xxx

/ Хведар Нюнька ў Мінску

/ Хведар Нюнька ў Мінску

20 лютага ў Мінску, напярэдадні свайго 82-годдзя, якое ён святкуе 6 красавіка, старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы і сябра прэзідыуму Рады БНР Хведар Нюнька распавёў пра вопыт 20-гадовай працы беларускіх арганізацый у суседняй дзяржаве.

Прэзентацыя, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», суправаджалася паказам фільма рэжысёра Вольгі Мікалайчык пра дзейнасць ТБК у Літве «Беларускія справы», выступамі сяброў і запрошаных гасцей.

Акадэмік Радзім Гарэцкі, назваўшы героя сустрэчы “галоўным беларусам Вільні і Літвы”, адзначыў, што 12 сотак зямлі, набытыя Нюнькам на вуліцы Якуба Коласа ў віленскім раёне Павільня дзеля будаўніцтва сядзібы ТБК (дарэчы, там, дзе жыла жонка народнага паэта Беларусі), — сімвалічны цэнтр беларускасці ў літоўскай сталіцы. Дзе бы ні гуртаваліся беларусы (а нашай дыяспары ўласціва рыса дзяліцца на розныя суполкі) — каля віленскай рэдакцыі Белсату, ЕГУ ці культурніцкіх гурткоў — іх шляхі ў Вільні заўсёды сустракаюцца ў ТБК, якім з 1989 года, часу заснавання, кіруе Хведар Нюнька.

Віншуючы Хведара Нюньку ад імя ТБМ, яго старшыня Алег Трусаў запярэчыў тэзісу пра “страчаную беларусамі Вільню”, бо ў ёй жыве беларускі дух, пакуль дзейнічае ТБК і ёсць Нюнька. Яго арганізацыйныя здольнасці непараўнальныя: толькі ён змог арганізаваць 4 з’езды беларусаў Балтыі. Адна з прычын — яго добрыя стасункі з літоўцамі: ТБК актыўна падтрымала дэмакратычныя перамены 1990 года і адраджэнне незалежнасці Літвы. Выдатна валодаючы літоўскай мовай (апрача нямецкай, польскай, рускай, у пэўнай ступені ідыш), кіраўнік ТБК з’яўляецца як бы грамадзянінам старой Вільні — мультыкультурнай сталіцы балта-славянскага памежжа.

Адказваючы на вітанні, Хведар Нюнька сціпла падкрэсліў, што кожны, хто пражыў бы такое жыццё, якое наканаваў яму лёс, рабіў бы тое ж самае. У Беларусі, дзе пахаваны яго продкі, хоць тут мала чуецца родная мова, вуліцы збольшага носяць чужыя назвы і вельмі часта ігнаруюцца правы чалавека, — Нюнька адчувае сябе на Радзіме, як і ў Вільні, дзе правёў амаль 70 гадоў.

Ён нарадзіўся ў 1928 годзе ў Шчучынскім раёне, затым сям’я перабралася ў Масты, дзе яго бацька валодаў крамкай. Не адчуваючы сваёй “польскасці”, сям’я вітала прыход Саветаў у 1939 годзе, і, як многія, перажыла хуткае расчараванне ад сацыялістычнага ладу. Вайна і нямецкая акупацыя далі кароткі і прывідны шанс беларускаму адраджэнню ў родных краях Нюнькі: адкрываліся беларускія школы, мноства маладых людзей, настаўнікаў, пераадольваючы нішчымніцу і цяжкія ўмовы, шчыра спрабавалі даць беларускаму народу асвету. Тады Хведар Нюнька канчаткова сфармаваўся як свядомы беларус.

Але ўжо ў 1943 годзе, калі ў Заходняй Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі, Нюнькі змушаны былі ратавацца ў Вільні. Праўда, і там, па вайне, новая савецкая літоўская ўлада зачыніла ўсе беларускія ўстановы. І толькі гарбачоўская адліга дала шанс адрадзіць беларускі дух у старадаўняй сталіцы — узнік клуб “Сябрына”, разам з Зоськай Верас 4 лютага 1989 года было заснавана ТБК.

Менавіта ТБК, пра што распавёў дакументальны фільм Вольгі Мікалайчык, праводзіла і праводзіць асноўныя беларускія мерапрыемствы ў літоўскай сталіцы, дзе людзей з беларускімі каранямі безумоўна болей, чым 42 тысячы пашпартных беларусаў сённяшняй Літвы. І дзеля іх гістарычнай памяці ТБМ вяртае Вільні нацыянальныя імёны і святыні.

У 1990-я гады на могілках Росы перазахаваныя знакаміты драматург Францішак Аляхновіч і вернуты з Закапанэ Іван Луцкевіч. У старым горадзе ўсталяваны дзесятак мемарыяльных дошак — Францішку Скарыне, Браніславу Тарашкевічу, Максіму Гарэцкаму, Пятру Сергіевічу і іншым. Мемарыяльны знак геніяльнай паэтцы Наталлі Арсенневай, аўтарцы гімна “Магутны Божа”, усталяваны на будынку былой Беларускай гімназіі ў Базыльянскіх мурах, са сцен якой выйшла мноства актывістаў беларускага руху, рассеяных пасля вайны па ўсім свеце. Хутка будзе адкрыта дошка Францішку Багушэвічу. Беларускі кантэкст горада ТБК аднаўляе і ў сваіх выданнях, якіх выйшла больш за 20 (у тым ліку “Вандроўкі па Вільні” Лявона Луцкевіча) , і на сустрэчах, што адбываюцца ў памяшканні ТБК.

Фільм пакінуў дваістае ўражанне — сум ад сыходу старога пакалення змяшаны ў ім з аптымістычным бачаннем аб’яднання вакол ТБК маладых беларусаў у Літве. Так, сышлі Зоська Верас і браты Луцкевічы, апошні раз у 1997 годзе сустрэліся ўдзельнікі беларускага кавалерыйскага швадрону Барыса Рагулі, які забяспечваў спакой мірных жыхароў Наваградчыны ад польскай і чырвонай партызанкі ў часы вайны. Але ёсць актыўныя беларусы сярод новых пакаленняў: і ў палітыцы, як Вацлаў Станкевіч, і сярод моладзі, як Артур Яўмен, біятэхнолаг і сябра ТБК, Юрась Юркевіч, старшыня ТБМ Віленшчыны, Кірыл Атаманчык. А праца самога Нюнькі высока ацэньваецца ў Вільні — у кастрычніку 2009 года ён адзіны сярод нелітоўскіх грамадскіх асоб горада атрымаў узнагароду: «За заслугі для Віленскай самаўправы» ад мэра Вільні В. Навіцкага.

Зрэшты, Літва — дэмакратычная дзяржава, і справы міжнацыянальных дачыненняў вырашае зараз значна тактоўней, чым Беларусь. І да ўласнай культуры ставіцца з непараўнальна большай павагай — што асабліва клапоціць Хведара Нюньку. Як і да суайчыннікаў за мяжой. У маі заканчваецца тэрмін дзеяння трохгадовай візы сп. Нюнькі — і ён прынцыпова не збіраецца наступны раз браць платны дазвол наведваць гістарычную Радзіму. “Не ведаю таму, ці хутка мы зноў сустрэнемся”, — сказаў гасцям гаспадар сустрэчы.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).