№ 199 (291) 18 траўня 2011
Масава-палітычная газета. Выдаецца з сакавіка 2002 г.
/ Хто б мог падумаць!
Нарэшце, даспелі. Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 29 кастрычніка перад выкладчыкамі Таджыкскага тэхнічнага ўніверсітэта імя акадэміка М.С. Асімі, заявіў, што настаў час “расчысціць дарогу для поўнафарматнага ўзаемадзеяння” з Захадам.
Канешне, не без агаворак. “Двайныя стандарты, якія прымяняюць еўрапейцы, спробы націску і ўжыванне санкцый не стануць канструктыўным элементам палітыкі”, — заявіў ён.
“Упэўнены, даўно надышоў час адмовіцца ад гэтых штучных бар’ераў, замшэлых стэрэатыпаў і расчысціць шлях для поўнафарматнага ўзаемадзеяння, які адпавядае чаканням нашых народаў”, — цытуе беларускага афіцыйнага лідара дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА.
Лукашэнка нагадаў, што Еўрасаюз для Беларусі з’яўляецца найважнейшым гандлёвым партнёрам і буйным інвестарам. Тавараабарот з краінамі Еўрасаюза, паводле яго слоў, на 5% перавышае тавараабарот з Расіяй, галоўным палітычным і эканамічным партнёрам Беларусі. “Але вы ведаеце, як паводзіць сябе Еўрасаюз: нейкая дэмакратызацыя (чытай — хаос і развал). Але ні вам, ні нам такая дэмакратызацыя не патрэбныя. Мы павінны працаваць у сваіх інтарэсах, інтарэсах свайго народа”, — сказаў ён.
Кіраўнік краіны завіў, што Беларусь забяспечвае бесперабойны транзіт тавараў і энергарэсурсаў у ЕС, ахову межаў, спыняе нелегальную міграцыю. “Так што цікавасць да дыялогу і выбудоўвання нармальных адносін павінна аб’ектыўна прысутнічаць у абодвух бакоў. Пры гэтым мы не стаім з працягнутай рукой, выпрошваючы супрацоўніцтва, — мы яго прапаноўваем”, — заявіў ён.
Гэта датычыцца і адносін з ЗША, адзначыў ён. “Не мы былі ініцыятарамі цяперашніх складанасцяў у нашым дыялогу. Наадварот, Беларусь заўсёды была адказным партнёрам Злучаных Штатаў у барацьбе з тэрарызмам, наркатрафікам, адмываннем грошай і гандлем людзьмі”, — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, Беларусь таксама аказвае спрыянне Вашынгтону ў вырашэнні афганскай праблемы.
Наконт Еўропы — усё зразумела. Сапраўды, Беларусь спыняе нелегальную міграцыю, наркатрафік, гандаль людзьмі. Пра “бесперабойны транзіт тавараў і энергарэсурсаў” можна было б прамаўчаць. Усё ж такі бесперабойны транзіт энергарэсурсаў мы не забяспечвалі, і “зачынялі газавы кранік” у час нафтагазавых войнаў з Расіяй неаднаразова. І Еўропа не заставалася ўбаку. Дастаткова толькі ўзгадаць, колькі грошай па лініі Еўропы было патрачана на абсталяванне беларускай мяжы.
А вось ЗША — ну гэта вельмі дзіўна. З Еўропай разабраліся — ад Партугаліі да Беларусі прыкладна (лінейкай памераць на мапе можна!) да Уральскіх гор, якія аддзяляюць Еўропу ад Азіі (геаграфічна) — прыкладна аднолькавая адлегласць. Але тое, што Беларусь “таксама аказвае спрыянне Вашынгтону ў вырашэнні афганскай праблемы”… Выбачайце. Дзе Вашынгтон, дзе Мінск, і дзе Кабул? Як мы можам аказваць гэтую падтрымку і спрыянне? Тым больш, што Лукашэнка сам неаднаразова заяўляў — нашы вайскоўцы за межамі Беларусі ваяваць не будуць.
Гэта, дарэчы, ён у чарговы раз падкрэсліў 31 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. “У краіне не дапусцілі разгулу злачыннасці і хаосу. Беларусь застаецца мірнай і згуртаванай краінай”, — заявіў Лукашэнка.
То бок, мы мірныя людзі. Але ўдзельнічаем у вырашэнні ўзброенага канфлікту ў Афганістане?
