xxx

/ У Круглым зноў працавалі бясплатна

/ У Круглым зноў працавалі бясплатна

Згодна рашэння Круглянскага раённага выканаўчага камітэта, 15 ліпеня 2010 года ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці быў праведзены “дзень безаплатнай працы”.

Жыхары Круглянскага раёна даведаліся пра “мудрае” рашэнне раённых чыноўнікаў са змешчанай у раённай газеце “Сельскае жыццё” за дзень да правядзення мерапрыемства” з нататкі пад назвай “Мэта — высакародная”.

15 ліпеня жыхары Кругляншчыны працавалі на сваіх месцах, а таксама займаліся добраўпарадкаваннем і прывядзеннем у належны стан гарадскога пасёлка Круглае. Пры гэтым грошай за сваю працу яны не атрымаюць, бо, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама, грашовыя сродкі, заробленыя ў “дзень безаплатнай працы”, будуць пералічаны на разліковы рахунак Круглянскага райвыканкама.

Мясцовыя жыхары вельмі адмоўна паставіліся да чарговай ініцыятывы мясцовых улад.

“Чыноўнікі ўвесь час імкнуцца вырашыць свае праблемы за кошт простага народа, — дзеліцца сваім меркаванне жыхар Круглага Аляксандр К. — Мала таго, што ўвесну ўвесь час на розных “суботніках” працуеш бясплатна, дык ужо і летам другі год запар грошы вылічваюць з зарплаты на добраўпарадкаванне. Людзі, вядома, абураюцца, але робяць гэта як мага далей ад начальства, бо баяцца страціць працу. А новую працу ў нашым невялікім пасёлку паспрабуй знайдзі…”

Працаваць задарма для жыхароў Кругляншчыны становіцца традыцыйным, 17 ліпеня 2009 года “дзень безаплатнай працы” ўжо праводзіўся ў Круглянскім раёне. Як і сёлета, заробленыя ў гэты дзень грошы былі пералічаны на разліковы рахунак мясцовага райвыканкама і выкарыстаны для добраўпарадкавання Круглага.

У мінулым годзе “ноу-хау” круглянскіх чыноўнікаў па “сумленнаму вынятку грошай у народа” падтрымаў і Бялыніцкі райвыканкам, які таксама правёў 25 жніўня “дзень безаплатнай працы”. Грошы, заробленыя людзьмі, былі тады накіраваны на будаўніцтва чарговага аграгарадку ў вёсцы Свяцілавічы. Пакуль дакладна не вядома, ці збіраюцца чыноўнікі з Бялыніч зноў паўтарыць эксперымент круглянскіх калег і пераадолець недахоп сродкаў бюджэтнага фінансавання на стварэнне “паказухі” метадам рэкеціраў — адабраўшы сумленна заробленыя грошы ва ўласных грамадзян, многія з якіх і так ледзь-ледзь выжываюць ва ўмовах крызісу.

Пытанне пра тое, наколькі адпавядае беларускаму заканадаўству ініцыятыва круглянскіх чыноўнікаў па вынятку грошай у працаўнікоў, застаецца адкрытым.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).