xxx

/ Фінансы пяюць рамансы

/ Фінансы пяюць рамансы

“Беларускі эканамічны цуд” атрымаў чарговы ўдар пад дых. Беларусь пакуль не можа атрымаць ад Еўрасаюза фінансавую дапамогу ў памеры 290 мільёнаў долараў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, які апублікаваны па выніках трэцяга агляду выканання беларускім урадам праграмы stand-by.

Першапачаткова чакалася, што Беларусь атрымае гэтыя сродкі яшчэ ў чацвёртым квартале 2009 года. У дакладзе МВФ адзначаецца, што затрымка з выдзяленнем сродкаў выклікана судовым рашэннем у ЕС, згодна з якім усе просьбы аб макрафінансаванні павінны разглядацца новай, а не адыходзячай Еўракамісіяй (чакаецца, што яе склад будзе зацверджаны 9 лютага). Гэта, у сваю чаргу, затрымае разгляд камісіяй пытання аб выдзяленні макрафінансавай дапамогі. Затым крэдыт павінен быць абмеркаваны і зацверджаны Еўрапарламентам.

“Існуе пэўная рызыка таго, што выдзяленне гэтай сумы не адбу­дзецца ў перыяд дзеяння праграмы (супрацоўніцтва Беларусі і МВФ па праграме stand-by разлічана да канца сакавіка 2010 года), а ў такім выпадку яно будзе залежаць ад наяўнасці новага механізму МВФ або дастатковых гарантый заключэння дамоўленасці пра такі механізм”, — гаворыцца ў дакладзе.

А гэтыя грошыкі былі б нам вельмі дарэчы. Бо яшчэ 27 студзеня кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч заяўляў, што новыя ўмовы паставак расійскай нафты ў Беларусь пацягнуць дадатковыя валютныя расходы, што ставіць задачу дадатковага прыцягнення знешніх рэсурсаў, у тым ліку МВФ.

Тым часам, здаецца, гэта праблема мала хвалюе кіраўніцтва Беларусі. Аляксандр Лукашэнка 3 лютага адправіўся з рабочым візітам у Швейцарыю, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Згодна паведамленню, кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з прадстаўнікамі бізнесу і палітычных колаў гэтай краіны. Дзелавая частка візіту, які будзе доўжыцца некалькі найбліжэйшых дзён, сумешчана з кароткатэрміновым адпачынкам.

То бок, Лукашэнка з’ехаў у Альпы пакатацца на лыжах. Гэта ён робіць амаль кожную зіму. Толькі вось чаму ён з’ехаў у Швейцарыю, а не ў Сілічы? Здаецца, і ў Беларусі зіма цудоўная, і снегу столькі, што камунальшчыкі ўжо стаміліся яго вывозіць, і Сілічы былі б больш патрыятычным варыянтам. Але, здаецца, песня пра тое, што “не патрэбны нам бераг турэцкі”, — не пра Аляксандра Лукашэнку.

У гэтай сітуацыі Беларусь, здаецца, усё ж вырашыла прадаваць “фамільнае срэбра”. Беларусь зацікаўлена ў прыватызацыі комплексу “Нафтан-Палімір”. Пра гэта заявіў 3 лютага журналістам у Гомелі прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

“Мы ў цэлым зацікаўлены ў тым, каб “Нафтан-Палімір” разглядаўся як комплекс, які мог бы працаваць сёння ва ўмовах прыватызацыі”, — зазначыў Сідорскі. “Мы і Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, і “Нафтан” з “Палімірам”, і іншыя прадпрыемствы нафтахімічнага комплексу, у тым ліку і “Азот”, і “Магілёўхімвалакно”, у пагадненні, якое мы распрацоўваем па супрацоўніцтве ў паліўна-энергетычнай сферы, прапісалі. Мы з нашымі расійскімі калегамі прымаем усе меры, каб сумесную стратэгію дзвюх краін у паліўна-энергетычнай сферы зацвердзіць і прадставіць яе на разгляд Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы”, — сказаў прэм’ер.

Больш за тое, Сідорскі паведаміў, што Беларусь плануе падпісаць з Расіяй пакет дакументаў па будаўніцтве АЭС не пазней за чэрвень 2010 года. “Расійскі бок прапанаваў Беларусі падпісаць дакументы, якія тычацца будаўніцтва АЭС і крэдыту пад праект, у пакеце. Тэрмін, які мы вызначылі, — не пазней за чэрвень гэтага года”, — сказаў кіраўнік беларускага ўрада.

“Пакуль рабочыя групы актыўна працуюць над гэтым пытаннем. Думаю, што мы выйдзем на падпісанне пакетнага пагаднення, якое будзе задавальняць і беларускі, і расійскі бок”, — падкрэсліў Сідорскі. Паводле яго слоў, Беларусь пачынае будаўніцтва сацыяльнай інфраструктуры пад будучую АЭС. “Цяпер, з 2010 года, мы павінны правесці работу па стварэнні вытворчай інфраструктуры і вырашыць пытанне па будаўніцтве станцыі і па крэдыце”, — зазначыў кіраўнік урада.

Пытанне адно і тое ж: за якія грошыкі? Не атрымалі крэдыт ад МВФ — атрымаем у Расіі? Ці грошы ад прыватызацыі “Нафтан-Паліміра” пойдуць на будаўніцтва АЭС? Увогуле, падчас крызісу замуціць праект па будаўніцтве АЭС, калі дзяржава і так у вялікіх пазыках, — ці гэта слушна?

І добрай навіной стала тое, што Беларусь прарвалася на прэмію “Оскар”, — хай і апасродкавана, але прарвалася. На прэмію амерыканскай Акадэміі кінамастацтва “Оскар” намінаваны фільм ірландскага рэжысёра Хуаніты Уілсан “Дзверы” (The Door), заснаваны на адным з фрагментаў кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).