Дарэчы, шмат якія аглядальнікі заўважылі, што Лукашэнка ўзнагародзіў следчых, якія хутка выкрылі “тэрарыстаў”. Лукашэнка ўручыў узнагароды вайскоўцам і супрацоўнікам праваахоўных органаў. “Мы ўзнагароджваем людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да раскрыцця тэракта ў мінскім метро. І тых, хто ахоўвае парадак нашай радзімы кожны дзень”, — сказаў ён.
Між тым, прысуд па справе аб тэрактах у мінскім метро 11 красавіка 2011 года яшчэ не вынесены. І так званыя “тэрарысты” — Зміцер Канавалаў і Уладзіслаў Кавалеў, вінаватымі дагэтуль не з’яўляюцца. Іх віну можа вызначыць толькі суд. А ўзнагароджваць за “раскрыццё злачынства” яшчэ да вынясення прысуду… А раптам суд прызнае іх невінаватымі?
Па меркаванні юрыстаў, такім чынам Лукашэнка наўпрост умешваецца ў хаду следства. “Скажыце, які суддзя, хай нават ён і цэлы намеснік старшыні Вярхоўнага суда, рызыкне не тое каб спрачацца, а проста кінуць цень на аўтарытэт Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі? Правільна. Ніякі. Такіх суддзяў у РБ не водзіцца”, — пракаментаваў рашэнне Лукашэнкі аб узнагародзе журналіст Андрэй Пачобут, які таксама неаднойчы сутыкаўся з беларускай судовай сістэмай. Ён ведае, пра што кажа.
Але ж не ўсё ў нас такое… праблемнае. 1 лістапада ў чацвёртым туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з італьянскім “Міланам”. Сустрэча прайшла 1 лістапада на мінскім стадыёне “Дынама” пры аншлагу.
Збянтэжылі нашы вядомы еўрапейскі клуб. “Мілан” шмат забівае, але не гэтым разам, заявіў галоўны трэнер “Мілана” Масіміліяна Алегры на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасля матча з БАТЭ.
“Мы павінны былі вырашыць зыход матча ў першым тайме, у нас былі ўсе шансы перамагчы, але, на жаль, гэтага не адбылося. У другім тайме мы атрымалі гол з пенальці, і пасля гэтага наша жыццё ўскладнілася. Калі лік 1:1, перамагчы значна складаней”, — сказаў Алегры.
Ён назваў БАТЭ вельмі арганізаванай камандай з вялікай колькасцю таленавітых гульцоў.
А трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, здаецца, не хавае радасці. У матчы чацвёртага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА з “Міланам” БАТЭ гуляў дзёрзка, агрэсіўна, не думаючы пра тое, яму супрацьстаіць топ-клуб — казаў Ганчарэнка. “Першы гол у вароты топ-клуба... Гэты вынік выпакутаваны, гульцы ўсё пакінулі сёння на полі”, — сказаў Ганчарэнка.
23 лістапада БАТЭ прыме “Вікторыю”, а “Мілан” — “Барселону”. Апошнія дзве каманды датэрмінова выйшлі ў 1/8 фіналу ЛЧ, а першыя дзве будуць аспрэчваць трэцяе месца, якое дае права выступіць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Перамога над чэхамі дазволіць БАТЭ стаць недасягальным.




















Дата: аўт, 06/12/2011 - 03:01 #
Дата: аўт, 06/12/2011 - 10:17 #
Дата: пан, 19/12/2011 - 02:53 #
Дата: пят, 30/12/2011 - 09:56 #
Дата: нядз, 01/01/2012 - 11:35 #
Дата: чцв, 05/01/2012 - 12:15 #
Дата: суб, 07/01/2012 - 10:19 #
Дата: пан, 09/01/2012 - 06:07 #
Дата: сер, 11/01/2012 - 06:35 #
Дата: аўт, 17/01/2012 - 10:49 #
Дата: чцв, 19/01/2012 - 07:30 #
Дата: сер, 22/02/2012 - 10:23 #
Дата: пан, 27/02/2012 - 19:01 #
Дата: сер, 29/02/2012 - 04:59 #
Дата: пят, 02/03/2012 - 09:30 #
Дата: нядз, 04/03/2012 - 13:15 #
Дата: суб, 10/03/2012 - 13:08 #
Дата: пят, 23/03/2012 - 09:24 #
Дата: пят, 04/05/2012 - 11:13 #
Дата: чцв, 10/05/2012 - 03:26 #
Пакінуць новы каментар