/ Усё выканаем

/ Усё выканаем

“Спадар Лукашэнка стаміўся быць прэзідэнтам. Каранацыя прызначаная на чацвер”, — гэты анекдот цалкам можна прысвяціць сённяшняй сітуацыі. Але толькі ў першай ягонай частцы. Таму што Лукашэнка на гэтым тыдні зламаў усе стэрэатыпы.

“Мы практычна ўсе 12 патрабаванняў ад Еўропы прымаем — без урону для нашай унутранай палітыкі”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 10 лістапада на нарадзе па ўдасканаленні нацыянальнага выбарчага заканадаўства. Заява сенсацыйная. Раней Лукашэнка сцвярджаў, што 12 патрабаванняў Еўрасаюза — поўная лухта, і ў нас і так усё ў парадку

“Нядаўна, сустракаючыся з прадстаўнікамі кіраўніцтва Еўрасаюза, я гаварыў ім, што ў нас няма ніякай алергіі, ніякага непрымання тых патрабаванняў, якія ўносіць Еўрапейскі саюз”, — сказаў Лукашэнка. “Проста нам трэба крыху часу”, — дадаў ён.

“Той-сёй трактуе неабходнасць змены выбарчага заканадаўства як выкананне патрабаванняў Еўрасаюза па палітычнай лібералізацыі Беларусі. Ціснуць на нас — контрпрадуктыўна, і гэта ў Еўропе разумеюць. Мы — суверэнная дзяржава і самастойна выпрацоўваем сваю знешнюю і ўнутраную палітыку, канешне, улічваючы ўсё лепшае з сусветнага вопыту”, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка лічыць, што “выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і адкрытымі. І калі законы краіны трэба для гэтага палепшыць, то зрабіць гэта неабходна аператыўна”. “Мы ўжо сёння павінны прыняць прынцыповае рашэнне наконт гэтага. Пажадана, каб наш парламент ужо на гэтай сесіі правёў адпаведныя папраўкі ў нацыянальнае заканадаўства, і звесткі аб іх былі своечасова даведзеныя да выбаршчыкаў”, — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Але прэзідэнт падкрэсліў, што лібералізацыя выбарчага заканадаўства не павінна прывесці да палітычных беспарадкаў і анархіі падчас будучых кампаній: “Хачу засцерагчы, што разгляд магчымасці гэтых зменаў не павінен даць старт нейкім кампаніям бразгання палітычнай зброяй. Таму што калі мы цяпер, у гэты час эканамічных цяжкасцей, пачнём гэтым займацца, то мы наўрад ці выберамся з гэтага стану”.

Выбары — гэта, канешне, добра, асабліва калі на іх ёсць выбар. Але патрабаванні Еўрасаюза не тычацца толькі выбараў. Умовы палягаюць не толькі ў межах выбарчага заканадаўства. Там былі пункты і пра незалежную судовую сістэму, і пра свабоду СМІ, і пра забарону смяротнага пакарання, і пра незалежнае расследаванне спраў зніклых палітыкаў.

І амаль адразу ўлады дазволілі Беларускі еўрапейскі форум. Ён пройдзе ў Палацы культуры Мінскага аўтазавода 14 лістапада. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні грамадскага аб’яднання Рух “За Свабоду” Юрый Губарэвіч.

Раней усе спробы знайсці памяшканне для яго правядзення заканчваліся безвынікова. Але, пасля заяў пра тое, што мерапрыемства можа прайсці на Кастрычніцкай плошчы Мінска, раніцай 11 лістапада Губарэвічу патэлефанаваў начальнік аддзела масавых мерапрыемстваў упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкама Эдуард Тамільчык. Ён паведаміў, што Мінгарвыканкам дазваляе правесці форум у ДК МАЗа.

Узнікае адно пытанне: гэта лібералізацыя або адмысловая дыверсія? Бо зараз “свіны грып” крочыць па краіне. І любыя масавыя мерапрыемствы наўпрост небяспечныя для здароўя.

На 10 лістапада ў Беларусі было зарэгістравана ўжо 128 лабараторна пацверджаных выпадкаў захворвання, выкліканых вірусам грыпу A (H1N1). Такія даныя абнародаваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Яшчэ 8 лістапада намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны ўрач Валянціна Качан паведаміла, што ў краіне зафіксаваны 102 такія выпадкі.

У РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі падкрэсліваюць, што маніторынг захворвання на вострыя рэспіраторныя захворванні праводзіцца штодня. Працягваюцца лабараторныя даследаванні па выяўленні вірусаў грыпу ў клінічных узорах, узятых у хворых з дыягназам ВРВІ.

