/ Супраць дыскрымінацыі

/ Супраць дыскрымінацыі

Упершыню пачаўся маніторынг дыскрымінацыі геяў, лесбіянак, бісексуалаў і транссексуалаў у Беларусі ў 2007–2009 гадах. Ажыццяўляе працу па маніторынгу Грамадзянская ініцыятыва «Праваабарончы праект «ГейБеларусь» пры ўдзеле Беларускай ініцыятывы за сексуальнае і гендэрнае раўнапраўе.

Мэта праекта — інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра рэальную практыку парушэнняў правоў, а таксама выпрацоўка рэкамендацый па пераадоленні перашкод рэальнаму карыстанню правамі чалавека. Распрацоўка рэкамендацый для органаў улады Рэспублікі Беларусь, беларускіх грамадскіх аб’яднанняў пра меры, неабходныя для зніжэння ўзроўню гомафобіі і падвышэння эфектыўнасці дзяржаўных гарантый выканання правоў і свабодаў грамадзян незалежна ад іх сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.

Падчас маніторынгу парушэння правоў чалавека па прычыне сексуальнай арыентацыі ці гендэрнай ідэнтычнасці за 2007–2009 гады будуць сабраны разнапланавыя дадзеныя рэальных маштабаў і формаў дыскрымінацыі, праведзена экспертная ацэнка бягучай нарматыўнай базы на адпаведнасць міжнародным стандартам. Запланаваны аналіз рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ на прадмет наяўнасці дыскрымінацыйных заклікаў і дэзінфармацыі адносна ЛГБТ.

У сакавіку 2010 года даследаванне будзе апублікавана на беларускай мове, у канцы вясны плануецца выпусціць брашуру па-англійску. У электронным выглядзе брашура таксама будзе даступная і на рускай мове.

Таксама арганізатары даследавання прапануюць у бліжэйшыя два месяца атрымаць бясплатную прафесійную юрыдычную кансультацыю па пытаннях дыскрымінацыі на аснове сексуальнай ці гендэрнай ідэнтычнасці ў розных сферах жыццядзейнасці. Па пытанні кансультацыі ў юрыстаў-праваабаронцаў звяртайцеся па тэлефоне: +375 29 8630000 ці па email: lgbt.belarus@gmail.com.

Калі вы станавіліся ахвярай гвалту або дыскрымінацыі ці вам вядомыя такія выпадкі, просім распавесці пра гэта. Са свайго боку мы гарантуем ананімнасць крыніцы, якая падае інфармацыю. Нам патрэбна ваша дапамога, каб распавесці пра рэальны размах гомафобіі ў Беларусі.

Калі Вы хочаце аказаць сваю падтрымку даследаванню і правядзенню маніторынгу, паведамляйце пра гэта па тэлефоне ці на электронную пошту, згаданым вышэй.

Паводле прэс-рэліза «ГейБеларусь» http://gaybelarus.by

 #
дачакаліся. і чаму ў газеце культурніцкага аб'яднання робіцца падобная рэклама?!
 
 #
дачакаліся. і чаму ў газеце культурніцкага аб'яднання робіцца падобная рэклама?!
 
 #
дачакаліся. і чаму ў газеце культурніцкага аб'яднання робіцца падобная рэклама?!
 
 #
А абарону "правоў" заафілаў і педафілаў вы таксама піярыць, паважаная рэдакцыя? Больш важных праблемаў у Беларусі няма?
 

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Відэа

Юбілею Браніслава Тарашкевіча прысвячаецца

 Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда

Польска-Амерыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з Польска-Амерыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)
АБВЯШЧАЮЦЬ АДКРЫТЫ КОНКУРС ДЛЯ КАНДЫДАТАЎ З УКРАІНЫ, БЕЛАРУСІ, РАСІІ, МАЛДОВЫ, ГРУЗІІ, АРМЕНІІ, АЗЕРБАЙДЖАНА, КАЗАХСТАНА І КЫРГІЗСТАНА НА АТРЫМАННЕ стыпэндый імя Лэйна Кіркланда НА 2011/2012 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД.


Гэта праграма адрасавана маладым лідарам, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двух семестраў навучання ў польскіх ВНУ, аб’яднанага з дзвюх- або чатырохтыднёвымі прафесійнымі стажыроўкамі ў прыватных ці дзяржаўных установах Рэспублікі Польшча.

 

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
• Эканоміка і кіраванне;
• Адміністрацыя/кіраванне (прадпрымальніцтва, недзяржаўныя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяроддзя, служба аховы здароўя);
• Грамадская адміністрацыя (цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і органы мясцовага самакіравання);
• Права;
• Грамадскія навукі (грамадская псіхалогія, сацыялогія);
• Палітычныя навукі і міжнародныя адносіны;
• Палітыка развіцця і гуманітарная дапамога.

 

ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2011/2012 навучальным годзе Праграма Кіркланда будзе адрасавана спецыялістам з наступных кірункаў:
• эксперты, палітыкі, супрацоўнікі органаў дзяржаўнай улады і ўстаноў мясцовага самакіравання;
• прадпрымальнікі, менэджэры;
• лідэры недзяржаўных арганізацый, грамадскія і культурныя дзеячы;
• выкладчыкі ВНУ;
• журналісты.

 

Падрабязнае апісанне Праграмы, фармуляры заяў і інструкцыю па іх запаўненні можна знайсці на сайце: www.kirkland.edu.pl

 

Тэрмін складання заяў на стыпэндыі Кіркланда заканчваецца 1 сакавіка 2011


 

Яны вас чакаюць!

Молі — самая вясёлая дзяўчынка ў свеце!



Яна заўсёды нешта выдумляе, можа гуляцца бясконца, нават на самы маленькі знак увагі адказвае бязмежнай радасцю! Яна вельмі любіць дзяцей, добра ладзіць з іншымі жывёламі. Молі яшчэ маладая — ёй амаль годзік, часам паводзіць сябе як дзіцё, таму шукае сям’ю, дзе ёй змогуць падараваць дастаткова ўвагі і займацца яе выхаваннем. І Молі адплаціць любоўю і адданасцю.

Рост кала 40 сантыметраў, стэрылізаваная. Яна добрая ахоўніца, звонкі званочак!

Молі апякаюць валанцёры, пакуль яна не сустрэнецца з ВАМІ!

Тэлефануйце! 8-029-775-57-53 Анастасія

-------------------------------------------------------

Эдвін — котка, якая ніколі не сумуе!


Нават калі няма кампаніі, яна можа і з уласным хвастом пагуляцца. Гэта не котка — а паласатая маланка з вусамі. Эдзі па натуры лідар, у яе востры розум і арыгінальны погляд на звычайныя прадметы. Яна цудоўна ведае, што такое латочак. А яшчэ не баіцца вады. Котцы 8 месяцаў.