/ Судны тыдзень

/ Судны тыдзень

Пасля свята Перамогі ўлады паднеслі ўсяму грамадству аграмаднейшы сюрпрыз. Яшчэ не паспелі скончыцца ранейшыя суды “за Плошчу” — напрыклад, суд над былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым і яшчэ чатырма фігурантамі гэтай справы, не паспеў скончыцца “працэс шасці” над удзельнікамі Плошчы ў Маскоўскім судзе, ледзь пачаўся працэс над Някляевым і ягонай камандай… Але 11 мая пачаліся суды над Ірынай Халіп, Сяргеем Марцалевым і Паўлам Севярынцам, а таксама над Мікалаем Статкевічам, Дзмітрыем Усам і астатнімі. Пяць судоў у адзін дзень — гэта занадта!

Калі лічыць, што ў гэты ж дзень разглядаліся і іншыя справы (прыкладам, суд па закрыцці “Аўтарадыё” і абскарджанне папярэджання газеце “Наша Ніва”), суды былі забітыя “пад завязку”. Нават адвакат Аляксандр Галіеў у прыватнай размове адзначыў, што раённых судоў у Мінску — толькі дзевяць. Пяць з іх — занятыя “палітычнымі” справамі.

У той жа дзень выказалася Еўропа. Адзіным магчымым адказам Еўрасаюза на дзеянні Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца ўвядзенне жорсткіх санкцый у дачыненні да яго і прадстаўнікоў яго рэжыму, адказных за рэпрэсіі. Пра гэта вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу.

“Прэзідэнт Лукашэнка не змог выкарыстаць прэзідэнцкія выбары ў снежні мінулага года, каб паказаць сваю гатоўнасць да перамен і стварэння больш адкрытага і дэмакратычнага еўрапейскага грамадства. Ён не толькі не выкарыстаў гэты шанец, але, прымяніўшы насілле супраць мірных дэманстрантаў і памножыўшы колькасць палітычных зняволеных, прадэманстраваў грэбаванне дэмакратыяй і вяршэнствам права”, — падкрэсліла Эштан у сваім выступленні, якое трансляваў сайт Савета ЕС.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕС адзначыла, што сустракалася з сем’ямі арыштаваных у Беларусі апазіцыянераў, і яна ведае: беларускі кіраўнік “не пакінуў іншага варыянту, акрамя таго, як прыняць жорсткія санкцыі ў адказ, скіраваныя на адказных за рэпрэсіі прадстаўнікоў рэжыму, уключаючы самога прэзідэнта Лукашэнку”.

А што ж тут зробіш? Падчас сваёй прамовы 9 мая, у дзень Перамогі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з усім светам.

“XXI стагоддзе не прынесла чалавецтву пазбаўлення ад войнаў, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 мая з прамовай пасля ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску. — Сёння мы зноў бачым дыктат і агрэсію шэрагу краін і ваенных блокаў, умяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, росквіт міжнароднага тэрарызму”.

Гэтыя падзеі, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, “выклікаюць міжвольныя асацыяцыі з перыядам Вялікай Айчыннай вайны, Другой сусветнай вайны”.

“Як і тады, разбураюцца нормы і правілы светаўладкавання, якія ўстаяліся і апраўдалі сябе, зноў выкарыстоўваецца антычалавечая практыка сілавога вырашэння міжнародных праблем, крывавага звядзення рахункаў з непажаданымі. Зноў перамагае першабытны прынцып “хто мацнейшы, той і мае рацыю”, зноў утоптваецца ў зямлю свяшчэннае права народаў самім вызначаць свой лёс”, — заявіў Лукашэнка.

Беларусь, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, “адкрыта і цвёрда выказвае сваю пазіцыю аб недапушчальнасці вырашэння праблем ваенным шляхам”. “Сёння на адрас Беларусі таксама гучаць пагрозы, вядзецца жорсткая інфармацыйная і палітычная вайна, наша грамадства спрабуюць раскалоць, пасеяць у ім страх, недавер адзін да аднаго”, — сцвярджае Лукашэнка.

На яго думку, большая частка ўсіх праблем навязана беларусам штучна. “Гэта — помста за тое, што мы будуем сваю, незалежную дзяржаву, суверэнную, за тое, што беларускі народ хоча быць гаспадаром у сваім доме, сам вызначаць свой лёс”, — лічыць Лукашэнка.

Беларусь хоча міру і імкнецца развіваць дружалюбныя адносіны з усімі краінамі і народамі. “Аднак у любую хвіліну, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, — мы гатовы абараніць сваю незалежнасць, палітычныя і сацыяльныя заваёвы”.

Вось цікава, якія з праблем “навязаны беларусам штучна”? Недахоп валюты? Раней Лукашэнка сцвярджаў, што недахоп валюты звязаны з імкненнем грамадзян зняць валютныя ўклады, каб да ўступлення ў Мытны саюз купіць аўто ў Еўропе, пакуль на іх не паднялася мытная пошліна да ўзроўню Расіі. Але хто падпісваў пагадненне пра ўступленні ў Мытны саюз? Не будзем паказваць пальцам, і так імя ўсім вядомае.

Праблемы з грэчкай і цукрам? Нібыта, гэта літоўцы, украінцы, расіяне скупілі ў Беларусі грэчку, а зараз прадаюць яе нам па павышаных коштах… Але хто патрабаваў павялічыць экспарт? Ізноў не будзем паказваць пальцам.