Дарэчы, у сувязі з высокім узроўнем захворвання на грып і ВРВІ на няпэўны час быў перанесены канцэрт, прысвечаны гадавіне кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Такое рашэнне было прынята каардынатарамі “Будзьма беларуcамі!”. Канцэрт павінен быў прайсці 8 лістапада ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі ў Мінску.

Арганізатары паабяцалі, што святочны канцэрт абавязкова пройдзе да Новага года. Усе запрашэнні на канцэрт, які павінен быў адбыцца 8 лістапада, будуць сапраўдныя. Месца яго правядзення таксама не зменіцца. Інфармацыя пра дакладную дату яго правядзення будзе апублікавана на сайце кампаніі.

Можа, і Еўрафорум трэбы было б перанесці? Хаця наўрад ці апазіцыянерам грып пагражае. За апошнія два тыдні прайшлі: з’езд БХД; “Дзяды” ў Курапатах; “Дзяды” ў Лошыцы... А захварэў толькі адзін Алесь Бяляцкі з “Вясны”. І тое захварэў ён на пнеўманію яшчэ месяц таму. Апазіцыянераў зараза чамусьці не бярэ. Больш за 700 чалавек на з’ездзе БХД, каля тысячы на “Дзядах” у Курапатах, каля 50 (уключна з журналістамі і супрацоўнікамі міліцыі) у Лошыцы... Здаецца, усе павінны былі б апынуцца ў бальніцах. Але ж не апынуліся! Чаму? Можа, апазіцыйнасць — найлепшы сродак ад грыпу?

Інакш не можна зразумець логіку беларускіх чыноўнікаў мясцовага ўзроўню. Здаецца, у персанальным змаганні з хваробай яны прымаюць дзіўныя рашэнні. Такія, пра якія і не марылі нават самыя апантаныя нацыяналісты з “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

У Мінску з’явіцца вуліца Ефрасінні Полацкай. Імя заступніцы Беларусі будзе нададзена адной з цяпер безыменных вуліц у Фрунзенскім раёне сталіцы. Яна прымыкае да прыходу ў гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”, на тэрыторыі якога знаходзіцца невялікая Свята-Ефрасіннеўская царква. Адміністрацыя раёна накіравала ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкама ліст з прапановай так назваць гэту вуліцу. Канчатковае рашэнне прыме Камісія па назве і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак горада.
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча. 

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 У мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова,3) адкрыліся дзве выставы: “Проста жывапіс” Уладзіміра Сулкоўскага і “Акорды майго натхнення” Івана Пратасені

 

Выставы працуюць да 16 лютага
 

 

 

 

Яны вас чакаюць!

Рэсі — плюшавая дзяўчынка з пранікнёнымі вочкамі



Малечу Рэсі людзі закапалі жыўцом, разам з брацікамі і сястрычкамі. Але маці шчанюкоў знайшла іх і адкапала, клапацілася пра іх і здолела вырасціць. У Рэсі быў пераламаны таз, але і з гэтай бядой яна справілася — усё зраслося.

Жыццё не было ласкавым для маленькай Рэсі, але зараз яна жыве ў валанцёра “СуперПса” і верыць у тое, што заззяе і яе зорачка — знойдзецца той самы яе гаспадар. Ёй 5 месяцаў, ростам сабака зараз каля 30 сантыметраў, але яшчэ крыху падрасце.

Рэсі ўмее цаніць сяброўства і жыва рэагуе на любоў і пяшчоту, будзе выдатным кампаньёнам.

Тэлефануйце Анастасіі і прыязджайце знаёміцца з Рэсі і іншымі суперсабакамі і супершчанюкамі, 8-029 775 57 53
 

 

Алёша — містэр Вялікія Шчочкі



За нядоўгі час знаходжання ў прытулку “СуперКот” гэты каток ужо паспеў закахаць у сябе ўсіх валанцёраў і займець уласны фан-клуб. А як інакш? Алёша — спакойны, выхаваны, інтэлігентны малады коцік, ярка-руды з ахайнай белай манішкай. Ягоная прыгажосць, непасрэднасць і пяшчотнасць скарае з першага позірку!

Коцік кастрыраваны і ходзіць у латочак.

Болей пра Алёшу і іншых гадаванцаў Коткінага дому можна даведацца па нумарах 8-029 650-97-29 (Аксана), 8-029 373-96-49, 8-029 779-52-03 (Вольга).