/ Сумныя святы

/ Сумныя святы

З чым у сталых людзей, якія яшчэ паспелі пажыць пры СССР, асацыююцца першамайскія святы? Правільна, менавіта са святамі. Па-першае, шмат выходных, паветраныя шарыкі, абавязковае застолле пасля дэманстрацыі і магчымасць пасадзіць бульбу на прысядзібным участку. Зараз “свята працы” — ужо зусім не тое свята. Канешне, за выключэннем магчымасці пасадзіць бульбу.

Асабліва ў гэтым годзе. Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн у першым квартале гэтага года (сакавік да снежня — 6,1%). Пра гэта сведчыць аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

На першым месцы Кыргызстан (6,4%). За Беларуссю ідуць Арменія (5,2%), Грузія (4,9%), Таджыкістан (4,5%), Азербайджан (4,1%), Расія (3,8%), Казахстан (3,7%), Малдова, Украіна (па 3,3%), Латвія (2,3%), Літва (1,5%) і Эстонія (1,4%). Наконт Узбекістана і Туркменістана звестак няма.

Па росце цэн у сакавіку (1,9%) Беларусь на другім месцы пасля Кыргызстана (2,2%). Далей — Украіна (1,4%), Таджыкістан (1,2%), Азербайджан (1,1%), Літва (1%), Арменія, Малдова, Эстонія (па 0,8%), Латвія (0,7%), Расія (0,6%) і Казахстан (0,5%). У Грузіі цэны не змяніліся.

Ну, добра, Кыргызстан — яны там яшчэ не ачомаліся ад праўлення Курманбека Бакіева, які сябе ўтульна адчувае ў Беларусі. Увогуле, Кыргызстан — адна з найбяднейшых краінаў Сярэдняй Азіі. Але ж мы жывем не ў Азіі, а ў Еўропе! І, дарэчы, не бяднейшая краіна! Мы заўсёды ганарыліся нашым “эканамічным цудам”. Ганарыліся, ганарыліся, а тут высвятляецца, што ніякага цуду няма, і мы бяднейшыя нават за Малдову і Украіну.

Больш за тое, Беларусь заняла чацвёртае месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты за першыя чатыры месяцы 2011 года. У пяцёрку краін, дзе долар падаражэў, увайшлі Узбекістан — тут курс узрос на 3,14% (з 1 640 да 1 691,57 сума), Таджыкістан — на 2,33% (з 4,4031 да 4,5059 самоні), Арменія — на 1,88% (з 363,44 да 370,27 драма), Беларусь — на 0,43% (з 3 000 да 3 013 рублёў) і Украіна — на 0,05% (з 7,9617 да 7,9654 грыўні).

А ў вышэй згаданым Кыргызстане долар нават патаннеў — на 0,68% (з 47,0992 да 46,7766 сома)! Дык дзе мы жывем — у Еўропе або ў Азіі?

Сусветны дзень свабоды друку, які адзначаецца 3 мая, таксама не быў радасным для журналістаў Беларусі. Незалежная журналістыка Беларусі сёння “ў небяспецы, бо з’яўляецца адной з галоўных пагроз рэжыму”, — кажа старшыня РГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Жанна Літвіна.

“Усё складаней кантраляваць грамадскую свядомасць і падпарадкоўваць настрой людзей, — пераканана лідар БАЖ. — Прапагандысцкая машына “прабуксоўвае”. Спрацоўвае прынцып: чым больш прапаганды, тым менш веры”. Сведчаннем таму, адзначае Літвіна, сталі і валютная паніка, і цукровая ліхаманка. Эканамічная сітуацыя дыктуе паводзіны ўлады. Ёй сёння нічога не застаецца, як ісці на абвастрэнне ўзаемадачыненняў з масмедыя і ўзмацняць пераслед, вылучаючы самыя дзікунскія абвінавачанні”, — лічыць Літвіна.

