/ Улады перашкаджаюць дзейнасці Руху “За свабоду”

/ Улады перашкаджаюць дзейнасці Руху “За свабоду”

Праваабаронча-асветніцкаму грамадскаму аб’яднанню “Рух “За Свабоду” адмоўлена ў рэгістрацыі Брэсцкай абласной арганізацыі. Такі адказ атрымаў кіраўнік брэсцкае філіі Руху Зміцер Траццяк з Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкаму.

Як адзначылі чыноўнікі, падставаю для адмовы сталася недакладнасць прадстаўленых дакументаў. Да прыкладу, не той шрыфт, да таго ж, пошліна пералічаная не на той рахунак. “Але я браў яго з афіцыйнага сайта Брэсцкага аблвыканкама. Гэта значыць, чыноўнікі дачапіліся да самых мізэрных недакладнасцяў, хоць магчыма было паведаміць пра іх, каб выправіць", — адзначыў Зміцер Траццяк.

Варта адзначыць, што зусім нядаўна ў рэгістрацыі было адмоўлена і Мінскай гарадской арганізацыі Руху “За свабоду”. Сітуацыю “Новаму часу” пракаментаваў старшыня ПАГА “Рух за свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

  — Гэта чарговае відавочнае парушэнне закона. У нас у статуце закладзена, што мы можам мець зарэгістраваныя рэгіянальныя суполкі. Улада зараз вядзе атаку на грамадзянскую супольнасць, закручвае гайкі, і зразумела, чаму. Таму што крызіс, таму што яна баіцца вулічных акцый, баіцца іншадумства. Такія вось паводзіны ўлады, і суд над Алесем Бяляцкім, які пачнецца 2 лістапада, гэта таксама дэманстрацыя таго, што ўлады не толькі падчас выбараў, але і ў просты час баяцца грамадзянскае актыўнасці.

 — Чаму чыноўнікі адмаўляюцца рэгістраваць рэгіянальныя філіі Вашай арганізацыі? Яна ж зарэгістравана на рэспубліканскім узроўні.

 — Фактычна ўлады заганяюць структуры грамадзянскай супольнасці на крымінальнае поле. Вядома, што дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі караецца. Гэта раз. Па-другое, мы ўсё ж былі зарэгістраваны на рэспубліканскім узроўні ў той час, калі ўлада спрабавала распачаць дыялог з Еўропай. Тады прыехаў Салана, тады распачыналіся перамовы аб змене санкцый і ізаляцыі на рэжым дыялога, і ўлады дапусцілі да распаўсюду “Народную волю” і “Нашу ніву”, зарэгістравалі Рух “За свабоду”. Былі вось такія жэсты. Зараз гэтыя жэсты сталі не патрэбны. Улады па-ранейшаму трымаюць у турмах палітвязняў і не збіраюцца аднаўляць такі важны для Беларусі дыялог з Еўропай. Улада заўсёды дзейнічае па рэзонах мэтазгоднасці, тады гэты было мэтазгодна, зараз — не. Гэта відавочна неправавая дзяржава.

Ці ўзнікаюць праблемы для зарэгістраванай Міністэрствам юстыцыі арганізацыі, калі не рэгіструюць яе філіялы ў рэгіёнах?

Шчыра кажучы, вялікіх праблем няма, для нас дастаткова рэспубліканскай рэгістрацыі. Мы і сябраў прымаем на рэспубліканскай радзе. Мы пашыраем кола людзей, дзейнічаем у рэгіёнах, але, канешне, калі ёсць мясцовая рэгістрацыя, гэта дае магчымасць мець стабільнае, сталае памяшканне, а гэта ў нашых умовах адыгрывае вялікую ролю. Але наша дзейнасць не будзе перапыненая.  
 

 #
Me and this article, siittng in a tree, L-E-A-R-N-I-N-G!
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #
cialis 894 accutane 902 tramadol 412692
 
 #  
 #  
 #  
 #
cialis generic >:-(( zovirax ppzm tamoxifen hmwz levitra behpt
 
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  
 #  

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/