Тым часам з 11 мая Нацыянальны банк Беларусі адмяніў абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам.

У гэты ж дзень курс долара скокнуў да 4.000 рублёў. У параўнанні з гэтым дэвальвацыя 2009 года, на 20% — гэта кветачкі. Вось такі судны дзень для банкаўскай сістэмы.

Пацерпяць усе сферы эканомікі, і страты, найперш, ужо адчуў (не паверыце!) шоў-бізнэс. Канцэрт Стынга ў Мінску, які павінен быў адбыцца 27 чэрвеня ў “Мінск-Арэне”, адменены “з-за складанай фінансавай сітуацыі” ў Беларусі. Квіткі на канцэрт 26 мая ў Палацы Спорту амерыканскага гурта KOЯN падаражэюць. Паводле слоў арганізатараў, гэта звязана з “эканамічнай сітуацыяй у краіне”. Кошт квіткоў павысіўся на 30 тысяч рублёў.

Вось табе, бабуся, і “эканамічны цуд”.

Пакінуць новы каментар

Значэнне поля не будзе паказанае публічна.

Беларусы нагадалі пра "мірны атам" і палітвязняў

Краязнаўчы фестываль

 Беларускае Радыё Рацыя вярнулася ў літоўска-беларускі эфір

З 1 мая перадачы Радыё Рацыя можна пачуць на хвалях «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM), якое транслюецца з Вільні.

Наша праграма гучыць з 21.30 па 22.00 літоўскага і беларускага часу. У будзёны дзень у ёй можна пачуць апошнія навіны Беларусі, актуальныя матэрыялы нашых карэспандэнтаў, а таксама расповеды пісьменніка Уладзіміра Арлова пра гісторыю Беларусі у цыкле перадач «Адкуль наш род». У суботу акрамя навінаў гучаць актуальныя культурніцкія матэрыялы і перадача пра гісторыю Гародні «Імёны Гародні». У нядзелю можна пачуць перадачы пра мастацтва, музыку, інтэрнэт, кампутары.

Слухаце Беларускае Радыё Рацыя на літоўска-беларускім памежжы.

Нашы беларускамоўныя перадачы будуць гучаць у эфіры «Радыё з-над Віліі» (103,8 FM) да 1жніўня.
 


 

ПАДРАБЯЗНЕЙ >>>


 

 ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”
У межах выканання праекта “Захаванне культурнай спадчыны праз удзел у краязнаўчай дзейнасці” ладзіць


Краязнаўчы фестываль

28 мая 2012 г.


Праграма фестывалю:


10.00 – 11.00   Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
11.00 – 13.00 – дыскусійныя пляцоўкі па тэмах:
                1) Валанцёрскі рух на Беларусі: набыткі, поспехі, перспектывы.
                2) Ахова помнікаў як дзяржаўны клопат і як праява грамадзянскай пазіцыі.
                3) Перспектыўныя накірункі развіцця турызму ў Беларусі.

13.00 – 14.00 Абед

14.00 – 16.00 — Прэзентацыі, майстар-класы, кірмаш рамёстваў.
16.00 – 16.45 — Выступ этна-, фольк-выканаўцаў.
16.45 – 17.00 — Закрыццё фестывалю.


Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (вул. К.Маркса, 12, г. Мінск).


Запрашаем да ўдзелу!

Заяўку з указаннем формы ўдзелу (дыскусійная пляцоўка, або майстар-клас...) просім даслаць на эл. адрас siadziba@gmail.com з пазнакай – Фестываль.
Іншагароднім удзельнікам фестывалю гарантуецца аплата праезду і аплата выдаткаў на харчаванне.


Шаноўнае спадарства! Калі вы хочаце больш даведацца пра дзейнасць ТБМ, завітайце на наш партал: tbm-mova.by


 


ЯНЫ ВАС ЧАКАЮЦЬ!

Шэлі — ласкавая дзяўчынка з годным позіркам

 

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця, Шэлі захавала спакой і выхаванасць. Хоць выгляду Шэлі і грознага, але добра ставіцца да дзяцей. Ёй толькі тры гады, ростам каля 50 сантыметраў, тыгравай афарбоўкі. Рыхтуецца да стэрылізацыі.

 

Валанцёр прытулку «СуперПёс» гатова пазнаёміць вас з прыгажуняй Шэлі, тэлефануйце: 8-029-775 57 53 (Анастасія).

 


 

Шансі — ідэальная котка

 

Цяжка зразумець, як беспраблемную ва ўсіх адносінах котку вырашылі здаць у пункт адлову на Гурскага, 42. Але ж здалі… Зараз Шансі чакае свой другі шанец знайсці ўтульны дом і клапатлівых гаспадароў. Характар у яе проста анёльскі: даецца ціскацца, калі гуляецца — не драпаецца, дазваляе сябе вычэсваць. Ненавязлівая, ахайная, ходзіць у латочак.

 

Шансі 2,5 гады, стэрылізаваная, прышчэпленая ад шаленства. Мае шыкоўнае срэбна-шэрае футра з белай манішкай.

 

Шансі прынясе радасць у ваш дом! Тэлефануйце валанцёрцы прытулку «СуперКот» Кацярыне: 8-029-378 78 26.

 


 

Болей катоў і сабак — у каталогах на форуме прытулку “СуперКот” http://forum.superkot.com/