччынае прадпрыемства. Летась “Беларуснафта” не экспартавала беларускую нафту, а сёлета атрымала магчымасць пастаўляць нафту. Экспарт ажыццяўляецца ў Польшчу і пераважна ў Германію.

Адзінае, на што паўплывае рашэнне ЗША, — на імідж беларускай кампаніі. Але пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў, імідж Беларусі і так ніжэй плінтуса. Імідж асобнай кампаніі на гэта наўрад ці паўплывае.

А імідж усё пагаршаецца. 29 сакавіка на шэрагу інтэрнэт-сайтаў са спасылкай на ананімнага прадстаўніка спявачкі Шакіры з’явілася паведамленне, што Шакіра паводле палітычных матываў адмяніла канцэрт у Мінску — быццам бы яе “насцярожвае палітычнае становішча ў Беларусі”.

Канешне, гэтае паведамленне было абвергнутае. Канцэрт Шакіры ў Мінску не адменены, ён адбудзецца, заявілі ў канцэртным аддзяленні Палаца Рэспублікі, які выступае арганізатарам канцэрта. Арганізатары не атрымлівалі ніякіх паведамленняў аб адмене, а таксама ніякіх паведамленняў аб змене канцэртнага графіка Шакіры. Чуткі аб адмене канцэрта не ма­юць пад сабой падстаў, усе білеты, прададзеныя на канцэрт Шакіры, застаюцца сапраўднымі.

Варта зазначыць, што некалькі месяцаў таму акцёры беларускага “Свабоднага тэатра” заклікалі сусветных зорак падтрымаць беларускіх палітзняволеных і падчас гэтай кампаніі салідарнасці адмяніць свае канцэрты ў Беларусі.

Але, каб Беларусь была нармальнай краінай, ці ўзнікалі б такія чуткі?

Зараз застаецца толькі здагадвацца, хто наступны патрапіць пад “іміджавы” ўдар па Беларусі.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/