Жанна Літвіна пажадала мужнасці калегам, якія ўжо асуджаны на зняволенне (Аляксандр Атрошчанкаў, Дзмітрый Бандарэнка), тым, хто яшчэ чакае прысудаў (Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп, Павел Севярынец), а таксама стойкасці — калектывам газет “Наша ніва” і “Народная воля”, якія могуць быць закрыты з ініцыятывы Міністэрства інфармацыі.

Пакуль што журналісты змагаюцца як могуць. На адкрыцці XV Мінскай міжнароднай выставы “СМІ ў Беларусі” 4 мая прайшоў флэшмоб супраць закрыцця недзяржаўных газет “Наша ніва” і “Народная воля”. Удзельнікі акцыі акружылі чыноўнікаў з Міністэрства інфармацыі, у прыватнасці міністра Алега Праляскоўскага і яго намесніка Лілію Ананіч, трымаючы асобнікі газет. Прадстаўнікі Мінінфарма, у сваю чаргу, адмовіліся каментаваць сітуацыю вакол гэтых незалежных выданняў.

Намеснік галоўнага рэдактара газеты “Народная воля” Марына Коктыш адзначыла, што ўдзельнікі акцыі хацелі прыцягнуць увагу да праблем, з якімі сутыкнулася незалежная прэса. Адмова чыноўнікаў каментаваць верагоднае закрыццё газет Коктыш назвала “нямым адыходам Міністэрства інфармацыі”, што вынесла выданню “надуманае папярэджанне”, якое “Народная воля” “не можа абскардзіць у судзе”.

Невясёлы падарунак атрымала і ўлада. У Брусэлі 3 мая прайшло ўстаноўчае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза “Усходняе партнёрства”. Канферэнцыя старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента 10 лютага прыняла рашэнне аб скліканні першага пасяджэння Еўранеста без беларускай дэлегацыі. Пастанова пачаць працу Еўранеста без прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і парламента Беларусі была прынятая ў Еўрапарламенце аднагалосна.

Раней меркавалася, што ў працы Парламенцкай асамблеі праграмы Еўрасаюза “Усходняе партнёрства” (Еўранест) возьмуць удзел 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў (у асноўным парламентарыяў) ад Грузіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Беларусі. Адносна апошняй разглядаліся розныя варыянты: запрашэнне выключна апазіцыі або апазіцыі і пяці прадстаўнікоў парламента. Аднак гэтыя ідэі не знайшлі разумення ні ў афіцыйнага Мінска, ні ў шэрагу краін — суседзяў ЕС.

Так што Еўропа — зноў без нас.

Гаспадарчы суд Мінска 4 мая адмовіў грамадскаму аб’яднанню “БНФ “Адраджэньне” ў іску да ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы адносна працягу арэнды офіса арганізацыі па праспекце Машэрава, 8.

Падчас судовага разгляду іску юрыст аб’яднання Уладзімір Лабковіч заклікаў суд улічваць не толькі юрыдычны, але і маральна-этычны аспект справы. “Памяшканне на Машэрава, 8 вядомае як частка гісторыі і культуры Беларусі”, — падкрэсліў ён, нагадаўшы, што днямі ліст у абарону офіса падпісалі 100 дзеячаў навукі, культуры, мастацтва, праваабаронцаў, журналістаў.

Падчас судовага пасяджэння ЖРЭА было прапанавана падпісаць міравое пагадненне, пры гэтым аб’яднанне гатовае было згадзіцца на больш жорсткі парадак аплаты арэнды офіса. Аднак прадстаўнік ЖРЭА адмовіўся яго падпісваць. Цяпер у судзе разглядаецца аналагічны іск да ЖРЭА з боку Партыі БНФ. Справа ў тым, што ў памяшканні па праспекце Машэрава, 8 з 1992 года знаходзіцца цэнтральны офіс і грамадскай арганізацыі, і Партыі БНФ, а таксама некалькі іх арганізацыйных структур.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/